Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і ... more
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 164 episodes available.
February 18, 2025Абмяркоўваем беларускую тэму на мюнхэнскай канфэрэнцыіПра беларускі ўдзел і беларускі кантэкст мюнхэнскай канфэрэнцыі гаворым з кіраўніком Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім і дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях Дзянісам Кучынскім, якія ўдзельнічалі ў форуме ў сталіцы Баварыі....more43minPlay
February 14, 2025Што зразумела беларуска пасьля сотняў рамантычных спатканьняў у Нью-ЁркуЯкія найгоршыя і найлепшыя рэчы людзі робяць на першым спатканьні? Як мяняюцца правілы спатканьняў, заляцаньняў і стасункаў у сучасным сьвеце? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Аліса Ксяневіч, магістарка псыхалёгіі, у якой нядаўна выйшла другая кніга «Дэйтынг у Нью-Ёрку»....more36minPlay
February 13, 2025Паліна Шарэнда-Панасюк пра турму, прапагандыстаў, карную псыхіятрыюЯк запісваюцца прапагандысцкія відэа з палітвязьнямі? Як прымушаюць падпісаць паперы аб супрацы з сілавікамі? Як вытрымаць карную псыхіятрыю? Як выціскаюць за мяжу? Пра гэта ды іншае гаворым з былой палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк....more32minPlay
February 12, 2025Кузьнечык на волі. Лібэр пра будаўніцтва «лічбавай Беларусі»Абмяркоўваем вызваленьне зь беларускай турмы журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка і праект Паўла Лібера па стварэньні лічбавай Беларусі....more31minPlay
February 11, 2025Мір ва Ўкраіне і нацыянальныя інтарэсы БеларусіЯкі мір ва Ўкраіне прапануе Дональд Трамп? У чым палягаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі адносна вайны і міру ва Ўкраіне? Якія нацыянальныя інтарэсы краінаў Захаду адносна Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае былы дыплямат, дасьледчык Цэнтру новых ідэй Павал Мацукевіч....more50minPlay
February 10, 2025Абмяркоўваем заявы Паліны Шарэнды-Панасюк: Ніякага гандлю з Лукашэнкам, толькі ціск санкцыяміКаб выйсьці на волю, палітвязьні пасьля катаваньняў мусяць напісаць прашэньне аб памілаваньні, зьняцца ў прапагандысцкім фільме і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве зь сілавікамі. Пра гэта расказала былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая заклікала да жорсткай эканамічнай блякады рэжыму Лукашэнкі. У жывым эфіры «ПіКу Свабоды» разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і галоўнай рэдактаркай «Хартыі-97» Натальляй Радзінай абмяркоўваем найважнейшыя заявы былой палітзьняволенай, а таксама пагаворым пра тое, што можа прымусіць улады вызваліць палітвязьняў, што паўплывала на тое, што Паліне ня сталі дадаваць новы тэрмін і ёй удалося пакінуць Беларусь....more55minPlay
February 07, 2025Фаварыт Лукашэнкі. Зяленскі пра Беларусь. Чаму вызваляюць палітвязьняўУ этэры «ПіКу Свабоды» мы падсумоўваем важныя падзеі тыдня. Што можа хавацца за заявамі Лукашэнкі пра новы ўрад і павелічэньне паўнамоцтваў вэртыкалі? Ці ўцягне сёлета Расея ў вайну Беларусь, як заявіў днямі Уладзімер Зяленскі? Госьці эфіру: Арцём Брухан, Міхайла Самусь і Андрэй Стрыжак...more1hPlay
February 06, 2025Лукашук: Усё пайшло ня так за год да прыходу ЛукашэнкіАляксандар Лукашук адзначае 70-гадовы юбілей. Былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода займаў гэтую пасаду 25 гадоў. У гісторыі амэрыканскага замежнага вяшчаньня гэта больш нікому не ўдалося. У інтэрвію Свабодзе ён расказвае пра сваю працу, жыцьцё і найноўшую гісторыю Беларусі....more1h 0minPlay
February 06, 2025Як сілавікі атрымалі доступ да «Беларускага Гаюна»Невядомыя асобы атрымалі доступ да чату з ботам праекту «Беларускі Гаюн». Як гэта стала магчымым і якія рэкамэндацыі ў лічбавай бясьпецы могуць абараніць у сучасных беларускіх рэаліях? Інтэрвію з экспэртам у лічбавай бясьпецы Мікалаем Кванталіяні....more27minPlay
February 05, 2025Шрайбман пра варыянты для Беларусі пасьля 26 студзеняЦі адбыўся байкот выбараў? Ці стане Канапацкая адзінай апазыцыяй унутры Беларусі? Ці пераасэнсоўвае Захад сваю палітыку адносна Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман....more53minPlay
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 164 episodes available.