Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і ... more
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 286 episodes available.
November 11, 2025Сяргей Чалы. Як Лукашэнка хоча ратаваць эканомікуДэфіцыт у замежным гандлі таварамі павялічыўся ў Беларусі да 4,5 мільярда даляраў. За месяц адмоўнае гандлёвае сальда вырасла на 700 мільёнаў даляраў. Горшымі сталі вынікі працы ў апрацоўчай прамысловасьці. Нарастаюць таксама запасы на складах. Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў. Што адбываецца з эканомікай Беларусі і што яе чакае ў найбліжэйшай будучыні? Госьць праграмы “ПіК Свабоды” - аналітык Сяргей Чалы....more1hPlay
November 05, 2025Ці дазволяць «Белавіі» лятаць у ЭўропуЗлучаныя Штаты Амэрыкі зьнялі санкцыі зь «Белавіі». Таксама з санкцыйнага сьпісу прынялі самалёты і верталёт, якім карысталіся высокапастаўленыя чыноўнікі і чальцы сям'і Лукашэнкі і ён сам. Ці стане гэта першым крокам да вяртаньня беларускіх авіялініяў на эўрапейскі рынак?...more40minPlay
October 31, 2025Хто стаіць за закрыцьцём мяжы?У праграме «ПіК Свабоды» Дзьмітры Гурневіч разам з палітолягам і прадстаўніком руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым размаўляюць пра асноўныя падзеі тыдня.Сярод іх: закрыцьцё Літвой на месяц мяжы зь Беларусьсю, пляны Польшчы адкрыць у лістападзе два пераходы на польска-беларускай мяжы, візыт у Беларусь кардынала Кляўдыё Гуджэроцьці....more1hPlay
October 29, 2025Літва закрыла мяжу на месяц. Ці адкрываюцца для беларусаў новыя дарогі ў Эўразьвяз?Чаму Польшча вырашыла адкрыць памежныя зь Беларусьсю пераходы, у той час як літоўскі ўрад вырашыў сваю мяжу зь Беларусьсю закрыць на месяц? Ці чакаць бліжэйшым часам вызваленьня Пачобута і іншых палітвязьняў? Як зрэагуе Лукашэнка на патрабаваньне амэрыканскага боку перадухіліць інцыдэнты з аэрастатамі супраць Літвы? Якія ўмовы «вялікай ўгоды», якую намагаецца заключыць Лукашэнка? Абмяркоўваюць польскі журналіст Міхал Патоцкі і палітоляг Вадзім Мажэйка....more46minPlay
October 28, 2025Дзядок: Трэба было захапіць будынак і рабіць МайданЯкія галоўныя памылкі зроблены ў 2020-ым, паводле Міколы Дзядка? Ці прыслухваюцца да былых палітвязьняў? Чаму ўлады баяцца анархістаў? Пра гэта ды іншае Ганна Соўсь гутарыць з былым палітвязьнем, блогерам, актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком....more43minPlay
October 27, 2025Літва закрыла мяжу. Экс-міністар: Забудзьцеся пра Беларусь як самастойную дзяржавуЧаму Літва лічыць, што налёты паветраных шароў зь Беларусі інсьпіруюцца беларускімі і расейскімі ўладамі?Каму ўчыніць шкоду закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю? Ці спадзяецца Вільня, што гэтая мера зьменіць паводзіны рэжыму Лукашэнкі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае дэпутатка Эўрапарлямэнту, былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне....more18minPlay
October 24, 2025Ці Мельнікава ў сьпісе агентаў КДБ? Ці дапаможа прэмія Сахарава выйсьці з турмы Пачобуту?Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», «Гарызонт» – у новым пакеце санкцый Эўразьвязу. Ці закрые Літву мяжу зь Беларусьсю? Ці ёсьць Мельнікава ў здабытым «Кібэрпартызанымі» сьпісе агентаў КДБ? Хто вінаваты, што ў Менску нараджальнасьць ніжэй за ваенную Ўкраіну? Ці дапаможа прэмія Сахарава Пачобуту? Якое кіно варта зьняць пра Освальда ў Менску. Чым адметны фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» у Празе? У выніковым ПіКу Свабоды Ганна Соўсь падсумоўвае гэтыя ды іншыя падзеі тыдня разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай....more48minPlay
October 24, 2025«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч пра працу над памылкаміБылы палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч гаворыць пра памылкі, якія ён, беларускае грамадзтва, дэмакратычныя сілы зрабілі ў 2020 годзе, тлумачыць, пры якіх умовах можна было перамагчы. Мацкевіч фармулюе, што яднае беларусаў у палітычную нацыю ў 2025 годзе, і адказвае крытыкам ягонай прапановы варыянту беларускай расейскай мовы....more56minPlay
October 17, 2025Беларусам павышаюць падатак. Папа прыедзе ў Беларусь? Новая група палітвязьняў выйдзе на волю?У выніковым выпуску тыдня праграмы «ПіК Cвабоды», які вядзе Дзьмітры Гурневіч, галоўная рэдактарка праекту Plan B і былая палітзьняволеная Вольга Лойка камэнтуе асноўныя падзеі апошніх дзён....more58minPlay
October 15, 2025Ці варта Эўропе ісьці за Трампам да Лукашэнкі? Спрэчка Краўцова і НіжнікаваЦі прывядзе да станоўчых пераменаў дыялёг Эўропы з рэжымам Лукашэнкі? Наколькі Лукашэнка самастойны гулец? Ці працуюць санкцыі? Па гэтых тэмах праграме «ПіК Свабоды» дыскутуюць сакратар Каардынацыйнай Рады Іван Краўцоў і палітоляг, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў. Мадэратар дыскусіі – Юры Дракахруст....more55minPlay
FAQs about Падкасты:How many episodes does Падкасты have?The podcast currently has 286 episodes available.