Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

By Першы ГікаўскіTV & Film
Download on the App Store

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні episodes

  • ЛЕТА АНОНСАЎ, VALVE РЫХТУЕ НАСТУП, NINTENDO ПРАГНУЛІСЯ ПАД ЕЗ
    Valve рыхтуе запуск Steam Machine і VR-гарнітуры Steam Frame, Nintendo адаптуе Switch 2 пад новыя правілы Еўразвяза, а Anthropic заклікае запаволіць развіццё штучнага інтэлекту. Таксама разбіраем галоўныя анонсы Summer Game Fest, State of Play, Xbox Games Showcase і Nintendo Direct — ад Persona 6 і Metro 2039 да новай Zelda і God of War.

    Падтрымаць: https://www.patreon.com/piersy
    1 hr 35 min
  • АСАБЛІВЫ
    «Першы гікаўскі» адзначае дзень народзінаў, і замест звычайнага фармату мы вырашылі зрабіць тое, што даўно хацелі: проста сесці і пагаварыць з вамі.


    У гэтым выпуску адказваем на вашыя пытанні, чытаем гісторыі, успаміны, крытыку, пажаданні і ўсе тыя цёплыя (і часам вельмі нечаканыя) паведамленні, якія вы нам даслалі з нагоды 4-годдзя падкасту.


    Паразмаўляем пра шлях падкасту, пра тое, што змянілася за гэтыя гады, пра погляд на беларускі кантэнт, аўдыторыю, закуліссе стварэння «Першага гікаўскага» — і проста шчыра паразважаем пра тое, навошта мы ўсё гэта робім.


    Дзякуй, што слухаеце, падтрымліваеце і ўжо чатыры гады робіце гэты падкаст жывым. Без вас гэтага б проста не было. ❤️

    Прыемнага праслухоўвання — і пагналі святкаваць.

    2 hr 2 min
  • БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СЕЦІВЕ І ЖЫЦЦІ: ХЕЙТ, МЕМЫ, ЛАЦІНКА І ШІ // ПАКРЫСЕ
    У 91-м выпуску «Першага Гікаўскага» ў гасцях — блогерка і настаўніца беларускай мовы Паліна, вядомая як Пакрысе.


    Гаворым пра тое, як выглядае беларуская мова ў 2026-м: абмяркоўваем, чаму дарослыя людзі раптам пачынаюць вучыць беларускую, хто прыходзіць на курсы, як выглядае гэтая аўдыторыя ў эміграцыі і што становіцца трыгерам для пераходу на мову.



    Асобна — пра блогерства і моўны кантэнт. Як не ператварыць старонку пра беларускую ў сумны падручнік, што рабіць з хейтам і «моўнай інквізіцыяй», чаму людзей цягне выпраўляць іншых нават калі яны размаўляюць выключна па-расійску.

    Таксама закранулі ШІ ў навучанні, AI-агучку і ці можна сёння нармальна зарабляць, працуючы выключна з беларускай мовай.



    Плюс — пра лацінку, белліт, зомбі-баброў, мову стасункаў, беларускія медыя і тое, як складана атрымаць адукацыю, калі ты беларускамоўны.



    Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy


    ТГ-канал:

    " rel="noopener noreferrer">https://t.me/piershy_hikauski


    Задай нам пытанне:

    " rel="noopener noreferrer">https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform

    
Старонка Паліны ў Instagram: https://www.instagram.com/pakrysie/



    ролік пра "какашку" - https://www.instagram.com/p/DTsujLnDGis/

    саламяныя завушніцы - https://www.instagram.com/kanva_kasciume/

    кулончык з русалкай - https://www.instagram.com/smuha_ceramics/

    футболка з ілюстрацыяй Марыны Жвірблі - https://www.instagram.com/marynazhvirblia/


    1 hr 19 min
  • МЫ КОНЧАНЫЯ
    У новым выпуску гаворым пра тое, як тэхналогіі ўсё мацней лезуць у культуру, працу, вайну і нават музыку.

    Разбіраем уцечку новага «Аватара», пірацкія паказы ў кінатэатрах і пытанне, дзе заканчваецца фанатская цікаўнасць і пачынаецца звычайнае зараблянне на чужых стратах.


    Абмяркоўваем вялікія скарачэнні ў Meta, Microsoft і іншых тэхнагігантах — і чаму ШІ ўжо не проста модны кірунак, а прычына перабудовы ўсяго рынку працы.


    Асобна — маніфест Palantir пра ваенны ШІ, новую логіку бяспекі і дзіўнае адчуванне, што «RoboCop» усё менш выглядае як сатыра.

    Яшчэ ў выпуску: уцечка закрытай AI-мадэлі Anthropic, адмена лайф-сіма Ubisoft і сыход Ціма Кука з Apple. Карацей, будучыня зноў прыйшла без стуку — і, як звычайна, выглядае адначасова смешна, страшна і крыху па-дурному.

    Падтрымай нас на Patreon:

    " rel="noopener noreferrer">https://www.patreon.com/piersy
    ТГ-канал: https://t.me/piershy_hikauski



    1 hr 5 min
  • OPENAI І «АБВАЛ DRAM», НОВЫ LOTR, ПАДЗЕННЕ SWITCH 2
    OpenAI «абваліў рынак» — але толькі ў загалоўках. Разбіраемся, што насамрэч адбываецца з DRAM, чаму Sora ставяць на паўзу і як індустрыя вяртаецца з фантазій у эканоміку. Warner Bros. запускае новы «Уладар пярсцёнкаў» — з старымі героямі і спробай вярнуць страчаныя кавалкі з кніг. Nintendo рэжа вытворчасць Switch 2 на фоне слабога попыту, а Project Hail Mary робіць адзін з самых моцных стартаў года. У геймдэве — чарговы канфлікт вакол ШІ і працы людзей. Apple хавае Mac Pro як клас і адначасова рыхтуе Siri да новай ролі — універсальнага хаба для розных ШІ.

    І бонус: суд у ЗША фактычна прызнаў — сацсеткі могуць шкодзіць псіхіцы. І за гэта ўжо плацяць.


    Дзякуй, што застаецеся з намі!


    Спасылкі:

    Канвертар субтытраў - t.me/ass2srt_bot

    Падтрымайце кінакіпу - https://kinakipa.site/support-us

    Падкаст "На Вайбе" - https://youtu.be/a33ArHfpcW8?si=TlSM8CwaSZDLvHfx

    Падкаст "Каласы пад Сярпом ШІ" - https://www.youtube.com/@kalasyai

    Падрымайце збор на фільм “Марці Непаўторны” - https://buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410

    1 hr 16 min
  • РАЗМОВА З ТЫМ ХТО РАЗУМЕЕ Ў КІНО
    У новым выпуску «Першага гікаўскага» паразмаўлялі з Аляксеем Сцякловым — стваральнікам праекта Ружовая Купіна, медыя пра сусветнае кіно на беларускай мове, якое працуе з 2019 года.


    Абмеркавалі, што сёння лічыцца якасным кіно, чаму сучасныя фільмы сталі такімі доўгімі, куды зніклі моладзевыя камедыі і што здарылася з падкастамі пра кіно. Пагаварылі таксама пра драмедзі і пра тое, навошта наогул патрэбен Оскар — тым больш, што цырымонія якраз адбываецца гэтай ноччу.

    1 hr 19 min
  • XBOX БЕЗ СПЕНСЕРА, SIRI НА GEMINI І ВЯРТАННЕ 4O
    У новым выпуску: вялікая перазагрузка Microsoft Gaming: Філ Спэнсар сыходзіць, Сара Бонд таксама, а ў руля становіцца Аша Шарма з CoreAI. Разбіраем, чаму Xbox цяпер — гэта хутчэй сэрвіс і брэнд, а не кансоль, і як ШІ не змяняе саму логіку індустрыі.

    Абмяркоўваем новыя планы Apple: разумныя акуляры, AirPods з камерай і кулон-асістэнт — усё вакол Siri на базе Gemini. Што гэта значыць для экасістэмы і чаму Apple робіць стаўку на «заўсёды побач» ШІ.

    Таксама ў выпуску: патрабаванні вярнуць ChatGPT 4o і феномен «віртуальных адносін» з ШІ, серыял па Baldur’s Gate 3 ад шоуранэра The Last of Us, планы Valve на Steam Machine і VR-прылады на фоне дэфіцыту памяці, і нават заява Трампа пра рассакрэчванне файлаў пра UFO.

    Падтрымаць збор на Marty Supreme: https://buymeacoffee.com/k4mbeg8/wishlist

     

    Падтрымаць Першы Гікаўскі можна тут (ціры пачынаюцца ад 2.5 еўра): https://www.patreon.com/piersy

    1 hr 4 min
  • ПЕРАКЛАД ЯК ПРАФЕСІЯ,БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЯК МАСАВЫ ПРАДУКТ, МЕМЫ І ЖЫЦЦЁ ПАСЛЯ 400 ТАЙТЛАЎ
    Размаўляем з Арцёмам — перакладчыкам з адукацыяй па філалогіі, які агучыў і пераклаў больш за 400 тайтлаў: ад культавых серыялаў і фільмаў да гульняў і анімэ. Разбіраемся, ці патрэбная адукацыя для перакладу, ці можа беларуская мова стаць мовай масавага кантэнту і чаму рост беларускамоўнай аўдыторыі такі павольны.


    Абмяркоўваем тарашкевіцу ў сучасным інтэрнэце, ролю літаратурнай нормы, мемы ў тэлеграме, лайфхакі перакладу, а таксама тое, як нейрасеткі дапамагаюць (ці перашкаджаюць) у перакладах і штодзённай працы.

    1 hr 32 min
  • Правал VR, Вайбкодзінг і Прэзідэнтскія ўзнагароды
    Да нас завітаў Лёша Гомзік — блогер, праграміст, аматар электронікі, актор агучкі і шмат хто яшчэ. Пагаманілі пра яго шлях у праграмаванні з дзяцінства, уплыў гульняў, рынак працы цяпер і ролю ШІ. VR па-беларуску, вайбкодзінг і джуноў зразумелымі словамі. Плюс шчыры дзякуй за падтрымку беларускіх праектаў, культуры і асабістую мэту.



    Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy


    Спасылкі на праэкты Гомзіка:


    Праграмісцкі Кут: https://pc.st/1783204613

    VR па-беларуску: https://www.youtube.com/@GomZik
    Праграмісцкі Кут на ютуб: https://www.youtube.com/@prahramiscki_kut


    1 hr 25 min
  • GROK ПАД УДАРАМ, АПЕРАТЫЎКА ПА КОШЦЕ НЫРКІ І SIRI НА GEMINI
    У новым выпуску разбіраем, як скандал вакол Grok і несанкцыянаваных нюдсаў ператварыў генератыўны ШІ з эксперыменту ў аб’ект жорсткага рэгулявання. Тлумачым, чаму аператыўная памяць у 2026 становіцца дэфіцытным і стратэгічным рэсурсам з-за папіла бабла. Абмяркоўваем, як «Залаты глобус — 2026» паказаў: кіно сёння жыве па правілах сацсетак і мемаў. І чаму рашэнне Apple паставіць Google Gemini у сэрца Siri — сігнал для ўсёй індустрыі.


    Глядзець: https://youtu.be/FtnGo65lvjE

    Версія падкаста на 30 хвілін даўжэй вось тут: 

    " rel="noopener noreferrer">https://www.patreon.com/piersy

    Падтрымаць можна тут (ціры пачынаюцца ад 2.5 еўра): https://www.patreon.com/c/piersy


    Друкарнік:

    https://drukarnik.app/


    Збор ад МРГ:

    https://buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410

    1 hr 25 min

About Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

From the publisher's feed

Падкаст лакальнага медыя Першы Гікаўскі пра тэхналогіі, гульні, ШІ, серыялы, фільмы і ўсё астатняе. 



Наш…

More shows like Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

Так склалася гістарычна by Ганна Дзягель

Так склалася гістарычна

10 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Відзік - Пра гікаўскае: тэхналогіі і відэагульні by Відзік

Відзік - Пра гікаўскае: тэхналогіі і відэагульні

0 Listeners