Беларуская артыстка Святлана Бень і берлінская мастачка Ліна Хесэ падрыхтавалі да выдання кнігу для дзяцей і дарослых пад назвай “Беспрацоўнае дрэва”. Гэта гісторыя дрэва, якое ўсё сваё расліннае жыццё адказна працавала дрэвам у парку, але праз бздуры начальства мусіла пакінуць працу і радзіму і выправіцца ў дарогу.
Выдавецтва “Мяне няма”, якое цяпер збірае замовы, каб надрукаваць наклад кнігі, папярэджвае, што гэта будзе нетыповае для яго выданне. Бо ў кнізе — мала словаў і шмат карцінак. Мала старонак, але шмат сэнсаў і эмоцый.