
Sign up to save your podcasts
Or


Выпуск пра працагалізм як пра складаную псіхічную і сацыяльную з’яву.
Дэкампазіцыя гэтай залежнасці, яе прычыны і галоўнае - як сябе падтрымліваць у гэтым месцы.
Гэта размова не толькі пра кар’еру, а пра пошук метанаратыву - гісторыі, якая тлумачыць, як усё гэта трымаецца разам.
Мы гаворым пра:
Шчырая, тонкая і вельмі чалавечая размова. Запрашаю паслухаць!
Гераіня:
📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
Выпуск пра тое, якія дзіцяча-бацькоўскія сцэнары мы часта прагульваем на працах у камандах.
У чым там спакуса і небяспека.
Інна пакінула шматгадовую кар’еру ў Google, каб шукаць сябе. І знайшла - пасля таго, як перажыла рак.
Мы гаворым пра тое,
як можна губляць сябе ў карпарацыі
і як тлумачыць бацькам і ўсяму свету, чаму ты сыходзіш;
як хвароба змяняе кар’еру, стаўленне да працы і да жыцця;
як нарадзіўся прадукт, які дапамагае жанчынам вяртацца да сябе пасля лячэння.
Гэта размова пра жыццё і смерць, пра тое, што перажывае жанчына, хворая на рак.
Пра выпаленне і натхненне,
і пра тое, што кар’ерны шлях не заўсёды ідзе туды, куды мы яго планавалі -
але часам менавіта тут мы і становімся сабой.
Гераіня:
📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
Гэтая нябачная праца - нябачная не толькі для іншых, але часта і для саміх сябе.
Гэтая праца такая лёгкая для абясцэньвання, што да ўсвядомлення там нават і шанцу няма дакрануцца.
Гэта - эмацыйнае кантэйнаванне.
Да вас могуць ісці з рознымі пытаннямі, праблемамі, эмоцыямі.
І калі па самой сваёй сутнасці праблемы можна вырашыць, неяк паўплываць, то эмацыйны шлейф часта застаецца неапрацаваны і незаўважаны.
Выпуск пра тое, што адбываецца з намі, калі праца заканчваецца - раптоўна ці нават па ўласнай ініцыятыве. Чаму рэзкае звальненне можа стаць псіхалагічнай траўмай, і як неперапрацаванае "завяршэнне" ціхенька ператвараецца ў пракрастынацыю пошуку новай працы.
Размова з Антонам, які працуе ў прадуктовым стартапе.
Пра тое, як шукаць працу не праз водгукі, а самому грукацца ў пажаданыя дзверы. Пра вучобу на спецыяльнасці, пасадаў якой яшчэ не існавала ў краіне, і пра тое, якія людзі сапраўды «свае» ў стартапах.
Выпуск пра ініцыятыву, рызыку і выбар паміж стабільнасцю і развіццём.
Герой:
📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
Размова з Марыяй, якая ў 20 гадоў эмігравала ў ЗША, а ў 25 пачала навучанне на клінічную фармацэўтку.
Сёння Маша працуе ў госпіталі і паралельна развівае ўласны бізнес разам з мужам у няпростай сферы 🙂
Гаворым пра розніцу ў падыходах да адукацыі, пра шляхі эмігрантаў у ЗША, пра пошук ідэнтычнасці і стварэнне свайго поля - далёка ад дому, але з беларускай культурай унутры.
Гераіня:
📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
Новы сезон "Праца-Ваца" адкрываецца размовай-дыскусіяй!
Мая блізкая сяброўка Яна спрабуе ўмясціць у адну біяграфію некалькі прафесій, талентаў і цікаўнасцяў. Мы гаворым пра феномен мультыпатэнцыяльнасці: Калі адначасова можаш быць дызайнеркай, маркетолагам, арганізатаркай - і пры гэтым адчуваць як свабоду, так і разгубленасць.
Гэта выпуск пра выбары, якія ніколі не бываюць канчатковымі, пра любоў да творчасці і пра тое, як навучыцца давяраць сабе, нават калі няма «адзінай працы мары».
Гераіня:
Спасылкі:
📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
Я пазнаёмілася з блогам Зоі ў далёкім 2018, калі яна была вядомая як "пернікавая фея"☺️
Сёння Зоя ўжо некалькі год як развіваецца і працуе ў галіне сэксалогіі, псіхалогіі і траўматэрапіі.
Размова атрымалася вельмі насычаная: пра тое, як у Беларусі працуе сэкс-асвета, чаму сэкс-шопы - хіба не лепшае месца для сэкс-адукацыі.
Пра падыход да адукацыі, блогінгу, сямейнага прадпрымальніцтва - купа натхнення і жыцця.
Запрашаю!
Гераіня:
📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
From the publisher's feed