
Sign up to save your podcasts
Or


Размова з Аняй - прадпрымальніцай, мамай, прафесіяналкай, якая прайшла праз больш за дзясятак стартапаў і цяпер стварае ўласны прадукт у галіне ментальнага здароўя.
Гаворым пра стартапы, залатыя ІТ годы ў Менску, пра тое, што адбываецца з кар'ерай, калі становішся мамай.
Як вяртацца да прафесіі пасля нараджэння дзіцяці - і што можна зрабіць, каб гэты шлях быў больш мяккім і падтрымліваючым.
А яшчэ пра тое, як свядомае бацькоўства можа пазітыўна паўплываць на кар'еру.
Пра выбары, стомленасць, самастойнасць і пошук сэнсаў у новым выпуску.
Гераіня:
📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
Гэты выпуск - дыскусія з Ксеніяй Садоўскай, HR-дырэктаркай, прадстаўніцай ранніх міленіялаў і мамай дачкі-зумера.
Разважаем, як працаваць з пакаленнем Z, чаму міф пра «няўменне ў камітмент» варта пераасэнсаваць, і што на самай справе стаіць за іх паводзінамі на працы.
Карысна будзе ўсім: і зумерам, і менеджарам, якія спрабуюць зразумець, як наладзіць з імі ўзаемадзеянне.
Гераіня:
📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
Размова з Кацяй Лысёнак - HR Program Manager, якая больш за 10 гадоў працуе ў Google, піша дысертацыю і з'яўляецца адной з лепшых коўчаў Дубліна.
Гаворым пра тое, як дзяўчына з невялікага беларускага горада з насельніцтвам усяго 20 000 чалавек трапіла ў адну з самых буйных карпарацый свету.
І пра тое ці можна быць шчаслівым чалавекам у карпаратыўным свеце 🙂
А яшчэ:
Гераіня:
Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску — толькі з дазволу аўтаркі.
"Касмічная" размова :) з Аляй — 24-гадовай embedded software engineer, якая з дзяцінства марыла пра космас, а ўжо ў студэнцтве запускала праекты ў стратасферу.
Гаворым пра працу інжынеркай у Польскім Цэнтры касмічных даследаванняў, удзел у распрацоўцы аб’екта місіі NASA, і пра навучанне ў польскім тэхнічным універсітэце.
Пра мары, мэты, веру ў сябе і да сябе.
Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску — толькі з дазволу аўтаркі каналу.
Размова з Верай пра яе справу жыцця — метро, пра непростыя выбары, веру ў сябе і прафесію.
Сёння Вера - асістэнтка архітэктара Нью-Ёркскага метро. Размаўляем пра працэс пошуку працы ў Штатах, архітэктуру і ўрбаністыку, пра гендэрныя стэрэатыпы ў прафесіі.
А яшчэ вы даведаецеся, метро якога горада захапляе амерыканскіх архітэктараў. Спойлер: канешне ж, Мінскае 😉
Гераіня:
У выпуску разважаю, як папулярны расейскі серыял "Не родись красивой" мог паўплываць на наш погляд на працоўнае жыццё і карпаратыўную культуру.
Пагаворым пра тое, як рамантызацыя офісу, культ перапрацовак і гендэрныя стэрэатыпы пакінулі свой след у галовах цэлага пакалення.
А яшчэ трохі з фаталістычным гумарам узгадаем, як расейскія серыялы тых часоў фармавалі культурную прастору і наш светапогляд.
Гераіня выпуску вучылася ў розных краінах і ў розных галінах, але ў рэшце рэшт выбрала медыцыну. Цяпер яна працуе гінеколагам у невялікім горадзе пад Прагай.
Размаўляем пра штодзённасць: што значыць быць маладой доктаркай-эмігранткай, прымаць роды, праводзіць хірургічныя аперацыі і
Акрамя таго, абмяркоўваем праблемы сучаснай навукі: чаму медыцына дагэтуль недасканалая ў лячэнні цяжарных, як недахоп даследаванняў уплывае на якасць дапамогі і што можна з гэтым зрабіць.
Шчыры і пранізлівы эпізод пра выклікі і рэальнасць працы доктара
Стаўлю пад сумнеў знакамітую параду для бізнесоўцаў і не толькі.
Сённяшні выпуск цалкам прысвечаны выгаранню. Мы абмяркуем:
Гэты выпуск — для ўсіх, хто хоча лепш зразумець сябе і свой стан і падтрымаць сябе ў сваім працоўных адносінах.
🎧 Слухайце зараз і дзяліцеся з тымі, каму гэта можа быць карысна
Links:
Чым займаецца Project Manager у буйнейшай міжнароднай гуманітарнай арганізацыі?
У гэтым выпуску мы сустрэліся з Глебам Салаўёвым, чалавекам з унікальным кар'ерным шляхам: ад працы ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі і ІT да гуманітарнай дзейнасці ў НДА.
Размаўляем - як гэта - быць Project Manager у міжнароднай гуманітарнай арганізацыі.
Якія навыкі і матывацыя патрэбны для такой працы, і як туды трапіць.
Што гэта такое - праца, асноўнае поле якой - глабальныя крызісы. І асноўная задача - дапамагаць людзям.
Ці з'яўляецца тады праца сэнсам жыцця?
Пра гэта і не толькі ў выпуску!
Герой:
From the publisher's feed