
Sign up to save your podcasts
Or


У кастрычніку стала вядома пра затрыманне папулярнай блогеркі Ганны Бонд. Да гэтага на дзяржТБ пачалі актыўна прыходзіць вядомыя беларускія інфлюенсеры з «пакаяннымі» заявамі. Мы вырашылі разабрацца з тым, што цяпер адбываецца з блогерамі ў Беларусі, а таксама даведаліся ў эксперткі, чаго трэба чакаць.
Апошнім часам у беларускім інфаполі ўсё часцей сталі з’яўляцца навіны пра выпадкі педафіліі: адных дзяцей прымушаюць высылаць свае аголеныя фатаграфіі ў інтэрнэце, іншых схіляюць да сексуальных дзеянняў у жыцці. Што наогул адбываецца? І як зрабіць бяспечным жыццё свайго дзіцяці?
Навязаны патрыятызм, сачэнне за бацькамі, патрыятычныя дашкольнікі. Настаўніца адной з мінскіх школ расказала, што цяпер адбываецца ў сярэдняй адукацыі.
Святлана (імя зменена) працуе ў адной з мінскіх школ настаўніцай пачатковых класаў. Жанчына расказвае, што з 2020 года атмасфера ў школе стала больш прыгнятальнай.
«Пачынаюць мацней закручваць гайкі, але звальняцца пакуль я не збіраюся», – адзначае наша гераіня. Паводле яе слоў, усё не так ужо і кепска, пакуль у Беларусі застаюцца тыя, хто гатовы гадаваць новае пакаленне разумных людзей.
Апошнім часам рыторыка беларускіх уладаў усё больш накіравана на ўкараненне патрыярхальных каштоўнасцей, пры якіх місія жанчыны – быць ЗА мужам і нараджаць як мага больш дзяцей (пажадана як мага раней).
CityDog.io пагаварыў з гендарнай спецыялісткай Юліяй Міцкевіч пра тое, што ўвогуле адбываецца ў краіне і чым гэта можа адгукнуцца.
Психолог Ирина Шумская отвечает на важные вопросы про социальные связи, одиночество, социофобию и токсичных друзей. Что делать, если не получается общаться с новыми людьми? Правда, что буллинг в детстве может быть причиной социофобии? Нормально ли, когда мама или муж (или жена) – лучшие друзья? Я оказался в эмиграции и теряю друзей и близких – что делать?
Ці можна дараваць здраду? А ці можна, перажыўшы такое, захаваць адносіны? Сабралі некалькі гісторый мінчан, якія сталі ахвярай здрады ці здрадзілі самі, – паглядзіце, якія розныя меркаванні і сітуацыі.
Калісьці адна наша гераіня, супрацоўніца папулярнай крамы масмаркету, расказала, што ўсе супрацоўнікі ведаюць злодзеяў крамы ў твар. Нам стала цікава, а як выглядае гэты крымінальны бізнес знутры. Пагаварылі з мінчанінам, які некалькі гадоў займаўся арганізацыяй крадзяжоў адзення з буйных сетак.
Колькі каштуе жыццё ў Кітаі? Як хадзіць на спатканні з кітайцамі і як сябе паводзіць? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае Ханна, беларуская танцорка, якая пераехала ў Кітай 5 гадоў таму.
Афіцыйныя ўлады Беларусі абвесцілі, што чайлдфры – пагроза нацыянальнай бяспецы. Праўда?
У 2018 годзе беларускія вучні ўзялі ўдзел у міжнародным даследаванні ведаў PISA. Тады прадстаўнікі сістэмы адукацыі казалі, што наша краіна паказала вельмі добрыя вынікі. Але ў 2021 годзе ўнутраны беларускі маніторынг паказаў, што сітуацыя нашмат горшая. Прааналізуем, што не так са школьнымі ведамі ў Беларусі і як гэта ўплывае на краіну.
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/vedy-shkolnikau/
From the publisher's feed