Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
June 30, 2025Кавалеўскі: Лукашэнка будзе асьцярожнічаць з ПуцінымЯк адсправаздачыцца Лукашэнка перад Пуціным пра сустрэчу са спэцпасланьнікам прэзыдэнта ЗША Келагам? Якія практычная мэты эўразійскага форума і саміта ў Менску? Што зьменіць для эўрапейскага рэгіёну павелічэньне выдаткаў на абарону да 5%, ухваленае на саміце NATO? Пра гэта гаворым з кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім....more51minPlay
June 25, 2025Колькі грошай трэба экс-палітвязьню, каб пачаць жыцьцё з нуля ў новай краінеЯкая дапамога патрэбная 14 вызваленым палітвязьням і іх сем’ям? Які час патрэбны былому палітвязьню на рэабілітацыю? Ці магчыма цалкам акрыяць пасьля такой траўмы? Ці зьменшыліся рэпрэсіі ў Беларусі пасьля візыту прадстаўніка Трампа да Лукашэнкі?...more48minPlay
April 01, 2025У каго ChatGPT забярэ працу. Прагнозы распрацоўнікаЯк працуюць вялікія моўныя мадэлі, такія як ChatGPT, Claude альбо DeepSeek? Як яны могуць зьмяніць нашыя грамадзтвы ў найбліжэйшыя некалькі гадоў? Чаму яны часта ствараюць фантазіі, калі ня маюць адказу на вашыя пытаньні? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Андрэй Храпавіцкі, які кіруе дасьледаваньнямі і распрацоўкамі ў галіне вялікіх моўных мадэляў і вялікіх дадзеных у амэрыканскай кампаніі Results-CX....more39minPlay
March 31, 2025Што магло здарыцца са спікеркай Каардынацыйнай Рады. Факты і вэрсііШто магло здарыцца са спікеркай Каардынацыйнай Рады Анжалікай Мельнікавай, якая зьнікла некалькі тыдняў таму? Якой каштоўнай інфармацыяй валодала Анжаліка Мельнікава, да чаго ў яе быў доступ? Каму можа быць выгаднае зьнікненьне спікеркі КР? Ганна Соўсь абмяркоўвае пацьверджаныя факты і розныя вэрсіі ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» разам з намесьнікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Паўлам Латушкам, а таксама Ўладзімерам Жыгарам прадстаўніком арганізацыі былых сілавікоў BelPol....more43minPlay
March 29, 2025Што чакае Лукашэнку; Ці ўратуе Эўропа Ўкраіну; Прэмія для Альгерда БахарэвічаУ выніковым тыднёвым выданьні «ПіКа Свабоды» Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі гасьцьмі пра найбольш запамінальныя падзеі апошніх дзён. З палітычным камэнтатарам Аляксандрам Фрыдманам ён закрануў інаўгурацыю Лукашэнкі. З украінскім вайсковым экспэртам Ігарам Раманенкам — пра заканчэньне вайны ва Украіне. З Альгердам Бахарэвічам — пра літаратурную прэмію Ляйпцыскага кніжнага кірмашу за кнігу «Сабакі Эўропы»....more1h 1minPlay
March 27, 2025Стваральніца «Вольнага хору» раскрывае таямніцы легендарнага рухуПраскую студыі Свабоды наведала адна са стваральніц і дырыгентка «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская напярэдадні выступу ў Чэскім музэі музыкі. Яна расказала, чым адрозьніваецца «Вольны хор» 2020 году ад «Вольнага хору»-2025, якім чынам атрымлівалася сьпяваць у самых розных месцах Менску ў 2020-м, а таксама патлумачыла, чаму ня пойдзе на канцэрт Мэладзэ, і што адбываецца, калі чалавек сьпявае....more36minPlay
March 26, 2025«Лукашэнка незаменны для расейскай вайны», — аўтар кнігі пра Расею як імпэрыюНаколькі важная Беларусь для імпэрскіх плянаў Расеі? Якімі могуць быць наступныя расейскія крокі датычна Беларусі? Пра гэта ды іншае ў «Размове са Свабодай» расказвае Донаха О Бяхань, прафэсар Гарадзкога ўнівэрсытэту Дубліну, Ірляндыя. У красавіку ў яго мае выйсьці кніга «Незавершаная імпэрыя: расейскі імпэрыялізм ва Ўкраіне і блізкім замежжы» (Columbia University Press). Там ёсьць разьдзел і пра Беларусь....more25minPlay
March 25, 2025Чаму Лукашэнка прымазваецца да Дня Волі25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі. Пра гэтую гістарычную дату і стан беларускай незалежнасьці Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі госьцьмі. Госьці эфіру: Павал Латушка, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Сяргей Шупа....more1h 2minPlay
March 25, 2025Ці сапраўды прычына няўдач Беларусі — яе назва?Ці сапраўды прычынай няўдач нацыянальнага руху беларусаў зьяўляецца няправільная назва народу і краіны? Што дапамагло балтыйскім краінам стварыць свае нацыянальныя дзяржавы і чым іх шлях адрозьніваецца ад беларускага? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым....more28minPlay
March 24, 2025Экспэрты тлумачаць, куды коціцца эканоміка БеларусіЯк уплывае на беларусаў падзеньне курсу даляра? Ці працягне даражэць бэнзін? У якой валюце цяпер найлепей захоўваць грошы? Чаму беларусы сталі болей пакупаць электрамабілей? Гэта ды іншае Ганна Соўсь абмярковае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды" з эканамісткай Алісай Рыжычэнкай і эканамічным блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам....more50minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.