Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
February 18, 2025Абмяркоўваем беларускую тэму на мюнхэнскай канфэрэнцыіЯкую ўгоду можа заключыць Трамп з Лукашэнкам? Як беларуская тэма прагучала на Мюнхэнскай канфэрэнцыі? Якім можа быць месца Беларусі ў перамоўным працэсе па спыненьні вайны Расеі супраць Украіны? Пра беларускі ўдзел і беларускі кантэкст мюнхэнскай канфэрэнцыі гаворым з кіраўніком Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім і дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях Дзянісам Кучынскім, якія ўдзельнічалі ў форуме ў сталіцы Баварыі....more43minPlay
February 18, 2025Балты, вугра-фіны і ДНК беларусаўХто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзьніклі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым....more23minPlay
February 18, 2025Ці здолее Трамп зьмяніць БеларусьЯкія вынікі перамоваў ЗША і РФ у Савудаўскай Арабіі? Якія перавагі і хібы абмену аслабленьня санкцыяў на вызваленьня палітвязьняў? Якія пэрспэктывы мірнага пляну прэзыдэнта ЗША для Ўкраіны?На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі....more40minPlay
February 14, 2025Што зразумела беларуска пасьля сотняў рамантычных спатканьняў у Нью-ЁркуЯкія найгоршыя і найлепшыя рэчы людзі робяць на першым спатканьні? Як мяняюцца правілы спатканьняў, заляцаньняў і стасункаў у сучасным сьвеце? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Аліса Ксяневіч, журналістка, касмэтоляг, магістарка псыхалёгіі, у якой нядаўна выйшла другая кніга, яе тэма і назва – «Дэйтынг у Нью-Ёрку»....more36minPlay
February 13, 2025Паліна Шарэнда-Панасюк пра турму, прапагандыстаў, карную псыхіятрыюЯк запісваюцца прапагандысцкія відэа з палітвязьнямі? Як прымушаюць падпісаць паперы аб супрацы з сілавікамі? Як вытрымаць карную псыхіятрыю? Як выціскаюць за мяжу? Пра гэта ды іншае гаворым з былой палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк....more32minPlay
February 12, 2025Кузьнечык на волі. Лібэр пра будаўніцтва «лічбавай Беларусі»Абмяркоўваем вызваленьне зь беларускай турмы журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка і праект Паўла Лібера па стварэньні лічбавай Беларусі....more31minPlay
February 11, 2025Мір ва Ўкраіне і нацыянальныя інтарэсы БеларусіЯкі мір ва Ўкраіне прапануе Дональд Трамп? У чым палягаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі адносна вайны і міру ва Ўкраіне? Якія нацыянальныя інтарэсы краінаў Захаду адносна Беларусі?На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае былы дыплямат, дасьледчык Цэнтру новых ідэй, Павал Мацукевіч....more50minPlay
February 10, 2025Абмяркоўваем заявы Паліны Шарэнды-Панасюк: Ніякага гандлю з Лукашэнкам, толькі ціск санкцыяміКаб выйсьці на волю, палітвязьні пасьля катаваньняў мусяць напісаць прашэньне аб памілаваньні, зьняцца ў прапагандысцкім фільме і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве зь сілавікамі. Пра гэта расказала былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая заклікала да жорсткай эканамічнай блякады рэжыму Лукашэнкі. У жывым эфіры „ПіКу Свабоды” разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і галоўнай рэдактаркай “Хартыі-97” Натальляй Радзінай абмяркоўваем найважнейшыя заявы былой палітзьняволенай, а таксама пагаворым пра тое, што можа прымусіць улады вызваліць палітвязьняў, што паўплывала на тое, што Паліне не сталі дадаваць новы тэрмін і ёй удалося пакінуць Беларусь....more55minPlay
February 07, 2025Фаварыт Лукашэнкі. Зяленскі пра Беларусь. Чаму вызваляюць палітвязьняўУ эфіры «ПіКа Свабоды» мы падсумоўваем важныя падзеі тыдня. Што можа хавацца за заявамі Лукашэнкі пра новы ўрад і павелічэньне паўнамоцтваў вэртыкалі? Ці ўцягне сёлета Расея ў вайну Беларусь, як заявіў днямі Уладзімер Зяленскі? Хто насамрэч уплывае на вызваленьне палітвязьняў? Госьці эфіру: Арцём Брухан, Міхайла Самусь і Андрэй Стрыжак...more1hPlay
February 06, 2025Як сілавікі атрымалі доступ да «Беларускага гаюна»Стваральнік канала «Беларускі Гаюн» Антон Матолька паведаміў сёньня, што невядомыя асобы атрымалі доступ да да чату з ботам праекта. «Беларускі Гаюн» — гэта незалежны маніторынгавы праект, які адсочвае вайсковую актыўнасьць на тэрыторыі Беларусі. Як гэта стала магчымым і якія рэкамэндацыі ў лічбавай бясьпецы могуць абараніць у сучасных беларускіх рэаліях. Інтэрвію з экспэртам у лічбавай бясьпецы Мікалаем Кванталіяні....more27minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.