Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
February 06, 2025Лукашук: Усё пайшло ня так за год да прыходу ЛукашэнкіАляксандар Лукашук адзначае 70-гадовы юбілей. Былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода займаў гэтую пасаду 25 гадоў. У гісторыі амэрыканскага замежнага вяшчаньня гэта больш нікому не ўдалося. У інтэрвію Свабодзе ён расказвае пра сваю працу, жыцьцё і найноўшую гісторыю Беларусі....more1h 0minPlay
February 05, 2025Шрайбман пра варыянты для Беларусі пасьля 26 студзеняЦі адбыўся байкот выбараў? Ці стане Канапацкая адзінай апазыцыяй унутры Беларусі? Ці пераасэнсоўвае Захад сваю палітыку адносна Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман....more53minPlay
February 04, 2025Як даўно Расея пачала фармаваць свой погляд на гісторыюКалі Расея сфармавала асноўныя пастуляты сваёй гістарычнай прапаганды? Як беларусам процістаяць гэтай прапагандзе? І як рэагаваць на заявы экс-міністра замежных спраў Украіны, які назваў Магілёў, Гомель, Пінск і Берасьце «нашымі гістарычнымі землямі», за якія змагалася яшчэ Украінская Народная Рэспубліка? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з супрацоўнікам Інстытуту гісторыі польскай Акадэміі навук, доктарам гістарычных навук Аляксандрам Грушам....more22minPlay
February 03, 2025«У „нізкі статус“ спэцыяльна накіроўваюць вядомых людзей»Празь якія выпрабаваньні і зьдзекі праходзяць палітвязьні за кратамі і па вызваленьні? Што цяпер адбываецца з Палінай Шарэндай-Панасюк? Чаму жыцьцё вязьняў і палітвязьняў «зь нізкім сацыяльным статусам» за кратамі застаецца адной з найбольш закрытых тэмаў у беларускім грамадзтве. Гэта ды іншае Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры з праваабаронцам і былым палітвязьнем Леанідам Судаленкам і блогерам, былым палітвязьнем Вадзімам Ермашуком, шырока вядомым як Вадзімаці, які публічна расказаў пра тое, як ён сядзеў з так званым «нізкім статусам» у Бабруйскай папраўчай калёніі....more45minPlay
January 31, 2025Што страцяць беларусы ад замарозкі амэрыканскіх праграмаў падтрымкіЯкія шанцы, што прыпыненае для беларускіх арганізацый фінансаваньне з боку ЗША будзе адноўленае праз 90 дзён? Наколькі вялікая была падтрымка Злучаных Штатаў у справе падтрымкі дэмакратычных пераменаў у Беларусі? І якой можа быць супраца дэмакратычных сілаў з новай адміністрацыяй ЗША? Ганна Соўсь абмяркоўвае гэта ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» разам кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, былым прадстаўніком у міжнародных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валерам Кавалеўскім....more54minPlay
January 31, 2025У чым фішка Канады і як яна збудаванаяШто значыць быць канадцам і на чым збудаваная канадзкая ідэнтычнасьць? Якія гістарычныя падзеі паўплывалі на станаўленьне канадзкай дзяржавы? Чым Канада адрозьніваецца ад ЗША і ці хацелі б канадцы аб’яднацца са Злучанымі Штатамі? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае Вольга Яноўская, якая 26 год жыве ў Канадзе і мае ступень магістра ў галіне сацыякультурнай антрапалёгіі....more45minPlay
January 29, 2025Ці Лукашэнка ўрэшце справіўся з траўмай 2020 году?Што зьмянілася, зьменіцца ў Беларусі пасьля таго, як ЦВК сёмым разам абвесьціла прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнку? Ці вызваляць палітвязьняў? Ці зьменшацца рэпрэсіі? Ці Лукашэнка ўрэшце адышоў ад траўмы 2020 году? Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркоўвае зь сябрам Каардынацыйнай Рады, блогерам, прадпрымальнікам, былым вязьнем Аляксандрам Кныровічам....more45minPlay
January 29, 2025Чаму «Настаўніца году» мусіла ўцякаць зь Беларусі28 студзеня ў Ляхавічах павінны былі судзіць намесьніцу дырэктара гімназіі Тацяну Крапіневіч. Прычынай справы стала «онлайн-пікетаваньне» і даносы прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Перад самым судом настаўніца выехала з краіны. Пра сваю гісторыю яна расказала каналу Свабода Premium....more25minPlay
January 28, 2025Мілінкевіч пра сьмерць Макея і як вызвалялі палітвязьняў у 2008 годзеЯкіх зьменаў можна чакаць у Беларусі ў наступныя 5 гадоў? Пра што Захаду варта весьці перамовы з рэжымам Лукашэнкі? Як можна супрацьстаяць расейскай анэксіі Беларусі? Пра ўсё гэта ў жывым эфіры ў праграме «ПіК Свабоды» разважае Аляксандар Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай....more48minPlay
January 25, 2025Што і як зьменіцца ў Беларусі пасьля 26 студзеня?Якія шанцы на адлігу ў Беларусі пасьля сёлетніх выбараў? Якім будзе непрызнаньне гэтых выбараў з боку Захаду? Што і як зьменіцца ў Беларусі пасьля 26 студзеня?На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў....more40minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.