Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
January 13, 2025Чаго баяцца ўлады Беларусі напярэдадні 26 студзеня?Чаго баяцца ўлады Беларусі, узмацняючы рэпрэсіі напярэдадні 26 студзеня, асноўнага дня галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах? Што зьменіцца ў Беларусі пасьля таго, як ЦВК сёмы раз абвесьціць прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнку? Ці ўдасца рэжыму «перагарнуць старонку» пасьля ўступленьня на пасаду прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа? Пра гэта ды іншае ў жывым этэры «ПіК Свабоды» з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай размаўляе Ганна Соўсь....more51minPlay
January 11, 2025Калі «выбары» пройдуць ціха, ці прызнае Захад ЛукашэнкуТак званая выбарчая кампанія ў Беларусі мінае практычна незаўважна. Нават ва ўмовах масавых рэпрэсій і поўнага кантролю сытуацыі ў краіне, улады неахвотна нагадваюць грамадзтву, што ў краіне павінны адбывацца выбары прэзыдэнта. Які разьлік уладаў на гэтую кампанію і ці зьменіцца нешта пасьля 26 студзеня? Пра стратэгію ўладаў і дэмакратычных сілаў разважае палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман....more48minPlay
January 09, 2025Перадвызначаныя і вынікі выбараў, і іх наступствы — палітычны аналітык МажэйкаЦі выйдуць сёлета на волю палітвязьні? Што думае Трамп пра Беларусь? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар культуралёгіі, палітычны аналітык Вадзім Мажэйка....more31minPlay
January 08, 2025Відэа з Бабарыкам і фільм пра Ціханоўскага камэнтуе іх адвакатка«Адзін з нас» -- так называецца дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага. Прэм’ера фільма адбудзецца 12 студзеня. Пра асобу і значэньне Сяргея Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра зьяўленьне відэа з палітвязьнем Віктарам Бабарыкам пасьля амаль двух гадоў інкамунікада гаворым з Натальляй Мацкевіч, якая была адвакаткай як Бабарыкі, так і Ціханоўскага....more30minPlay
January 07, 2025Портнікаў пра званок Лукашэнкі Зяленскаму, «удар па НПЗ» і адзіную ўмову канца вайныУладзімер Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся перад ім за расейскія ракеты выпушчаныя па Ўкраіны зь беларускай тэрыторыі і тлумачыў, што ён нічога ня можа зрабіць. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла, што ўладам Беларусі няма за што выбачацца. Але яна не абвергла словы, што Лукашэнка не кантраляваў тэрыторыю Беларусі ў першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня. Гэтыя заявы ў эфіры “ПіКа Свабоды” абмяркоўвае ўкраінскі журналіст і публіцыст Віталь Портнікаў...more24minPlay
January 06, 2025Троіцкі пра перамены ў Беларусі і тое, як будзе выдаваць альбомы беларускіх музыкаўМузычны крытык Арцемій Троіцкі і заснавальнік The Moscow Times Дэрк Саўэр запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music, які будзе выдаваць музыку артыстаў, якія пакінулі Беларусь і Расею з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску. Якія гэта дае магчымасьці беларускім музыкам у выгнаньні? Якія беларускія выканаўцы будуць у гэтым праекце? Пра гэта ды іншае Арцемій Троіцкі ў эфіры “ПіК Свабоды”....more22minPlay
January 03, 2025«Беларусь пасьля 26 студзеня». Погляд найбольш удалай леташняй прагназісткіШто азначае прысутнасьць у выбарчым бюлетэні Ганны Канапацкай? Якая імавернасьць зьмяншэньня рэпрэсіяў пасьля выбараў? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру ва Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае журналістка, аўтарка грамадзка-палітычных Youtube-праектаў «Мне тоже не нравится» i «Часики тикают» Яўгенія Сугак....more25minPlay
January 03, 2025Ці можна ў гісторыі Беларусі аддзяляць Русь ад ЛітвыЦі можна ў гісторыі Беларусі аддзяляць Русь ад Літвы? Беларусы — гэта нашчадкі літвіноў ці русінаў? Як быць зь літвінізмам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам....more28minPlay
January 02, 2025Ці можна жартаваць з палітвязьняў, Ціханоўскай і Пазьняка. Стэндап-комік НарышкінЦі ёсьць тэмы, на якія лепш не жартаваць у прыстунасьці беларусаў? Ці дапушчальна жартаваць з палітвязьняў і дэмакратычных сілаў? Ці сьмешна жартуе ГУБАЗіК і хто сярод прыхільнікаў рэжыму ў Беларусі самы сьмешны пэрсанаж? Госьць «Свабоды» – беларускі стэндап-комік Дзьмітрый Нарышкін....more38minPlay
December 30, 20245 падзеяў году ад аналітыкаў СвабодыЯкімі былі самыя важныя падзеі году? Якія прагнозы спраўдзіліся, якія не? Чаго чакаць ад наступнага году? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў....more41minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.