Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
December 30, 2024У чым сакрэт міжземнаморскага доўгажыхарстваГішпанцы – рэкардсмэны ў Эўропе па даўгалецьці. Сярэднестатыстычны жыхар гэтай краіны жыве больш за 83 гады. Як гішпанцам гэта ўдаецца? Разабрацца ў гэтым нам дапаможа Павал Кірылёнак, які называе сябе «беларусам па нараджэньні, чэхам па пашпарце, каталёнцам па перакананьнях»....more52minPlay
December 27, 2024«Беларусь пасьля 26 студзеня». Прагноз паліталягініЦі зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Якіх зьменаў можна чакаць у дэмакратычных сілах? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме « Беларусь пасьля 26 студзеня» паліталягіня Роза Турарбекава....more33minPlay
December 25, 2024Якія часткі Вялікага Княства Літоўскага называліся РусьсюХто такія праваслаўныя літвіны? Ці былі такія ў Вялікім Княстве Літоўскім? Што гісторыкі разумеюць пад паняцьцем «Русь» у XVI стагодзьдзі і ці была Русь на тэрыторыі сучаснай Беларусі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам....more34minPlay
December 25, 2024Арцём Шрайбман: Сёлетні год быў паваротнымЯк расейска-украінскі канфлікт адбіўся сёлета на палітыцы Лукашэнкі і пазыцыі дэмсілаў? Што ў стратэгічным балянсе ў Эўропе мяняюць ядзерныя гарантыі Расеі для Беларусі? Ці патрэбны Беларусі ўдзел у гіпатэтычных мірных перамовах па Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман....more27minPlay
December 25, 2024«Ставім п’есу на падставе даносаў». Як жыве адзін з найлепшых беларускіх тэатраў на выгнаньніЯк выжывае адзін з найлепшых беларускіх тэатраў на выгнаньні? Што рыхтуюць для беларусаў вольныя «Купалаўцы» ў 2025 годзе?Пра гэта мы пагаварылі з акторам Алегам Гарбузам і лідэрам гурту «J: MORS» Уладзімерам Пугачам, якія разам з акторам Сяргеем Чубам прадставілі ў Празе спэктакль «Зэкамэрон» паводле кнігі палітвязьня Максіма Знака....more28minPlay
December 24, 2024«Запыт на кантакты з Лукашэнкам ідзе не ад нямецкіх палітыкаў, а ад часткі беларускіх дэмсілаў»Якую палітыку вядзе Нямеччына адносна Беларусі? Ці гатовыя нямецкія палітыкі размаўляць з Лукашэнкам? Пра гэта ў гутарцы на канале «Свабода Premium» расказала Вольга Дрындова, галоўная рэдактарка сайту Belarus-Analysen, з Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледваньняў пры Ўнівэрсытэце Брэмэну....more33minPlay
December 24, 2024270$ на лячэньне аднаго чалавека ў год. Што хаваюць улады пра праблемы ў мэдыцынеВэрхал у шпіталях праз прымус галасаваць за Лукашэнку, усё большы кантроль дзяржавы над прыватнай мэдыцынай, рэгуляваньне цэн на мэдычныя паслугі, эміграцыя мэдыкаў. Падсумоўваем вынікі 2024 году ў мэдыцыне разам з намесьнікам прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыцы, доктарам Станіславам Салаўём і каардынатаркай Фонду мэдычнай салідарнасьці, доктаркай Лідзіяй Тарасенкай....more30minPlay
December 20, 2024Новы рэктар ЭГУ пра будучыню, грошы, літвінізм і сэкс-скандалЦі зявіцца больш магчымасьцяў для беларусаў вучыцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні? Наколькі адукацыя там улічвае цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі? Чым скончыўся скандал з абвінавачваньнямі выкладчыка ЭГУ ў харасмэнце? Размова з новым рэктарам ЭГУ Вілюсам Шадаўскасам, які афіцыйна заступае на пасаду 6 студзеня....more35minPlay
December 19, 2024«Беларусь пасьля 26 студзеня». Якія шанцы на новую адлігу?Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Наколькі імаверна, што пасьля выбараў налета Аляксандар Лукашэнка пачне павольны адыход ад улады? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» былая палітзьняволеная, рэдактарка выданьня Plan B Вольга Лойка....more26minPlay
December 18, 2024Ціханоўская пра галоўную падзею, паразу і перамогу 2024 годуХто павінен прадстаўляць Беларусь на перамовах пра мір? Якім быў 2024 год для Беларусі і сьвету, паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Зь якім пасланьнем зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні? Разам зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай напярэдадні Калядаў мы падсумуем вынікі 2024 году, пагаворым пра тое, што яна лічыць галоўнай падзеяй, паразай, перамогай і расчараваньнем году....more22minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.