Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
December 04, 2024«ЗША павінны адмовіцца ад зьмены рэжыму ў Беларусі», — экспэрт Інстытуту КвінсіМарк Эпіскапас, дасьледчык амэрыканскага Інстытуту адказнага дзяржаўнага кіраваньня Квінсі і прафэсар гісторыі ва Ўнівэрсытэце Мэрымаўнту, раіць, як Злучаным Штатам варта памяняць палітыку адносна Беларусі. У інтэрвію Свабодзе Эпіскапас расказаў, чаму ў беларуска-амэрыканскіх адносінах патрабуецца «мяккая перазагрузка» і чаму ён разьлічвае, што ў адміністрацыі Трампа прыслухаюцца да ягоных парадаў....more31minPlay
December 03, 2024Хто ахвяры сэкс-дамаганьняў сярод беларусакЧаму беларускі найчасьцей маўчаць пра харасмэнт? Па якім артыкуле аднавіўся ў ЭГУ прафэсар Сялецкі, якога абвінавачвалі ў харасмэнце? Пра ўсё гэта пагаворым з гендэрнай актывісткай Настай Базар, ініцыятаркай флэшмобу #Хопіцьгвалціць, якая разам з праваабарончай арганізацыяй «Прававая ініцыятыва» зрабіла справаздачу пра сэксуалізаваны харасмэнт у беларускім грамадзтве ў эміграцыі....more28minPlay
December 02, 2024Што адбываецца на пратэстах у Грузіі і чым гэта падобна да БеларусіУ Грузіі працягваюцца пратэсты, бо кіроўная партыя «Грузінская мара» пастанавіла адмовіцца да 2028 году ад перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз. Грузінскія сілы бясьпекі жорстка разганяюць пратэстоўцаў. Як ацэньваюць пратэсты беларусы, якія жывуць у Грузіі? І які можа быць вынік пратэстаў? З Тбілісі пра гэта расказваюць Коба Ліклікадзэ, аглядальнік грузінскай службы Радыё Свабода, і Раман Кісьляк, беларускі праваабаронца, які жыве ў Грузіі....more33minPlay
November 29, 2024Як прыдумляюць будучыню. Расказвае пісьменьніца ЗаміроўскаяЦі можна сказаць, што творцы – пісьменьнікі, мастакі, стваральнікі кіно – прыдумляюць той сьвет, у якім мы жывем – у тым ліку новыя тэхналёгіі і сацыяльныя нормы? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае пісьменьніца Тацяна Заміроўская....more42minPlay
November 28, 2024Фільтрацыйны лягер у Нароўлі. Новыя падрабязнасьціЖурналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру сумесна зь беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода і ўкраінскім выданьнем «Схемы» вызначылі месцазнаходжаньне расейскага фільтрацыйнага лягера на тэрыторыі Беларусі. Ён разьмяшчаўся ў горадзе Нароўля, што за 40 кілямэтраў ад украінскай мяжы, і дзейнічаў на пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Пра гэты лягер у праграме «ПіК Свабоды» расказаў кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч....more25minPlay
November 27, 2024«Нічога ня мелі супраць Лукашэнкі, пакуль ня трапілі ў ягоную турму», — блогер ЛапшынЯк зрабіць катастрафічную сытуацыю ў турмах Беларусі больш відочнай у сьвеце? Гэта мэтанакіравана робіць былы вязень беларускай турмы блогер Аляксандар Лапшын, які нядаўна падчас лекцый у розных краінах Азіі расказваў, што перажыў за кратамі на «Валадарцы». Госьць «ПіКа Свабоды» — блогер Аляксандар Лапшын, якога восем гадоў таму Беларусь выдала афіцыйнаму Баку і які дамогся, каб ААН прызнала гэта незаконным....more29minPlay
November 27, 2024Хто і як стварыў Вялікае Княства Літоўскае?Ці ўсё мы ведаем пра працэс стварэньня Вялікага Княства Літоўскага? Як Полацак трапіў пад кантроль Вільні? Кім лічылі сябе палачане ў XIII – XV стагодзьдзях? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам....more37minPlay
November 26, 2024«Калі Беларусь заявіць, што ідзе ў NATO і ЭЗ, расейскія войскі прыйдуць праз пару тыдняў»Пра магчымую новую «жалезную сьцяну» ў Эўропе, пра спробы Лукашэнкі зноў стаць «міратворцам» і пра тое, ці мяняецца на Захадзе погляд на Ціханоўскую, разважае прафэсар гісторыі Дэйвід Марплз, спэцыяліст у пытаньнях Беларусі, Украіны і Расеі, аўтар некалькіх кніг, які працуе ва Ўнівэрсытэце Альбэрты ў канадзкім Эдмантане....more32minPlay
November 25, 2024Новая кіраўніца расказала, што далей будзе зь «Белсатам»Што зьменіцца на тэлеканале «Белсат» з прыходам на кіраўнічую пасаду былой прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Аліны Коўшык? Як паўплывае на вяшчаньне зьмена статусу «Белсату» — з асобнага каналу ў рэдакцыю замежнага вяшчаньня Польскага грамадзкага тэлебачаньня TVP? Ці меў офіс дачыненьне да зьмены кіраўніцтва «Белсату»? На гэтая ды іншыя пытаньні адказвае новая кіраўніца «Белсату», у мінулым прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў справе нацыянальнага адраджэньня Аліна Коўшык....more26minPlay
November 22, 2024«Беларусь пасьля 26 студзеня». Прагноз былога дыплямата Паўла МацукевічаЯкой будзе палітыка Дональда Трампа адносна Беларусі? Ці вернуцца налета ў Менск амбасадары заходніх краінаў? Ці пачнецца палітычная «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае былы дыплямат, дасьледчык Цэнтру новых ідэй Павал Мацукевіч....more31minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.