Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
November 21, 2024Чаму ваяра Палка Каліноўскага выдалі ў БеларусьБылога каліноўца Васіля Верамейчыка выдалі зь Віетнаму ў Беларусь. Перад гэтым яму адмовілі ў знаходжаньні ва Ўкраіне і Літве. Як так сталася, што чалавек, які ўдзельнічаў і ў пратэстах супраць дыктатуры ў Беларусі, і ваяваў за Украіну, ня змог знайсьці сабе бясьпечнага прытулку і ў выніку трапіў у Беларусь, дзе яму можа пагражаць нават сьмяротнае пакараньне. Госьці “ПіКу Свабоды” – Вадзім Кабанчук, прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былы намесьнік камандзіра полку Каліноўскага. А таксама кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак....more29minPlay
November 20, 2024Дзікавіцкі: Гэта іміджавая памылка ЦіханоўскайТэлеканал Белсат перастае існаваць як незалежная адзінка і ператваецца ў рэдакцыю замежнага вяшчаньня Польскага грамадзкага тэлебачаньня TVP. Выконваючы абавязкі дырэктара каналу Аляксей Дзікавіцкі пакідае пасаду датэрмінова. Ці паўплывае новы статус на працу журналістаў і лёс Белсату, і якое дачыненьне да пераменаў на Белсаце мае Сьвятлана Ціханоўская. Пра гэта расказвае Аляксей Дзікавіцкі....more30minPlay
November 19, 2024Курс даляра ЗША ў Беларусі пабіў чарговы рэкорд. Ці бегчы ў абменьнікі?19 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля. Новы курс амэрыканскага даляра складае 3,3937 беларускага рубля. Што гэта азначае для людзей у Беларусі, якія па даўняй традыцыі частку заробкаў мяняюць на даляры? З чым зьвязаны рост курсу даляра і ці будзе гэтая тэндэнцыя працягвацца? Адказваюць старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc, эканамістка Анастасія Лузгіна, а таксама эканамічны блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч....more24minPlay
November 18, 2024Таямніцы са здымкаў «Жыцьцё-маліна» і парады ад Мелказёрава для расейскамоўных беларусаўГосьць штодзённага эфіру «ПіК Свабоды» — папулярны вядоўца Youtube-каналаў «Жыцьцё-маліна» і «Загляне сонца» Мікіта Мелказёраў. Ён расказвае пра тое, як стаў беларускамоўным у побыце, як яго хэйцілі за тое, што нарадзіўся ў Хабараўску, пра атмасфэру на здымках шоў «Жыцьцё-маліна», калі візажыстка так баялася Пазьняка, што ўцякла праз плот. Мы пачуем, што Мікіта Мелказёраў хоча рабіць у Беларусі, калі адкрыецца рэальнае акно магчымасьцяў....more38minPlay
November 15, 2024Як Папа Францішак рэфармуе Каталіцкі КасьцёлНапрыканцы кастрычніка ў Ватыкане завяршылася адна з найважнейшых падзей у жыцьці Каталіцкага Касьцёла за апошні час - Сынод аб сынадальнасьці. Гэта сустрэча біскупаў і іншых прадстаўнікоў Каталіцкага Касьцёла, якая на працягу стагодзьдзяў фармавала яго дактрыну і практыку. Гэтым разам ён адрозьніваецца ад папярэдніх тым, што мае нізавы характар. Да якіх высноваў прыйшоў Сынод і ці пачуе Ватыкан звычайных вернікаў. Пра гэта разважае Арцём Ткачук, каталіцкі актывіст, чалец Рады душпастырства беларусаў Варшавы....more48minPlay
November 14, 2024«Беларусь пасьля 26 студзеня». Прагноз палітоляга Рыгора АстапеніЦі пачнецца «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? Ці стануць выбары наступнага году кропкай адліку транзыту ўлады? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру, накінутага Трампам?На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня....more30minPlay
November 13, 2024«Марыя Калесьнікава — у экстранным сьпісе палітвязьняў»У сьнежні пройдзе маратон салідарнасьці ў падтрымку палітвязьняў. Якія ёсьць спосабы дапамогі тым, хто за кратамі, і тым хто ўжо выйшаў? І што будзе з палітвязьнямі пасьля 26 студзеня 2025 году? Вольга Зазулінская, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях, кіраўніца фонду «Краіна для жыцьця», расказала, чым гэты маратон будзе адрозьнівацца ад папярэдняга, а таксама ў чым яна бачыць сваю асноўную задачу як прадстаўніца АПК у сацыяльных пытаньнях....more21minPlay
November 13, 2024Ці адмовіцца Расея ад прэтэнзій на Беларусь?На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Ці існуе расейская нацыя? Ці можа Расея ня быць імпэрыяй і ці адпусьціць яна Беларусь у агляднай пэрспэктыве? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы, аўтарам кнігі «Ўсходняя Эўропа ў сутыкненьні цывілізацый» Алегам Латышонкам....more28minPlay
November 12, 2024«Шлях Беларусі ў ЭЗ ляжыць праз Маскву»Ці гатовая Эўропа сама сябе абараняць? Як прадстаўнікі Эўразьвязу і NATO рыхтуюцца да прыходу новай адміністрацыі ў Злучаных Штатах? Ці вераць яны, што ЗША і ЭЗ будуць мець узгодненую палітыку адносна аўтарытарных рэжымаў, такіх як рэжым Лукашэнкі? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк....more22minPlay
November 11, 2024Як беларус надзеў на расейскіх настаўнікаў шлемы з фальгіНастаўнікі ў расейскіх школах рабілі з фальгі «шлемы, якія абараняюць ад зьнешніх ворагаў», і фатаграфаваліся зь імі на галаве. Указаньне зладзіць такую імпрэзу і выкласьці фота- і відэасправаздачы разаслаў беларускі мастак і пранкер, сам былы настаўнік гісторыі зь Менску Ўладзіслаў Бохан. У чым сэнс такіх розыгрышаў – пра гэта ён расказаў у праграме «ПіК Свабоды»....more27minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.