Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
October 28, 2024Пагутарылі з францускім дэпутатам, чыю старонку ў Беларусі прызналі экстрэмісцкайСуд Мядзельскага раёну прызнаў экстрэмісцкай старонку ў сацыяльнай сетцы Х (былым Твітэры), якая належыць францускаму дэпутату Фрэдэрыку Пэці. У парлямэнце Францыі Пэці ўзначальвае групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. Як ён зацікавіўся беларускімі справамі, якое месца Беларусь займае ў францускай палітыцы і на якіх умовах можна вяртаць эўрапейскіх амбасадараў у Менск — пра гэта Фрэдэрык Пэці расказаў у праграме «ПіК Свабоды»....more26minPlay
October 25, 2024Кныровіч прапануе свой плян на выбары 25 студзеняГаласаваць супраць усіх, цалкам байкатаваць або аддаць голас за Алега Гайдукевіча. Так сёньня выглядаюць прапановы дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары, якія ўлады прызначылі на 26 студзеня. Ці могуць рэальна на нешта паўплываць гэтыя ідэі, калі ад 1994 году ніводныя выбары ў Беларусі і так ня былі сумленнымі. Госьць “ПіКу Свабоды” – сябра Каардынацыйнай Рады, блогер Аляксандар Кныровіч....more21minPlay
October 24, 2024На якіх умовах Лукашэнка можа вызваліць палітвязьняў да 26 студзеня?Што адбываецца падчас непублічных перамоваў прадстаўнікоў заходніх краінаў з прадстаўнікамі рэжыму? І якая тут можа быць роля дэмакратычных сілаў? Суразмоўцы Ганны Соўсь у «Піку Свабоды» — Валер Кавалеўскі, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, і Вольга Гарбунова, былая палітзьняволеная, грамадзкая дзяячка, заснавальніца дабрачыннага фонду падтрымкі «21 траўня». І Вольга, і Валер — у мінулым чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, і абое пакінулі яго з уласнага жаданьня, у тым ліку празь нязгоду з пэўнымі пазыцыямі....more37minPlay
October 23, 2024Выбары прэзыдэнта праз тры месяцы. Што прыдумала апазыцыяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца праз тры месяцы. Іх прызначылі 26 студзеня наступнага году. Куды так сьпяшаюцца ўлады і што прапануе дэмакратычная апазцыя. Госьця «ПіКу Свабоды» - палітоляг Роза Турарбекава....more28minPlay
October 22, 2024«Для Крамля прэзыдэнт Беларусі можа быць толькі стары, непрыгожы і пры сьмерці»Амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў у інтэрвію РИА «Новости» заявіў, што Крэмль дапаможа рэжыму Лукашэнкі ў выпадку «дэстабілізацыі сытуацыі», а таксама расказаў аб праекце дамовы пра гарантыі бясьпекі паміж Масквой і Менскам. У праграме «ПіК Свабоды» заявы Грызлова камэнтуе шэф-рэдактар аддзелу навінаў выданьня Insider Цімур Алеўскі....more18minPlay
October 21, 2024«Лукашэнка захавае жыцьцё, калі зробіць крокі», — Халезін пра непублічныя перамовы і прэм’еру ў ЗШАЗ сузаснавальнікам Беларускага свабоднага тэатру і рэжысэрам пастаноўкі «KS6: SMALL FORWARD» Мікалаем Халезіным гаворым пра амэрыканскую прэм’еру спэктакля пра алімпійку Кацярыну Сныціну, а таксама пра тое, што можа стаяць за візытам у Беларусь прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША і заявамі Лукашэнкі пра «перамовы зь нейкімі прадстаўнікамі краінаў Захаду»....more22minPlay
October 18, 2024«Куды коціцца сьвет». Хто кіруе фінансавым сьветамУ чарговым выпуску падкасту «Куды коціцца сьвет» мы размаўляем пра папулярны спосаб зарабляць грошы — праз інвэстыцыйныя фонды. Апошнія гады яны паказваюць неверагодныя вынікі. Як гэта працуе? Госьця падкасту — Алеся Сідлярэвіч, фінансавая журналістка зь Лёндану, якая піша пра рынкі капіталу ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Блізкага Ўсходу і Афрыкі....more47minPlay
October 17, 2024Хто вырашае, ці легітымны Лукашэнка і які статус Беларусі. Тлумачыць юрысткаГосьця «ПіКу Свабоды» - юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала. Яна разважае пра тое, ці зьяўляецца Беларусь дзяржавай-агрэсарам з пункту гледжаньня міжнароднага права, ці прызнае Захад легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі і паводле якой схемы можа ўсталёўвацца законнасьць у Беларусі пасьля пераменаў....more31minPlay
October 16, 2024Вячорка: Лукашэнка штодня атрымлівае сыгналы ад ЗахадуЦі гатовыя дэмакратычныя сілы Беларусі адмовіцца ад ціску на рэжым Лукашэнкі? Ці дапамагло б гэта вызваліць палітвязьняў і ці зьменшыла б расейскія ўплывы ўнутры краіны? І ці ёсьць у беларускіх дэмакратычных сілаў увогуле нейкія рычагі ўплыву на ўнутрыбеларускую сытуацыю. Гутарка з галоўным дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам....more24minPlay
October 16, 2024Палесьсе беларускае ці ўкраінскае?Ці ўсе жыхары Беларусі былі літвінамі? Наколькі старая і наколькі моцная беларуская самасьвядомасьць у розных рэгіёнах Беларусі? Адкуль яна ўзялася на Палесьсі і Падляшшы? Палесьсе — беларускае, украінскае ці палескае? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам....more28minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.