Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
October 15, 2024Дзеля чаго Пратасевіч даў інтэрвію СабчакДзеля чаго рабілася інтэрвію Ксеніі Сабчак з Раманам Пратасевічам і ці дасягнутая пастаўленая мэта? Як расейская прапаганда канкуруе зь беларускай і як гэта зьвязана з выбарчай кампаніяй у Беларусі ў 2025 годзе? Не пра зьмест, а пра мэты інтэрвію вядомай расейскай вядоўцы-сэлебрыці Ксеніі Сабчак з экс-рэдактарам тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу» Раманам Пратасевічам гаворым з дасьледчыцай прапаганды, мэдыяэкспэрткай, доктаркай філялягічных навук Ірынай Сідорскай і мэдыяэкспэрткай, рэдактаркай выданьня «План Б», былой палітзьняволенай Вольгай Лойкай....more29minPlay
October 14, 2024Чаму не вызваляюць палітвязьняў, якія пагадзіліся зьняцца ў прапагандысцкіх фільмах?У Дзень маці судзяць маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк. Палітзьняволенай пагражае яшчэ 1 год няволі ў дадатак да тых амаль ужо чатырох гадоў, якія яна адбыла. Ад каго залежыць вызваленьне Паліны? Чаму для ўладаў важны ейны кейс і чаму яе не вызваляюць і падаўжаюць ёй тэрміны? Адказваюць муж Паліны Андрэй Шарэнда і Марына Касінерава, прадстаўніца ініцыятывы dissidentby, якая займаецца непасрэднай дапамогай палітвязьням....more24minPlay
October 11, 2024Навумчык: Пазьняка не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыяУ праграме «ПіК Свабоды» былы дэпутат Вярхоўнага Савету і публіцыст Сяргей Навумчык ацэньвае прызнаньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру японскай арганізацыі «Ніхон Хіданкё», а таксама разважае пра апошнія заявы Зянона Пазьняка наконт Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай....more34minPlay
October 10, 2024Які лёс падрыхтавалі «Белсату»Сьледчы камітэт Беларусі арыштаваў на Піншчыне хату кіраўніка тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкага. Перад гэтым рэжым Лукашэнкі прызнаў тэлеканал экстрэмісцкай арганізацыяй. Непажаданай арганізацыяй канал абвясьцілі і ў Расеі. Пра праблемы «Белсату» і яго кіраўніка гаворым у эфіры «ПіКу Свабоды»....more28minPlay
October 09, 2024За што насамрэч Лукашэнка атрымаў ордэн ад Пуціна?За што насамрэч Лукашэнка атрымаў найвыйшэйшую расейскую ўзнагароду ад Пуціна? Ад якой прапановы ці загаду Пуціна яму будзе немагчыма адмовіцца? Публічныя і непублічныя вынікі чарговага візыту кіраўніка Беларусі ў Маскву абмяркоўваем у штодзённым эфіры «ПіК Свабоды» з палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам....more22minPlay
October 08, 2024Ці спадзяецца Лукашэнка на ядзерную зброю?Ці зайздросьцяць Лукашэнку калегі па СНД? Хто, акрамя яго, гатовы падтрымліваць Расею? Чаму прэм'ер Армэніі сеў за стол СНД з Лукашэнкам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў....more30minPlay
October 07, 2024Перанос баявых дзеяньняў у Беларусь: два поглядыУкраінскі дэпутат на Форуме свабоднай Расеі прапанаваў перанесьці баявыя дзеяньні на тэрыторыю Беларусі, каб гэта была супольная апэрацыя з прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці і каб нехта зь беларускіх лідэраў быў гатовы ўзяць на сябе ўладу. У праграме “ПіК Свабоды” прапанову сустаршыні міжфракцыйнага дэпутацкага аб‘яднаньня «За дэкалянізацыю Расеі» Алега Дунды абмяркоўваем з Вадзімам Кабанчуком, прадстаўніком у абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былым намесьнікам камандзіра палку Каліноўскага, і з украінскім палітолягам, дырэктарам Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўгенам Магдам....more28minPlay
October 04, 2024Як дроны мяняюць вайнуЯк дроны мяняюць сучасную вайну? Як працуюць пілёты дронаў, наколькі пашыраныя цалкам аўтаномныя дроны і наколькі ўжо зьдзясьняюцца прагнозы фантастаў пра арміі робатаў? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Кірыл Якімовіч, удзельнік міжнароднай ініцыятывы па праектаваньні і вырабе дронаў, сузаснавальнік арганізацыі Prague Support Team, якая, сярод іншага, займаецца дапамогай беларускім дабраахвотнікам ва Ўзброеных сілах Украіны....more38minPlay
October 03, 2024Што паказала гутарка з ВаскрасенскімЦі павінна быць вызваленьне палітвязьняў найвышэйшым прыярытэтам? Чаго хоча Лукашэнка ў абмен на палітвязьняў? Чаму афіцыйны Менск дамагаецца, каб па зьняволенага Андрэя Пачобута прыехаў польскі міністар Сікорскі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае правабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка....more28minPlay
October 02, 2024Фрыдман: Лукашэнка асьцярожны з ІзраілемІран уначы выпусьціў па Ізраілі каля 180 балістычных ракет. У Тэгеране заявілі, што гэта адказ на гібель саюзьнікаў Ірана ў барацьбе з Ізраілем — лідэраў груповак ХАМАС і Хізбала. Да чаго імкнуцца бакі канфлікту і як гэта бачаць у Менску, каго падтрымліваюць? Госьць «ПіКа Свабоды» — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман....more33minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.