Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
October 01, 2024Тры ўдары Латушкі па ЛукашэнкуЦі мае прэцэдэнты пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд на рэжым Лукашэнкі? Чаму прадметам пазову ня стаў прымусовы вываз украінскіх дзяцей? Якія палітычныя наступствы будзе мець літоўскі пазоў у МКС? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, намесьнік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка....more23minPlay
September 30, 2024Ці будуць судзіць Лукашэнку. Рыжанкоў і Ціханоўская ў ААНБеларусь на сустрэчах ААН у Нью-Ёрку прадстаўлялі дзьве дэлегацыі: міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова і лідаркі дэмакратычных сілаў Сьвятланы Ціханоўскай. Якіх вынікаў можна чакаць ад гэтых візітаў? А таксама чаму Аляксандар Лукашэнка так расхваляваўся наконт магчымага разгляду яго справы ў Гаазе? Абмяркоўваем у “ПіКу Свабоды” з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і юрысткай-міжнародніцай, кандыдаткай юрыдычных навук Кацярына Дзяйкалай....more31minPlay
September 30, 2024Хто і калі «стварыў» БеларусьКалі ўзьнікла Беларусь і беларусы? Або хто і калі нібыта іх «стварыў»? Ці праўда, што Русь і русіны – гэта толькі канфэсійныя тэрміны, якія абазначаюць людзей, што вызнавалі ўсходняе хрысьціянства? Як называць мову Статутаў і Мэтрыкі Вялікага Княста Літоўскага? Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія ў камэнтарах на Ютубе абмяркоўваюць гледачы і слухачы Свабоды, мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам....more30minPlay
September 27, 2024Вусаў: Пасьля выбараў статус Лукашэнкі зьменіцца. Нават для ЗахадуНавошта былога палітвязьня Рамана Пратасевіча ізноў пачынае актыўна выкарыстоўваць прапаганда і прапануе яму стаць мэдыятарам у дыялёгу паміж дзяржавай і апазыцыяй. Пра што сьведчаць заявы Лукашэнкі на сустрэчы са студэнтамі ў Менску? Госьць «ПіКа Свабоды» — палітоляг і прадстаўнік Руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў....more33minPlay
September 26, 2024Чаму ядзерны шантаж Пуціна і Лукашэнкі аказаўся пустымУ выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расея пакідае за сабой права прымяніць ядзерную зброю — гэта прадугледжана ў праекце абноўленай рэдакцыі ядзернай дактрыны Расеі. Яе анансаваў Уладзімір Пуцін. Навошта гэтыя зьмены спатрэбіліся менавіта цяпер, да чаго яны могуць прывесьці і хто або што можа спыніць ядзерную пагрозу з боку Расеі? Глядзіце інтэрвію з Максімам Старчакам, экспэртам у расейскай ядзернай зброі, навуковым супрацоўнікам Цэнтру міжнароднай і абароннай палітыкі Ўнівэрсытэту Queen’s у Канадзе....more22minPlay
September 25, 2024Што Ціханоўская робіць у ААНШто найбольш важнага адбываецца падчас цяперашняга візыту Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША? Чаго яе каманда можа дабіцца праз структуры ААН? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Дзяніс Кучынскі, дарадца Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях....more25minPlay
September 24, 2024Двубой Лойкі і Стрыжака: паразуменьне з уладай ці ціск на яеЦі ўзмацняюцца рэпрэсіі ў Беларусі? Ці павіннае вызваленьне палітвязьняў быць прыярытэтам для дэмсілаў? Якія хібы і перавагі паразуменьня з уладай і змаганьня зь ёй? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца кіраўнік фонду салідарнасьці BySoI Андрэй Стрыжак ірэдактарка выданьня «План Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка....more21minPlay
September 23, 2024Як перасьледуюць сем’і палітвязьняў у БеларусіЯкія рэпрэсіі зазнаюць родныя палітвязьняў у Беларусі? Як улады караюць за дапамогу родным за кратамі і робяць жыцьцё невыносным? Расказвае маці былой палітзьняволенай Вольгі Класкоўскай Людміла Класкоўская, якая была вымушаная эвакуавацца зь Беларусі. Сёлета ў студзені яе затрымліваў КДБ падчас масавага рэйду па сваяках палітвязьняў....more36minPlay
September 20, 2024«Куды коціцца сьвет». Навошта нам музэі і тэатры, калі ёсьць інтэрнэтНавошта хадзіць у музэі і тэатры? Ці не выкідаваньне гэта грошай у паветра, асабліва ў эру інтэрнэту? І ці ў стане ўвогуле культура зрабіць нашае жыцьцё лепшым? Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» — мастацтвазнаўца і экскурсавод Мікіта Моніч, былы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музэю ў Менску, аўтар ютуб-каналу «Каля культуры»....more55minPlay
September 19, 2024Як ціснуць на Лукашэнку і Абрамовіча, а не на беларусаў. Тлумачыць канадзкі ініцыятар санкцыяўЯк зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? Якія мэты ставіць Расея ў інфармацыйнай вайне? На гэтыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае Маркус Колга, дасьледчык канадзкага Інстытуту Макдональда-Лар'е, заснавальнік праекту DisinfoWatch....more22minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.