Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
September 06, 2024Сантымэтры вайскоўцаў, крыжы, зьнявагі – пра што спрачаюцца ў эўрапейскаіх судахЦі памянялася за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Эўразьвязе разуменьне правоў чалавека? Ці можна сказаць, што жыхары краінаў ЭЗ пазбавіліся нейкіх правоў і атрымалі новыя? Як цяпер разумеюць дыскрымінацыю і што такое мова нянавісьці? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае старшы дасьледчык эўрапейскага права ва Ўнівэрсытэце Амстэрдаму Ўладзіслаў Белавусаў....more49minPlay
September 05, 2024Пра якое жаночае пытаньне маўчыць Лукашэнка?Ці гатовае беларускае грамадзтва да палітычнага лідэрства жанчын? Як беларусы ацэньваюць гендэрную няроўнасьць у аплаце працы? Чаму Лукашэнка ніколі не казаў пра праблему абортаў? Дадзеныя апошняга апытаньня Chatham House камэнтуе ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня, дырэктарка Цэнтру новых ідэяў Леся Руднік....more30minPlay
September 04, 2024«У верасьні магчымыя вызваленьні знакавых палітвязьняў», — прадстаўніца ініцыятывы dissidentbyДзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Лукашэнка памілаваў 30 палітвязьняў. Ці можна гаварыць пра рэальнае паслабленьне рэпрэсій? Ад каго і чаго насамрэч залежыць вызваленьне палітвязьняў? Госьця «ПіКа Свабоды» — Марына Касінерава, прадстаўніца праваабарончай ініцыятывы dissidentby, якая займаецца дапамогай палітвязьням і інфармаваньнем пра іх....more27minPlay
September 04, 2024Чаму мова не заўсёды супадае з нацыянальнасьцюШто цяпер адбываецца зь беларускімі гаворкамі на Дзьвіншчыне ў Латвіі? Як і куды зьнікаюць беларусы Латгаліі? Чаму мова чалавека не заўсёды супадае зь яго нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з навуковым супрацоўнікам чэскай Акадэміі навук, лінгвістам, габілітаваным доктарам філялёгіі Мірославам Янковякам, аўтарам навуковых прац пра беларускія дыялекты Латвіі....more37minPlay
September 03, 2024Як беларусы глядзяць на Захад? — вынікі апытаньня Chatham HouseЦі адносяць беларусы сябе да заходняй культуры? Ці хацелі б яны жыць, як у Эўразьвязе? Як беларусы ставяцца да заходніх санкцыяў? Пра вынікі апошняга онлайн-апытаньня сярод гараджанаў Беларусі распавядае у праграме «ПіК Свабоды» кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня....more27minPlay
September 02, 2024У Расеі мала рэсурсаў, каб акупаваць Беларусь, — ЛатушкаЦі можна пераканаць заходніх палітыкаў надаваць больш увагі Беларусі і менш аглядацца на Расею? Чаму для суседзяў з Эўразьвязу важна адкрыць памежныя пераходы для пасажырскага руху і выдаваць больш візаў беларусам? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа Павал Латушка, намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня»....more24minPlay
August 30, 2024Да чаго Лукашэнка рыхтуе прапагандыстаўЛукашэнка рыхтуе сваіх прапагандыстаў да прэзыдэнцкіх выбараў. У чацьвер ён правёў нараду па пытаньнях інфармацыйнай палітыкі. Апрача яго самога, у ёй бралі ўдзел яшчэ чатыры асобы. Дэталі невядомыя, бо нарада была зачыненай. Але агульны пасыл прасачыўся.Госьці “ПіКа Свабоды”: Надзея Белахвосьцік, галоўны рэдактар Мэдыя IQ, беларускага праекту пра мэдыяпісьменнасьць, а таксама гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман....more29minPlay
August 29, 2024Як абараніцца ад дэпартацыі з Эўразьвязу. Парады юрыста і прадстаўніка Народнай амбасадыCям’ю беларусаў, маці і сына, 21 жніўня дэпартавалі са Швэцыі ў Беларусь. Цяпер тое самае пагражае яшчэ аднаму чалавеку з гэтай сям’і. Як такое магло здарыцца і ці знаходзяцца пад пагрозай беларусы ў краінах Эўразьвязу – пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць Зьміцер Васэрман, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швэцыі, і юрыст Алесь Міхалевіч....more24minPlay
August 28, 2024Беларусь разам з «кадыраўцамі» нажываецца на акупацыі ЎкраіныРасея ў парушэньне нормаў міжнароднага гуманітарнага права вывозіць збожжа і іншыя сельгаскультуры, вырашчаныя на акупаваных украінскіх землях, і накіроўвае на свае экспартныя рынкі пад выглядам расейскіх. Частка зь іх трапляе ў Беларусь. Хто гэтым займаецца і пры чым тут Беларусь? Госьць «ПіКа Свабоды» - кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч....more19minPlay
August 27, 2024Зрынаньне рэжыму ці паразуменьне зь ім: спрэчка Баркоўскага і КраўцоваЭскаляцыя ці дээскаляцыя – які шлях варта выбраць дэмакратычным сілам? Ці могуць паразумецца рашучыя і памяркоўныя? Які падыход падмацоўвае гістарычны дасьвед?Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца філёзаф Павал Баркоўскі і палітык Іван Краўцоў....more32minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.