Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
August 12, 2024Што мяняе для Лукашэнкі пераход вайны на тэрыторыю Расеі? Адказваюць экспэртыЯк украінскі наступ у Курскую вобласьць Расеі ўплывае на рыторыку Лукашэнкі? Што прымушае яго мітусіцца, рабіць заявы пра нібыта зьбітыя над Беларусьсю ўкраінскія бесьпілётнікі — і ў той жа час не заўважаць шахэды з Расеі, якія заляталі на тэрыторыю Беларусі? Падзеі ў Курскай вобласьці і іх уплыў на дзеяньні Лукашэнкі абмяркоўваюць Ігар Тышкевіч, украінскі палітоляг беларускага паходжаньня, экспэрт Украінскага інстытуту будучыні, і Міхайла Самусь, экспэрт Цэнтру дасьледаваньняў арміі, канвэрсіі і раззбраеньня....more25minPlay
August 09, 2024Ад кібуцаў да ІT-імпэрыі. Як Ізраіль жыве ва ўмовах пастаяннай вайныІзраіль амаль 80 год жыве ў стане пастаяннай вайны, побач зь вельмі варожымі суседзямі, але яму ўдаецца быць адной з самых свабодных і багатых краін Блізкага Ўсходу? Як гэта магчыма?Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» - ізраільскі журналіст, кіраўнік блізкаўсходняга бюро RTVI, супрацоўнік 9-га каналу і ўраджэнец Беларусі Барыс Штэрн....more59minPlay
August 08, 2024Шрайбман – пра паўстаньне 2020 году, канфэрэнцыю «Новая Беларусь» і выбары 2025 годуЦі зьмяніліся погляды беларускага грамадзтва на падзеі 2020 году? Ці адбудзецца перагляд стратэгіі дэмсілаў? Чаго можна чакаць ад прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман....more33minPlay
August 07, 2024Навошта беларус хацеў адкапаць магілу Ван ГогаБеларускі мастак Аляксей Кузьміч раскапаў падножжа магілы Вінцэнта ван Гога на могілках у Францыі. На думку акцыяніста, «у сьвеце скончыліся мастакі», таму, раскопваючы магілу Ван Гога, ён заклікаў мастака прачнуцца. Кузьміча затрымалі, прысудзілі штраф і месяц умоўнага зняволеньня. Цяпер яму пагражае дэпартацыя з Эўразьвязу. Пра сэнс акцыі «Рэнэсанс» дыскутуюць мастак Максім Осіпаў і фатограф Сяргей Гудзілін....more28minPlay
August 07, 2024Якое месца ў ідэнтычнасьці беларусаў займае моваНа якіх падставах адбывалася фармаваньне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў? Якое месца ў гэтых працэсах займала беларуская мова? Як і кім тагачасныя беларускія дзеячы бачылі і называлі сябе і сваіх суседзяў? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з доктарам філялёгіі, аўтарам абароненай сёлета ў Варшаве дысэртацыі «Беларуская мова як фактар фармаваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў пэрыяд рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у публіцыстыцы першых беларускамоўных газэт „Наша доля“ і „Наша ніва“» Віктарам Корбутам....more27minPlay
August 06, 2024Ці варта дэмсілам прызнаць Лукашнку прэзыдэнтам, каб выйшлі палітвязьніЯкой цаной варта дамагацца вызваленьня палітвязьняў? Ці апынуліся дэмакратычныя сілы ў тупіку? Ці трэба перагледзіць падыходы 2020-2021 гадоў? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца намесьнік прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады Арцём Брухан і адзін зь кіраўнікоў блёку Пракоп'ева-Ягорава ў Каардынацыйнай Радзе Андрэй Ягораў....more34minPlay
August 05, 2024«Лукашэнка можа вызваліць Ціханоўскага, Калесьнікаву, каб паглядзець, што будзе са статусам лідэра»Ці можна замяніць Ціханоўскую? Абмяркоўваюць рэдактарка выданьня «Плян Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка і палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка....more30minPlay
August 02, 2024Што зрабілі дэмсілы за год і ў чым для іх асноўная небясьпека. Тлумачыць палітолягШто абяцалі на леташняй канфэрэнцыі «Новай Беларусі» і што было выканана? Чаму выканаць атрымалася ня ўсё? Чаго варта чакаць ад сёлетняй канфэрэнцыі «Новая Беларусь»? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «ПіК Свабоды» доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч....more32minPlay
August 01, 2024Чаму не абменьваюць беларусаў?Другі дзень сусьветныя СМІ пішуць пра імаверны абмен зьняволенымі, у якім будуць удзельнічаць Нямеччына, Беларусь, Расея і ЗША. Пра што ідзе гаворка, наколькі рэальны падобны абмен і ці магчыма, што вызваляць і беларусаў. Удзельнікі “ПіКа Свабоды”: Тацяна Хоміч з Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў і кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі....more23minPlay
July 31, 2024Belpol: Як КДБ «разьвяло» немца і навошта яго пагражалі расстраляцьЛукашэнка памілаваў прысуджанага да сьмяротнага пакараньня грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера. Суд прызнаў яго вінаватым паводле 6 цяжкіх артыкулаў КК РБ, у тым ліку ў акце тэрарызму. Учора ранкам ён напісаў просьбу аб памілаваньні, а ўвечары яе задаволілі. Што гэта было, і ці быў увогуле тэракт, за які Крыгера судзілі? Госьці «ПіКа Свабоды» – праваабаронца Павал Сапелка і Ўладзімер Жыгар з арганізацыі «Belpol»....more27minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.