Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
July 17, 2024Чаму Эўразьвяз зачыняе мяжу, а Лукашэнка адчыняеЛатвія і Літва ўводзяць забарону на ўезд праз сваю мяжу аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі. У гэты ж дзень улады Беларусі адмяняюць візавы рэжым адносна грамадзян 35 краін Эўропы. Чаму Эўропа карае беларусаў, а афіцыйны Менск дэманструе дружалюбнасьць? Госьць «ПіКа Свабоды» - дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка....more25minPlay
July 16, 2024«Дзе маці яго Колі», — Фейгін пра БеларусьЦі Расея распачала б вайну супраць Украіны, калі б у Беларусі мянялася ўлада? Вынікі 30-гадовага кіраваньня Лукашэнкі з пункту гледжаньня сытуацыі ў рэгіёне Ганна Соўсь абмяркоўвае з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным....more27minPlay
July 15, 2024Павал Латушка — пра выбары, санкцыі, пакаяньне і Каардынацыйную радуКалі Польшча перакрые транзыт зь Беларусі – добра ці кепска гэта будзе для беларускага народу? Ці зьбіраецца Латушка каяцца за службу ў Лукашэнкі? У чым ён гатовы на кампраміс зь меншасьцю ў Каардынацыйнай радзе?На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьне, чалец Аб'яднанага пераходнага кабінэту, дэлегат Каардынацыйнай рады Павал Латушка....more29minPlay
July 12, 2024Новая сьпікерка КР адказвае на закіды наконт залежнасьці ад Латушкі і ЦіханоўскайЦі будзе новая сьпікерка Каардынацыйнай рады слухацца Паўла Латушку? Ці будзе Рада незалежнай ад Сьвятланы Ціханоўскай? У чым старшыня КР гатовая ісьці насустрач меншасьці? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае старшыня Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава....more30minPlay
July 11, 2024Што Ціханоўская робіць на саміце NATOУ Вашынгтоне праходзіць саміт, прысьвечаны 75-й гадавіне заснаваньня NATO. У Дэклярацыі саміту двойчы згадваюць Беларусь. Ці пацягне гэта наступствы для Беларусі? Слухайце інтэрвію зь віцэ-прэзыдэнткаю міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Аленай Кудзько. Яна прымае ўдзел у грамадзянскім форуме NATO....more21minPlay
July 10, 2024Якая спадчына застанецца пасьля Лукашэнкі? Погляд Арцёма ШрайбманаЦі быў непазьбежным прыход да ўлады Лукашэнкі ці некага кшталту яго? Ці былі на працягу 30 гадоў моманты, калі ён мог згубіць уладу? у У якой ступені ён абаронца, а ў якой – магільшчык сувэрэнітэту? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман....more29minPlay
July 10, 2024Размах культурнай дзейнасьці беларусаў у міжваеннай ЛатвііШто сабой уяўляла беларуская нацыянальная меншасьць у Латвіі ў міжваенны пэрыяд? Як ёй удалося стварыць сваё школьніцтва, выдавецтвы, прэсу, тэатар і навуковыя таварыствы? І як той рух загінуў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту, аўтарам кнігі «Беларусы ў Латвіі (1918 — 1945)» Юрыем Грыбоўскім....more33minPlay
July 09, 2024Чаму беларусам не дазваляюць везьці пакупкі празь мяжу?У чым лёгіка Эўразьвязу, калі ён забараняе беларусам везьці ў Беларусь будаўнічыя матэрыялы, абутак і ўнітазы? Ці можа быць эфэктыўнай супраць рэжыму Лукашэнкі пагроза перакрыць рух грузаў празь мяжу з Польшчай? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» разважае намесьнік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, сябра Каардынацыйнай рады Арцём Брухан....more27minPlay
July 08, 2024Чаму некаторыя палітвязьні не пагадзіліся з умовамі вызваленьня?Некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызваленьня, паведамляюць праваабаронцы. Што вядома пра вызваленых палітвязьняў? Суразмоўцы Ганны Соўсь – адзін зь кіраўнікоў фонду BySol, праваабаронца Андрэй Стрыжак і сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, сузаснавальніца Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў Тацяна Хоміч...more32minPlay
July 05, 2024У Лукашэнкі — гіганцкі рычаг уплыву ў Маскве», — расейскі экспэртЦі быў і ёсьць Лукашэнка марыянэткай Крамля? Чаму ні ў яго, ні ў Масквы не атрымалася далучыць Беларусь да Расеі? Чаму Лукашэнка ня здолеў паразумецца з Захадам?На пытаньні Юрыя Дракахруста ў спэцвыпуску праграмы «ПіК Свабоды», прысьвечанай 30-годзьдзю кіраваньня Лукашэнкі, адказвае навуковы супрацоўнік Бэрлінскага цэнтру Карнэгі па вывучэньні Расеі і Эўразіі Максім Самарукаў....more27minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.