Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
June 25, 2024Чыноўнікі Лукашэнкі ці офіс Ціханоўскай: да каго цяжэй дагрукаццаБерасьцейскі абласны суд завочна асудзіў стваральнікаў і аўтараў Youtube-каналу «Рудабельская паказуха». Блогеру Андрэю Павуку прысудзілі 12 гадоў зьняволеньня, ягонай былой жонцы і суаўтарцы каналу Вользе Павук — 8 гадоў. За ўдзел у канале ад 6 да 8 гадоў зьняволеньня таксама атрымалі опэрная сьпявачка і блогерка Маргарыта Ляўчук, блогер Ільля Салянкоў, музыка Ўладзіслаў Наважылаў. У праграме «ПіК Свабоды» Вольга Павук расказвае, чым палохае ўладу «Рудабельская паказуха», чаму патрэбная люстрацыя і што рабіць, каб дэмакратычныя сілы не ператварыліся ў цяперашніх чыноўнікаў....more24minPlay
June 25, 2024Ці загадаюць кітайцы Лукашэнку спыніць міграцыйныя атакіПольшча разглядае магчымасьць закрыцьця ўсіх памежных пераходаў зь Беларусьсю. Ці прыме пад увагу Варшава крытыку гэтых намераў з боку Ціханоўскай? Ці можа Польшча перакрыць і таварны транзыт зь Беларусі? Ці параіць Пэкін Лукашэнку спыніць міграцыйныя атакі на межы ЭЗ? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае журналіст газэты «Rzeczpospolita» Руслан Шошын....more31minPlay
June 21, 2024Як мяняўся рэйтынг Лукашэнкі за 30 гадоў? Тлумачэньне сацыёлягаЦі быў нечаканасьцю посьпех Лукашэнкі на выбарах 1994 году? Хто яго падтрымліваў тады і ў наступныя гады? Калі яго рэйтынг дасягаў пікаў, калі падаў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў спэцвыпуску праграмы «ПіК Свабоды» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі....more25minPlay
June 20, 2024«Лукашэнка намеціў вынік у 90%, каб перабіць дасягненьне Пуціна»Узмацненьне культу асобы Лукашэнкі, мілітарызацыя краіны па ўсіх напрамках і ручное кіраваньне эканомікай. Гэта адныя з асноўных трэндаў, па якіх рухаецца краіна. Гаворка пра іх ідзе ў сумесным аналітычным дакладзе экспэртаў «Беларускі трэкер перамен». Высновы гэтай справаздачы камэнтуе гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман....more24minPlay
June 19, 2024За што Васіля Быкава любяць беларусы і ненавідзіць рэжым Лукашэнкі100 гадоў таму нарадзіўся Васіль Быкаў, адзін з найбуйнейшых беларускіх пісьменьнікаў XX стагодзьдзя і адна з выбітных постацяў грамадзка-палітычнага жыцьця Беларусі. За што яго цэняць беларусы і за што ненавідзіць рэжым Лукашэнкі? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць літаратар Сяргей Дубавец і публіцыст Сяргей Навумчык....more31minPlay
June 19, 2024Як беларусы з Лацінскай Амэрыкі трапілі на вайну ў ЭўропуЯк беларусы бралі ўдзел у Другой сусьветнай вайне ў складзе несавецкіх узброеных фармаваньняў, найперш польскіх? Ці быў сярод іх нацыянальны рух? Як беларусы з Лацінскай Амэрыкі трапілі на вайну ў Эўропу? І як яны апынуліся у Іране, Індыі і Ўсходняй Афрыцы? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім....more27minPlay
June 18, 2024За якую ўладу змагаецца Каардынацыйная Рада. Тлумачэньне экспэрткіЧаму канфлікт у Каардынацыйнай Радзе выклікаў такія жарсьці? Якую пазыцыю ў гэтым дужаньні заняла Ціханоўская? Як можа вырашыцца гэты канфлікт? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае паліталягіня, дырэктарка «Цэнтру новых ідэяў» Леся Руднік....more29minPlay
June 17, 2024Як паступіць вучыцца за мяжу, нягледзячы на перашкодыУ беларускіх школах прайшлі выпускныя вечары. Тыя выпускнікі, якія хочуць паступаць вучыцца далей за мяжу, сутыкнуліся сёлета з новымі праблемамі — ім не выдаюць патрэбных дакумэнтаў. Дзе беларусам могуць пайсьці насустрач, расказвае Тацяна Шчытцова, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях адукацыі і навукі....more28minPlay
June 14, 2024Філіпенка: Мы зрабілі тое, чаго не ўдалося зборнай Беларусі па футболеТрэці месяц адбываецца эўрапейскае турнэ пісьменьніка Сашы Філіпенкі. Паміж выступамі адзін з самых чытаных у сьвеце беларускіх аўтараў расказвае ў прэсе пра сытуацыю ў Беларусі, выступае перад палітыкамі. Ці хоча Эўропа ведаць пра Беларусь і ці разумее, што там адбываецца? Пра гэта ў перадачы «ПіК Свабоды» з Сашам Філіпенкам размаўляе Дзьмітры Гурневіч....more23minPlay
June 14, 2024Як сёньня жыве самы старажытны народ сьветуПра гісторыю аўстралійскіх абарыгенаў і іх сучаснае жыцьцё Дзьмітры Гурневіч размаўляе зь беларускай Аленай Говар, гісторыкам Аўстралійскага нацыянальнага ўнівэрсытэту, аўтаркай кніг. Шмат гадоў яна займаецца менавіта гісторыяй абарыгенаў Аўстраліі....more58minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.