Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
June 13, 2024Вусаў: Лукашэнка спрабуе перахапіць у апазыцыі ініцыятывуУ Беларусі ўводзіцца новы тэрмін «беларускі сьвет». Пра гэта расказаў старшыня Акадэміі навук Уладзімер Гусакоў, патлумачыўшы, што гэта важна для выпрацоўкі беларускай нацыянальнай ідэі. А Лукашэнка сёньня прызначыў новага міністра інфармацыі. Адказным за ідэалёгію стаў былы кіраўнік АНТ Марат Маркаў. Пра ідэалёгію лукашэнкаўскага рэжыму размаўляем з палітолягам і прадстаўніком Руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым....more26minPlay
June 12, 2024Як беларусы ваявалі за Польшчу ў літоўска-беларускіх дывізіяхЯк жаўнеры-беларусы здабывалі незалежнасьць Польшчы ў 1919 – 1920 гадах? Колькі іх служыла ў польскім войску да Другой сусьветнай вайны і падчас яе? Ці паддаваліся яны палянізацыі і ці быў сярод іх нацыянальны рух? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім....more41minPlay
June 12, 2024Як Лукашэнка дапамагае ФСБ. Чаму дэпартавалі беларусаПрадстаўнік арганізацыі BelPol Уладзімер Жыгар у інтэрвію “ПіКу Свабоды” камэнтуе дэпартацыю з Польшчы грамадзяніна Беларусі, расказвае пра пастанову Савета мінстраў, якая, на думку BelPol, сьведчыць пра падрыхтоўку да вайны, а таксама разважае як можна перашкодзіць рэжыму Лукашэнкі дамапагаць Расеі ў агрэсіі супраць Украіны....more21minPlay
June 11, 2024Беларусаў адвучваюць ад заходніх аўтамабіляўБеларусаў адвучваюць ад заходніх аўтамабіляў by Радыё Свабода...more27minPlay
June 07, 2024Каго з палітыкаў ведаюць і каму давяраюць беларусыЯк выглядае рэйтынг распазнавальнасьці і даверу беларускіх апазыцыйных палітыкаў? На гэтае пытаньне ў эфіры «ПіКа Свабоды» адказаў сацыёляг Генадзь Коршунаў. На падставе дасьледаваньня «Народнага апытаньня» ён расказаў пра палітычныя сымпатыі прадэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва....more21minPlay
June 06, 2024Затрымалі беларускіх дывэрсантаў. Атакі на мяжу. ГРУ і КДБАрганізацыя былых сілавікоў ByPol назвала імя другога затрыманага за падрыхтоўку дывэрсіі ў Польшчы беларуса. Гэта былы міліцыянт з Баранавічаў Андрэй Белы. Першым быў баец ММА Сьцяпан Касьцючэнка. Абодва прымалі ўдзел у вайне ва Ўкраіне ў складзе ўкраінскіх Узброеных сілаў. Госьць «ПіКу Свабоды» – Станіслаў Лупаносаў з ByPol....more21minPlay
June 05, 2024Шэры бізнэс і luxury-жыцьцё сьвіты ШэйманаВіктар Шэйман адбудаваў цэлую бізнэс-імпэрыю, заснаваную на кантрабандзе і шэрых схемах, сьцьвярджаюць расьсьледвальнікі зь «Бюро». Але наўпрост памочнік і даўні паплечнік Аляксандра Лукашэнкі нібыта нічым не валодае. Журналісты расказалі пра сужэнскую пару Аношкаў, якая з 2010-х гадоў актыўна ўдзельнічае ў «сямейных» схемах Лукашэнкі. Госьць «ПіКа Свабоды» — аўтар расьсьледаваньня Аляксей Карпека....more23minPlay
June 05, 2024Як лячыліся жыхары Беларусі ў старажытныя часыЯк лячыліся продкі беларусаў і чаму некаторыя важныя для гісторыі мэдыцыны падзеі адбыліся ў Беларусі значна раней, чым у некаторых краінах Цэнтральнай і нават Заходняй Эўропы. Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж....more19minPlay
June 04, 2024«Чырвонае сьвятло» на мяжы зь Літвой для беларускіх харчоў. Тлумачыць прадстаўнік АПК КавалеўскіЧаму Літва забараніла ўвоз харчаваньня зь Беларусі фізычнымі асобамі? Які плён перамоваў Аб’яднанага пераходнага кабінэту зь літоўскім МЗС на гэты конт? Ці турбуе літоўцаў раздражненьне беларусаў з прычыны гэтых абмежаваньняў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў замежных справах Валер Кавалеўскі....more28minPlay
June 03, 2024Пракоп'еў: «У мяне была адна заява, за якую сорамна»Як можна ацаніць вынікі выбараў у Каардынацыйную раду? Хто прызнае новую Каардынацыйную раду? З кім блёк Пракопʼева-Ягорава гатовы ўступіць у кааліцыю? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітык Вадзім Пракопʼеў....more34minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.