Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
July 30, 2024Што так доўга рабілі Лукашэнка і Пуцін на ВалаамеШто азначае для беларускай эканомікі дамова аб адзіным электрычным рынку з Расеяй? Якія высновы можна зрабіць з працягласьці сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна на Валааме? Ці можа Крэмль у адказ на разьмяшчэньне амэрыканскіх ракетаў сярэдняй далёкасьці ў Нямеччыне разьмясьціць аналягічныя ў Беларусі?На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў Рыгор Ніжнікаў....more25minPlay
July 29, 2024Навошта вяртаць старыя назвы, калі і новыя сталі звыклымі85 год таму сталіца Беларусі Менск афіцыйна стала Мінскам. Такое рашэньне прыняў Вярхоўны Савет БССР. Навошта гэта было зроблема і чаму дагэуль ня ўсе беларусы згодныя з гэтым перайменаваньнем? Госьць “ПіКу Свабоды” – мовазнаўца Вінцук Вячорка....more21minPlay
July 26, 2024Экс-капітан зборнай: беларускіх спартоўцаў нельга пускаць на АлімпіядуЦі справядліва тое, што беларускія спартоўцы на цяперашняй Алімпіядзе ў Парыжы будуць выступаць пад нэўтральным сьцягам? Ці можна быць спартоўцам высокага ўзроўню ў сёньняшняй Беларусі і пры гэтым ня стаць часткай прапаганды рэжыму? Пры гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» разважае Кацярына Сныціна, якая была капітанам зборнай Беларусі па баскетболе і часткай найбольш пасьпяховай каманды, што ўзяла «бронзу» на Чэмпіянаце Эўропы 2007 году, заняла 6-е месца на Алімпіядзе ў Пэкіне 2008 году і ўдзельнічала ў Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйру ў 2016-м....more30minPlay
July 25, 2024Што адбываецца з Палком Каліноўскага?Экс-камандзір палку Каліноўскага Дзяніс («Кіт») Прохараў стаў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Каліноўцы». Асноўная місія новага руху — супрацьстаяньне расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і вызваленьне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі. У інтэрвію “Свабодзе” ён расказаў, чаму больш не камандзір ПКК, ці ёсьць канфлікт у палку і чым будзе займацца новы грамадзкі рух....more19minPlay
July 24, 2024Доктар Салавей пра ад’езд мэдыкаў: «Калі садзяць аднаго мэдыка, зьяжджаюць сотні»Чаму ўлады працягваюць перасьлед няўгодных мэдыкаў, ведаючы пра вялікую нястачу дактароў і мэдсёстраў? Што хавае Мінздароўя за афіцыйнай статыстыкай? І якія рэформы спатрэбяцца сыстэме аховы здароўя? Суразмоўца Ганны Соўсь – намесьнік прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях аховы здароўя, доктар Станіслаў Салавей....more32minPlay
July 24, 2024Дзяржаўная мова ВКЛ — старабеларуская ці не?На якой мове напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага? Якая мова была дзяржаўнай у ВКЛ? Ці існавала старабеларуская мова? І ці маюць падставы прыхільнікі заходнерусізму называць беларускую мову дыялектам расейскай? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам філялёгіі, аўтарам дысэртацыі «Беларуская мова як фактар фармаваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў пэрыяд рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у публіцыстыцы першых беларускамоўных газэт „Наша доля“ і „Наша ніва“» Віктарам Корбутам....more30minPlay
July 23, 2024Што Лукашэнка захоча за памілаваньне палітвязьняў? Тлумачэньне палітоляга АстапеніВызваленьне палітвязьняў і анонс новых памілаваньняў – каму і аб чым гэта сыгнал? Чаго Лукашэнка хоча ад Захаду ўзамен? У чым прычына супярэчлівасьці апошніх крокаў беларускіх уладаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў перадачы «ПіК Свабоды» адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік беларускай ініцыятывы Chatham House Рыгор Астапеня....more31minPlay
July 22, 2024Хто будзе супернікам Трампа. Беларускі погляд з ЗШАПрэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў, што выходзіць з выбарчай кампаніі. Хто цяпер будзе галоўным супернікам Дональда Трампа на выбарах у лістападзе і як гэта паўплывае на амэрыканскую і сусьветную палітыку? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае беларуска Натальля Райс, доктар навук, былая старшая навуковая супрацоўніца Ўнівэрсытэту Тэнэсі, а цяпер экспэрт-кансультант у кансалтынгавай кампаніі Duco....more28minPlay
July 19, 2024Як Ірляндыя вырвалася з галечы, што ў іх з мовай і ці існуе «ірляндзкі фэномэн»Яшчэ 100 гадоў таму Ірляндыя была адной з найбяднейшых краін Эўропы. Сёньня яна лічыцца адной з найбагацейшых. Ірляндзкая эканоміка можа пахваліцца поўнай занятасьцю, а ўрад мае прафіцыт бюджэту. Посьпех «зялёнай выспы» хочуць паўтарыць многія краіны. Але ці сапраўды ўсё так калярова? Госьця падкасту «Куды коціцца сьвет» – беларуска Тацяна Рэут, ірляндзкая журналістка, якая працуе на тэлеканале RTÉ....more55minPlay
July 18, 2024Гісторык Пашкевіч пра «генацыд беларускага народу» і «рэабілітацыю нацызму»Наколькі гістарычную адукацыю і палітыку гістарычнай памяці ў Беларусі перарабляюць на расейскі ўзор? Ці навукова казаць пра генацыд беларускага народу падчас Другой сусьветнай вайны? І ці варта сьвяткаваць перамогі ў бітвах, якім ужо шмат стагодзьдзяў? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа гісторык Аляксандар Пашкевіч, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі....more36minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.