Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
August 23, 2024Дыетоляг пра «чароўныя пігулкі» і спробы падмануць прыродуЦі можна падмануць прыроду — каб есьці шмат і не таўсьцець? Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы тых ці іншых дыетаў? Што вядома пра новы лек, якім карыстаецца Ілан Маск, каб схуднець? Пра гэта ды іншае ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае дыетоляг Валерыя Красоўская, якая працуе ў Нідэрляндах....more35minPlay
August 22, 2024Чаму дыпляматаў Лукашэнкі закідалі яйкамі і памідорамі? Тлумачэньне армянскага экспэртаАпазыцыя Армэніі запатрабавала разрыву дыпляматычных адносінаў зь Беларусьсю «да зьняцьця дыктатара Лукашэнкі з пасады». Гэта рэакцыя на словы Лукашэнкі пра Армэнію ў інтэрвію тэлеканалу «Россия», дзе ён заявіў, што «армяне нікому не патрэбныя». Апазыцыйныя палітыкі прапануюць «разарваць усе двухбаковыя дамовы зь Беларусьсю, а амбасаду Беларусі ў Ерэване закідалі бульбай, яйкамі і памідорамі. У эфіры «ПіКа Свабоды» заявы Лукашэнкі і рэакцыю на іх у Армэніі камэнтуе палітычны экспэрт Рубэн Мэграб’ян....more18minPlay
August 21, 2024Што могуць чыноўнікі-партызаны і ці будзе раскол элітаўУ Віцебску неўзабаве будуць судзіць 34-гадовага інспэктара па спорце і турызьме Верхнядзвінскага райвыканкаму Аляксея Кісялёва. Яго вінавацяць у экстрэмізьме. Справа датычыць «Кадравага рэзерву для новай Беларусі». Ці шмат сёньня апапэнтаў улады ўнутры чынавенства, ці ўплываюць яны на нешта і ці павінны заставацца ўнутры сыстэмы? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае каардынатар «Кадравага рэзэрву для новай Беларусі» Юры Губарэвіч....more20minPlay
August 21, 2024Невядомы старонкі беларускай эміграцыі з ПольшчыШто штурхала беларусаў міжваеннай Польшчы на працоўную эміграцыю ў Эстонію і Латвію? Як ім там жылося? Ці змаглі яны стварыць у тых краінах свае нацыянальныя і зямляцкія арганізацыі або далучыліся да ўжо існуючых? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту, аўтарам кнігі «Працоўная эміграцыя з Польшчы ў Латвію і Эстонію ў 1928 — 1939 гг.» Юрыем Грыбоўскім....more27minPlay
August 20, 2024Яго абмянялі на Красікава. Як вызваліць беларусаў?Чаму беларускіх палітвязьняў не вызваляюць па абмене? Якія рэпрэсіўныя практыкі беларускага рэжыму запазычвае расейскі? Ці дапамагае за кратамі Нобэлеўская прэмія?На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае былы расейскі палітвязень Алег Арлоў, адзін з заснавальнікаў расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемориал», вызвалены падчас нядаўняга вялікага абмену вязьнямі....more30minPlay
August 19, 2024«Лукашэнка ўжо атрымаў “ярлык“ Крамля на 2025 год». Тлумачэньне расейскага палітолягаШто хацеў Лукашэнка сказаць сваім інтэрвію «России-1»? Ці запатрабуе Масква дапамогі ў саюзьнікаў з прычыны апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны ў Курскай вобласьці? Заявы Лукашэнкі пра новага прэзыдэнта – плян на 2025 год, какетнічаньне ці абстрактныя развагі?На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандар Марозаў....more36minPlay
August 16, 2024Ці правядзе Лукашэнка датэрміновыя выбары 23 лютагаПаводле зьвестак аб’яднаньня былых сілавікоў «Белпол», у лютым 2025 году могуць правесьці датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары. Наколькі гэта рэалістычна? Ці можа быць зьвязана са станам здароўя Аляксандра Лукашэнкі, альбо ёсьць іншыя чыньнікі? Разважае палітоляг і гісторык Роза Турарбекава....more24minPlay
August 15, 2024«Зноў ёсьць небясьпека ўцягваньня Беларусі ў канфлікт», экс-намесьнік камандзіра палку КаліноўскагаЧаму хада і вынікі ўкраінскага наступу ў Курскай вобласьці Расеі важныя для беларусаў? Чаго найбольш асьцерагаецца Лукашэнка? Адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, экс-намесьнік камандзіра палку Каліноўскага Вадзім Кабанчук....more22minPlay
August 14, 2024«Не загуляцца ў дэмакратыю падчас вайны». За і супраць выбараў дэмлідэраЦі мае сэнс у цяперашніх умовах праводзіць выбары лідэра дэмакратычных сілаў? Ці мінаюць ужо паўнамоцтвы Сьвятланы Ціханоўскай? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца Андрэй Ягораў, прадстаўнік фракцыі «Беларусы» ў Каардынацыйнай радзе, і Анатоль Лябедзька, дарадца Ціханоўскай....more36minPlay
August 13, 2024«Самы вялікі страх у турме — гэта што пра цябе забудуць»На якіх умовах могуць вызваліць Марыю Калесьнікаву? Яна — адна з 1253 жанчын, асуджаных у палітычных справах у Беларусі. 153 зь іх праваабаронцы прызналі палітзьняволенымі. Ужо некалькі гадоў палітзьняволеным жанчынам дапамагае «Палітвязынка», якая з мастацкага пераўтварылася ў мэдыйны праект, прысьвечаны палітзьняволеным беларускам. Суразмоўца Ганны Соўсь — Яўгенія Доўгая, стваральніца «Палітвязынкі»....more28minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.