Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
March 14, 2024Што рабіць Белсату і іншым беларускім СМІ за мяжойЦі існуе пагроза для беларускіх незалежных СМІ за мяжой? За апошнія некалькі месяцаў некаторыя зь іх б’юць трывогу наконт няпэўнай будучыні. Днямі гэта быў «Белсат», а сёньня Беларуская рэдакцыя Радыё Ўнэт, якое таксама вяшчае з Польшчы па-беларуску. Ці не застануцца беларусы без незалежнай ад улады інфармацыі? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» мы размаўляем з Марыяй Садоўскай-Камлач, дырэктаркай фонду Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы....more21minPlay
March 13, 2024Латушка пра пагрозы жыцьцю і правілы бясьпекіУ Вільні на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава напалі з малатком. Ён абвінаваціў Пуціна ў арганізацыі нападу. Наколькі рэальныя пагрозы ад рэжыму Лукашэнкі беларускім палітыкам у эміграцыі? Пра гэта кажа кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка....more27minPlay
March 13, 2024Чыёй прапагандзе верылі беларусы ў вайнуБеларусы сёньня жывуць ва ўмовах актыўнай прапаганды, прычым як з боку рэжыму ў Менску, так з боку расейскіх мас-мэдыя, якія вядуць сапраўдную інфармацыйную вайну. І гэты стан для беларусаў – не навіна. Тое самае было і з боку розных рэжымаў у ХХ стагодзьдзі. Беларускі гісторык зь Беластоку Яўген Мірановіч напісаў кнігу пра нямецкую і савецкую прапаганду ў акупаванай Беларусі ў часе Другой сусьветнай вайны, якая называецца «Трэці фронт». Каму больш верылі беларусы? Пра гэта расказвае доктар гісторыі габілітаваны, прафэсар Яўген Мірановіч....more31minPlay
March 12, 2024Чаму ў Кіргізстане запанаваў страх і ці бясьпечна туды езьдзіць беларусамШто адбываецца ў Кіргізстане, некалі адной з самых дэмакратычных краінаў Цэнтральнай Азіі, дзе былі канкурэнтныя выбары і незалежныя СМІ? Якія небясьпекі нясе кіргізам расейская мова, якая мае як і ў Беларусі, статус другой дзяржаўнай? Ці патрабуюць па-ранейшаму ўлады Кіргізстана выдачы былога прэзыдэнта Бакіева, якому даў прытулак Лукашэнка? Пра гэта расказвае дырэктарка кіргіскай службы Радыё Свабода Вэнэра Джуматаева....more25minPlay
March 11, 2024Фейгін: У чым Пуцін хоча быць падобным на ЛукашэнкуЧым выбары Пуціна адрозьніваюцца ад выбараў Лукашэнкі? Які досьвед беларускіх дэмакратычных сілаў хоча пераняць расейская апазыцыя і чаму? Ці карэктна параўноўваць Навальную зь Ціханоўскай? Пра гэта ды іншае гаворым зь вядомым расейскім адвакатам і праваабаронцам Маркам Фейгіным, абвешчаным у вышук у Расеі, які запусьціў кампутарную праграму для правядзеньня альтэрнатыўных выбараў у Расеі....more32minPlay
March 09, 2024Ці ёсьць прарывы ў змаганьні з ракам. Што замінае вынайсьці лекШто найбольш важна ведаць для прафіляктыкі анкалягічных хваробаў? Ці адбыліся прарыўныя зьмены ў лекаваньні раку ў апошнія гады? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Надзея Патроўская, кандыдатка мэдычных навук, колішняя загадчыца аддзяленьня Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі....more24minPlay
March 08, 2024Чаму побач з Лукашэнкам няма жанчын. Роза ТурарбекаваУ Міжнародны жаночы дзень палітоляг Роза Турарбекава разважае пра жанчын у сыстэме Лукашэнкі, іх месца і ролю. Адкуль у Беларусі такая нянавісьць да жачын-апанэнтак улады? І адказвае на пытаньне, што неабходна зрабіць для рэальнай гендэрнай роўнасьці ў Беларусі....more26minPlay
March 07, 2024«Хачу зрабіць Пазьняка пэрсонай нон-грата», — літоўскі актывістЛітоўскага блогера, актывіста і валянтэра ва Ўкраіне Жыльвінаса Сьвітоюса часам называюць «паляўнічым на літвінаў». Ён адзін з самых заўважных у Літве аўтараў, якія пішуць пра небясьпеку ідэалёгіі «літвінізму» варожыя заявы беларусаў пра Літву. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, што на яго думку беларусы робяць ня так адносна Літвы, чаму ён дамагаецца абвяшчэньня Зянона Пазьняка пэрсонай нон-грата, чаму Сьвятлана Ціханоўская дае кепскі прыклад беларусам у Літве і што неабходна зрабіць літоўцам і беларусам, каб зьменшыць градус узаемных прэтэнзій....more53minPlay
March 06, 2024Што зьменіць марш «Яе звалі Ліза»? Тлумачаць арганізатарка і ўдзельнік акцыі #хопіцьгвалціцьУ Варшаве арганізаваны марш «Яе звалі Ліза» у памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. У сацсетках беларускі і беларусы працягваюць дзяліцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт. Ці зьменіць гэта стаўленьне ў грамадзтве да праблемы гендэрнага гвалту ў дачыненьні да жанчын? Абмяркоўваюць Наста Базар, ініцыятарка акцыі #хопіцьгвалціць і адна з арганізатарак маршу «Яе звалі Ліза», стваральніца і піяршчыца сацыяльных праектаў, а таксама Максім Паршута, блогер, аўтар ютуб-каналу «Максымальна», чый пост у сацсетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць падштурхнуў мужчынаў узяць удзел у гэтай акцыі....more32minPlay
March 05, 2024Класкоўскі пра ваенныя схемы, мары генэралаў і пляны на КолюНовы ўказ Лукашэнкі пра дзейнасьць дзяржаўных органаў у ваенны час – гэта падрыхтоўка да вайны ці крок на ўсялякі выпадак? Наколькі сыстэма ўлады ў Беларусі гатовая да ваеннага становішча? Пра гэта разважае палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі....more24minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.