Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
February 24, 2024Як рыхтавацца да новай пандэміі. Тлумачыць дасьледчыца вірусаўЦі пагражае нам у хуткім часе новая пандэмія ад невядомага дагэтуль вірусу? І ці можна хоць неяк ад гэтага абараніцца? Пра гэта расказвае Алена Лявончанка, намесьніца дырэктара аддзелу тэхналёгій у буйной канадзкай фармацэўтычнай кампаніі. Яна мае навуковую ступень PhD у малекулярнай біялёгіі, дасьледавала структурную біялёгію вірусаў, у тым ліку і каранавірусаў, ва ўнівэрсытэце Таронта....more50minPlay
February 22, 2024Праз «саюзную дзяржаву» Расея зможа мабілізоўваць беларусаў, — аналітык ISWАналітык амэрыканскага Інстытуту дасьледаваньня вайны Кацярына Сьцепаненка расказвае пра магчымую ролю ядзернай зброі ў Беларусі для расейскай стратэгіі ва Ўкраіне і пра тое, што можа зрабіць Крэмль, каб скарыстаць беларусаў для вайны....more27minPlay
February 21, 2024Фрыдман: Лукашэнка рыхтуе беларусаў да найгоршага20 лютага Аляксандар Лукашэнка правёў «пашыраную» нараду з сілавікамі. Падобныя сустрэчы пасьля 2020 году сталі рэгулярнымі, праводзяцца часам па некалькі разоў на месяц і нікога ўжо ня дзівяць. Але гэтым разам Лукашэнка сам апрануў ваенную форму, казаў пра сцэнары замахаў на сябе і заявіў, што прадчувае ІІІ сусьветную вайну. Госьць “Свабоды Premium” - палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандар Фрыдман....more25minPlay
February 21, 2024Каго з суседзяў беларусы хваліліУ беларускім фальклёры ёсьць назвы ўсіх гістарычных суседзяў Беларусі. Як беларусы да іх ставіліся і якія характарыстыкі ім давалі? Наколькі вялікія беларусы ксэнафобы і як яны пазначаюць сваю прастору? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам....more26minPlay
February 20, 2024Якія пэрспэктывы расейскай апазыцыі пасьля гібелі Навальнага. Меркаваньне Дзьмітрыя ГудковаЯкія палітычныя пэрспэктывы ўдавы Аляксея Навальнага Юліі? Наколькі вялікая тая Расея, якую Юлія хоча прадстаўляць? Ці будзе дзейная міжнародная рэакцыя на гібель Навальнага?На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнатар» адказвае расейскі палітык Дзьмітры Гудкоў....more21minPlay
February 19, 2024«Рэжым Беларусі забівае павольна». Рэакцыя на гібель Навальнага беларускіх палітвязьняў і іх родныхЯк успрынялі гібель Навальнага беларускія палітзняволеныя і іх родныя? Ці адрозьніваюцца беларускія і расейскія рэпрэсіўныя турэмныя практыкі, якія даводзяць да сьмерці палітвязьняў. Суразмоўцы Ганны Соўсь – былая палітзmняволеная Вольга Класкоўская, а таксама Андрэй Шарэнда, муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк....more23minPlay
February 16, 2024«Пачынаецца самая страшная фаза пуцінізму», – аналітык Аляксандар МарозаўУ Расеі паведамілі пра сьмерць лідэра расейскай апазыцыі і палітвязьня Аляксея Навальнага ў калёніі. Навальнага называюць галоўным апанэнтам Пуціна. Пра сьмерць заявіла турэмнае начальства. Паплечнікі Навальнага гэтую інфармацыю пакуль не пацьвярджаюць. Якія наступствы можа мець сьмерць Навальнага для Расеі. Пра гэта "Свабода" размаўляе з палітычным аналітыкам, выкладчыкам Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандрам Марозавым....more25minPlay
February 15, 2024Што хочуць зрабіць са студэнтамі і як Лукашэнка выкарыстоўвае ВНУШто вядома пра палітвязьня філёзафа Ўладзімера Мацкевіча? Што насамрэч адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і як да гэтага паставіўся бы Мацкевіч? Госьця Свабоды Premium — сябра Каардынацыйнай рады, кандыдат пэдагагічных навук, мэтадоляг Сьвятлана Мацкевіч, якая прадстаўляе Згуртаваньне сваякоў і былых палітвязьняў. Тры асноўныя тэмы для размовы — сытуацыя з Уладзімерам Мацкевічам, нарада Лукашэнкі з рэктарамі ВНУ і спробы ўладаў спыніць ад’езд студэнтаў і крызіс у Каардынацыйнай радзе....more28minPlay
February 14, 2024Былы палітвязень расказаў, чаму рэзаў сабе вены за кратамі і чаму быў вымушаны зьехаць зь БеларусіВядомы берасьцейскі блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін эвакуаваўся зь Беларусі больш чым праз год пасьля вызваленьня. Які ціск спазнаюць былыя палітвязьні ў Беларусі? Што змусіла Пятрухіна рэзаць вены ў магілёўскай турме? І што было самым цяжкім у калёніі Віцьба-3? Пра гэта Свабодзе Premium расказаў сам Сяргей Пятрухін, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы і вяртаецца да працы вядучым Youtube-каналу «Народны рэпарцёр»....more35minPlay
February 14, 2024«Характар беларусаў — недаверлівыя партызаны»Ці існуе нацыянальны характар? Пра гэта вядуцца спрэчкі. Адны кажуць, што яго няма, а іншыя прызнаюць яго існаваньне цалкам натуральнай рэччу. Дык ці ёсьць у беларусаў нацыянальны мэнталітэт і калі ёсьць, то які ён? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам....more27minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.