Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
January 24, 2024Чаму сілавікі узяліся за пакупнікоў «Эўраопту»Амаль сотню чалавек затрымлівалі ў аўторак і сераду па ўсёй краіне. Сілавікі прыйшлі да былых палітвязьняў, іх сем’яў, а таксама да тых, хто нібыта дапамагаў ім. Менавіта з салідарнасьцю з рэпрэсаванымі і зьвязаная новая хваля перасьледу. Ці здольныя сілавікі спыніць дапамогу тым, хто апынуўся ў патрэбе і як бясьпечна дапамагаць у сёньняшняй Беларусі? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» Марына Касінерава з ініцыятывы Dissidentby і Аляксей Лявончык, з фонду ByHelp. Абодва аб’яднаньні дапамагаюць ахвярам палітычных рэпрэсіяў....more31minPlay
January 24, 2024Калі на сьвет зьявіліся беларусыЯкія супольнасьці на тэрыторыі Беларусі існавалі да таго, як зьявіўся беларускі этнас? Ці сапраўды так званы балцкі субстрат адыграў істотную ролю ў фармаваньні беларускага народу? Ці існавала старжытнаруская народнасьць? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам....more24minPlay
January 23, 2024«Калі ты знаходзісься ў Беларусі, — ты ў стане перманентнай небясьпекі»Што вядома пра атакі на старонкі беларускіх палітыкаў і ініцыятываў? Ці забароняць у Беларусі VPN і чым гэта пагражае карыстальнікам? Пра гэта расказвае прадстаўнік ініцыятывы BelPol Мацьвей Купрэйчык....more17minPlay
January 22, 2024Што адбываецца з KYKY і як мяняюцца незалежныя СМІУ якім фармаце цяпер працуе праект KYKY. Ці ёсьць небясьпека, што донары пакладуць у адзін кошык беларускія і расейскія незалежныя СМІ у выгнаньні? І хто павінен і можа фінансаваць незалежныя СМІ? Пра гэта Ганна Соўсь размаўляе з сузаснавальніцай і дырэктаркай KYKY Сашай Раманавай....more21minPlay
January 19, 2024«Расея навучылася ў Лукашэнкі душыць як мага больш жорстка». Экспэрт аб пратэстах у БашкартастанеУ Башкартастане — рэспубліцы ў складзе Расейскай Фэдэрацыі — некалькі дзён працягваюцца акцыі пратэсту пасьля таго, як там на 4 гады зьняволеньня засудзілі актывіста Фаіля Алсынава. Ці можна назваць гэтыя пратэсты праявай нацыянальнага руху і ці ёсьць нейкія паралелі з сытуацыяй у Беларусі — пра гэта кажа дырэктар татарска-башкірскай службы Радыё Свабода Рым Гільфанаў....more21minPlay
January 18, 2024Як Лукашэнка спрабуе зьбіць інатарэс да высокіх сустрэч ЦіханоўскайУ швайцарскім Давосе завяршаецца штогадовы эканамічны форум, адно з самых прэстыжных мерапрыемстваў у сьвеце. Тысячы прадстаўнікоў краін і ўрадаў, самыя ўплывовыя лідэры думак, сустракаюцца там, каб абмяркоўваюць глябальныя пытаньні, якія стаяць перад сьветам. Ужо другі год запар у Эканамічным форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў, пасьля 30 год адсутнасьці. Апошні раз гэта адбылося ў 1992 годзе, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч. Удзельнік сёлетняй беларускай дэлегацыі Алесь Аляхновіч адказвае на пытаньні Свабоды....more20minPlay
January 17, 2024Кныровіч: Лукашэнка непісьменны ў эканоміцы, яму заліваюць у вушы лухтуУлады сьцьвярджаюць, што беларусы сталі часьцей хадзіць у крамы і больш купляць. Растуць нібыта і ўклады ў банках, людзі больш ахвотна бяруць крэдыты. Вырас і рэальны заробак беларусаў, заяўляе ўрад. На пытаньні пра кандыцыю беларускай эканомікі і чаканьні ад новага году ў эфіры «Свабоды Premium» адказвае бізнэсовец і блогер Аляксандар Кныровіч....more19minPlay
January 17, 2024Ці сапраўды ВКЛ было талерантнай дзяржавай?Як нацыянальныя мяншыні ўжываліся зь беларусамі і як беларусы ўжываліся зь імі? І ці сапраўды Вялікае Княства Літоўскае было талерантнай дзяржавай – і ня толькі ў рэлігійнымі, але і ў нацыянальным сэнсе? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым....more22minPlay
January 16, 2024Амбасадар ЗША пра адмову Лукашэнкі запрашаць назіральнікаў АБСЭУлады Беларусі адмовіліся запрасіць назіральнікаў АБСЭ на «адзіны дзень выбараў» 25 лютага. Чым гэтыя назіральнікі нязручныя для Лукашэнкі, ці ёсьць пагроза поўнага паглынаньня Беларусі Расеяй і як зьмяніліся амэрыканска-беларускія адносіны пасьля 2020 году, расказвае амбасадар Злучаных Штатаў у АБСЭ Майкл Карпэнтэр....more14minPlay
January 15, 2024Былы турэмны мэдык і палітзьняволеная пра сьмерць за кратаміПалітвязень Вадзім Храсько памёр у ноч на 9 студзеня ад запаленьня лёгкіх. Яго запозна прывезьлі з калёніі «Віцьба» ў шпіталь, выратаваць не ўдалося. Пра тое, што магло прывесьці да гэтай сьмерці, кажуць былы турэмны мэдык, цяпер праваабаронца Васіль Завадзкі і журналістка, былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская....more25minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.