Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
January 03, 2024Калі русіны пачалі дзяліцца на беларусаў і ўкраінцаўЦі маюць рацыю тыя, хто адмаўляе беларусам у пераемнасьці з русінамі? Ці сапраўды гэта два розныя народы – русіны ВКЛ і сучасныя беларусы? Чаму менавіта Полаччына дала Беларусі Францішка Скарыну, Васіля Цяпінскага і Салямона Рысінскага? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым....more22minPlay
January 02, 2024Чаму беларусы п’юць больш чым хто і як гэта зьмяніцьЗ прыходам да ўлады ў Беларусі Лукашэнкі вытворчасьць алькаголю ў краіне ўвесь час расьце. У 1996 годзе Беларусь у «алькагольным рэйтынгу» Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя была на 42-м месцы. Ужо праз 20 год – на другім, а сёлета на першым. Кожны беларус выпівае за год 14,4 літра. Што адбываецца, чаму п’юць беларусы, ці трэба з гэтым змагацца і як? Гэтыя пытаньні Дзьмітры Гурневіч задае культуролягу Максіму Жбанкову і гісторыку Ягору Сурскаму....more24minPlay
December 30, 2023Беларусь-Расея: вынікі 2023 году ад Аляксандра КласкоўскагаУ чым за год Беларусь стала больш залежнай ад Расеі? Якія перасьцярогі 2022 году ня спраўдзіліся і чаму? Якімі будуць палітычныя наступствы парлямэнцкіх выбараў у Беларусі і прэзыдэнцкіх у Расеі ў 2024 годзе?На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі....more22minPlay
December 28, 2023Якія зьмены адбыліся ў грамадзкай думцы за 2023 год. Тлумачыць сацыёлягЦі можна верыць апытаньням грамадзкай думкі ў Беларусі? Што зьмянілася ў масавай сьвядомасьці беларусаў за 2023 год? Чаму погляды беларускай вёскі і гораду такія адрозныя? Ці ёсьць раскол у беларускім грамадзтве?На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае кандыдат сацыялягічных навук, супрацоўнік дасьледчага цэнтру «Беларуская аналітычная майстэрня»Алег Алампіеў....more33minPlay
December 27, 2023Ці праўда, што гістарычныя «літвіны» – гэта беларусыКім лічылі сябе палачане ў XVI – XVIІ стагодзьдзях? Ці праўда, што шляхта на беларускіх землях ужо XVIІ – XVIІІ стагодзьдзях пачала лічыць сябе літоўцамі? І ці праўда, што «беларускі праект» няўдалы? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым....more26minPlay
December 27, 2023«Мы адсталі на 10-20 гадоў». Экспэрты пра вынікі 2023 году ў сыстэме аховы здароўяЗвальненьні і пасадкі лекараў, ад’езд мэдыкаў, праца ва ўмовах закрытай краіны, разбурэньне прыватнага сэктару мэдыцыны, палітрукі ў шпіталях. Падсумоўваем вынікі 2023 году ў мэдыцыне. Суразмоўцы Ганны Соўсь – Станіслаў Салавей, прадстаўнік незалежнага прафсаюзу беларускіх мэдыкаў «Панацэя» у складзе Свабоднага прафсаюзу беларускага, і Лідзія Тарасенка, каардынатарка Фонду мэдычнай салідарнасьці....more31minPlay
December 27, 2023«Захад мае толькі адзін сродак адносна рэжыму Лукашэнкі». Вынікі 2023 у стасунках Беларусі і ЗахадуЯк працуюць заходнія санкцыі адносна Беларусі? Чаму сёлета афіцыйны Менск аднавіў міграцыйны ціск на Эўропу? Ці прызнаў Захад Ціханоўскую і дэмсілы Беларусі на афіцыйным узроўні?На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Кацярына Глод....more30minPlay
December 22, 2023Падзея, параза, перамога, страты і героі 2023-га паводле Сьвятланы ЦіханоўскайЯкім быў 2023 год для Беларусі паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Што лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі лічыць галоўнай падзеяй, паразай, перамогай і расчараваньнем году? Як Ціханоўская адказала Пракоп’еву? І зь якім пасылам зьвернецца да беларусаў у навагоднім віншаваньні? На гэтыя ды іншыя пытаньні Ганна Соўсь адказала сама Сьвятлана Ціханоўская....more18minPlay
December 22, 2023Што задумаў Пракоп'еў. Зь якой мэтай стваральнік палка «Пагоня» ідзе ў палітыкуБылы бізнэсовец, грамадзкі дзеяч, блогер, адзін са стваральнікаў палка «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў у размове з Ганнай Соўсь тлумачыць, чаму вырашыў абірацца ў Каардынацыйную Раду. Пракоп’еў выказвае крытычныя ацэнкі што да цяперашняга лідэрства ў дэмакратычных сілах Беларусі, задае пытаньне Сьвятлане Ціханоўскай і тлумачыць, чаму ня варта пераймацца наконт канфіскаванай маёмасьці ў Беларусі і «завочных расстрэлаў»....more31minPlay
December 20, 2023«Напакасьціць кожнаму». Беларусам зьмяншаюць сацыяльную дапамогуЛукашэнка падпісаў закон, які істотна зьмяншае сацыяльны пакет для насельніцтва. Як за апошнія гады зьмяншаецца сацыяльная падтрымка беларусаў на фоне павелічэньня выдаткаў на сілавікоў і прапаганду? Абмяркоўваюць з Ганнай Соўсь эканамістка Аліса Рыжычэнка і кіраўніца праваабарончага цэнтру «Наш дом» Вольга Карач....more29minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.