Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
December 19, 2023«Літвінізм», шпіёны і ВНЖ. Ці ёсьць напружанасьць паміж беларусамі і літоўцаміАдкуль бярэцца напружанасьць у адносінах паміж беларусамі і літоўцамі? Ці ёсьць яна ўвогуле і ці ёсьць да яе падставы? Гэтыя пытаньні апошнія тыдні нярэдка гучаць у інфармацыйнай прасторы, імі ахвотна маніпулюе і прапаганда Лукашэнкі. Але ці ёсьць рэальная небясьпека? Пра гэта ў эфіры “Свабоды Premium” разважаюць літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс і прадстаўнік у замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі....more26minPlay
December 19, 2023Як і куды зьнік Полацкі летапісЗ чым зьвязаны заняпад Полацку ў раньнім новым часе? Ці сапраўды гісторыя Полацкай дзяржавы аказалася прыўлашчанай Вялікім Княствам Літоўскім? Кім сябе лічылі палачане ў XVI – XVIІ стагодзьдзях?Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым....more21minPlay
December 18, 2023Каму замінае Ціханоўская? Выбары ў Каардынацыйную Раду і «новая апазыцыя»У сакавіку наступнага году павінны адбыцца выбары ў Каардынацыйную раду. Гэта будзе ўжо яе трэці склад. У новай радзе будзе 120 чалавек, зь якіх 8 зараз знаходзяцца за кратамі. Яе абяруць на два гады і зрабіць гэта можа кожны беларус. Навошта? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з Ганнай Краўчанкай, заснавальніцай «Моладзевай фракцыі» у Каардынацыйнай Радзе і доктарам палітычных навук, кіраўніком Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу, адным з кіраўнікоў руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым....more31minPlay
December 16, 2023Калі Беларусь увойдзе ў Эўразьвяз? Украінскі палітоляг пра ўмовы для эўраінтэграцыіЭўрапейская рада вырашыла пачаць перамовы аб уступленьні Ўкраіны і Малдовы ў Эўразьвяз, Грузія атрымае статус кандыдата ў сябры Эўразьвязу. Як гэтае рашэньне паўплывае на Беларусь – дасьць патэнцыйны шанец на эўраінтэграцыю ці яшчэ больш узмацніць залежнасьць ад Расеі? Пра гэта Ганна Соўсь гутарыць з украінскім палітолягам Яўгенам Магдам....more20minPlay
December 15, 2023Новая тактыка на выбары: іншая, чым у Ціханоўскай. Алена Жываглод25 лютага ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень галасаваньня. Улады аб’ядналі выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Раней Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў байкатаваць гэтую выбарчую кампанію. Грамадзкая арганізацыя «Сумленныя людзі» агучыла днямі сваю прапанову і сьцьвярджае, што яе эфэктыўнасьць большая, чым проста няўдзел. У эфіры «Свабоды Premium» пра гэтую прапанову расказвае Алена Жываглод («Сумленныя людзі»)....more20minPlay
December 13, 2023Экс-«алмазавец» Макар пра заявы Тэртэля, сваркі апазыцыі і затрыманага ФСБ беларусаСтаршыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль выказаўся пра беларуса, якога затрымала ФСБ за дывэрсію на БАМ і заявіў, што яго ведамства бярэ ўдзел у сьледзтве. Тэртэль таксама расказаў пра тое, што ў Польшчы рыхтуюцца тэракты ў Беларусі. Госьць эфіру «Свабода Premium» — былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар....more28minPlay
December 12, 2023Альвідас Нікжантайціс: «Славянізацыя балтаў была непазьбежнаю»Ці магло Вялікае Княства Літоўскае існаваць без славян? Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Чаму літоўскія князі хрысьціліся? Гэтыя ды іншыя пытаньне мы абмяркоўваем з дырэктарам Інстытуту гісторыі Літвы, доктарам гістарычных навук Альвідасам Нікжантайцісам....more25minPlay
December 12, 2023Ці адкрые Польшча мяжу і ці дасьць новы шанец ЛукашэнкуДональд Туск стаў новым прэмʼер-міністрам Польшчы. У пачатку 2000-х Туск прыяжджаў у Беларусь. А вось у 2007 годзе яго туды не ўпусьцілі. Паводле МЗС, ён знаходзіўся ў сьпісе людзей, «знаходжаньне якіх на тэрыторыі РБ зьяўляецца непажаданым». Ці зьменіцца гэта цяпер? Якой была палітыка ўраду Маравецкага адносна Беларусі? І што чакаць ад новага ўраду? Тлумачыць журналіст выданьня «Rzeczpospolita» Руслан Шошын....more26minPlay
December 11, 2023Як беларусы сталі спонсарамі раскошыЗ пачаткам вайны Расеі з Ўкраінай Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых эўрапейскіх аўтамабіляў у Расею, нягледзячы на байкот і санкцыі. Паводле расьсьледнікаў, у шэрых схемах бяруць удзел і бізнэсоўцы, якія маюць сувязі зь беларускім рэжымам. Гэта паказала сумеснае расьсьледаваньне «Бюро» з расейскім выданьнем «Вёрстка» пры падтрымцы «Кібэрпартызанаў». Пра яго расказвае Алесь Ярашэвіч, журналіст-расьсьледавальнік зь «Бюро»....more19minPlay
December 11, 2023«ЗША прызналі Ціханоўскую, але і з Лукашэнкам ня хочуць рваць». Чаму? Тлумачыць амэрыканскі экспэртШто азначае стратэгічны дыялёг паміж дэмсіламі Беларусі і ўладамі ЗША? Якія мэты амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі? Які ўплыў на беларускую палітыку ЗША робіць вайна ва Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прафэсар паліталёгіі Ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў....more22minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.