Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
December 08, 2023Гістарычная падзея: такое ў амэрыканцаў ёсьць толькі зь БеларусьсюВялікая дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі на чале са Сьвятланай Ціханоўскай правяла некалькі дзён у Злучаных Штатах Амэрыкі. У Вашынгтоне адбылася першая сэсія Стратэгічнага дыялёгу ЗША і беларускіх дэмакратычных сілаў. Што гэта такое і ці зможа ў чымсьці дапамагчы беларусам Амэрыка, калі ў сьвеце ўсё больш канфліктаў і гарачых кропак? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч гутарыць з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага Кабінэту Беларусі ў замежных справах Валерам Кавалеўскім....more18minPlay
December 08, 2023ФСБ схапіла беларуса. Ці ён заклаў выбухоўку? Вэрсіі BelPolУ Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, нібыта датычнага да падрыву цягніка з нафтапрадуктамі на Байкала-Амурскай Магістаралі. У ФСБ цяпер сьцьвярджаюць, што беларус «дзейнічаў у інтарэсах украінскіх спэцслужбаў». Гэтую тэму Дзьмітры Гурневіч абмяркоўвае з былым сьледчым, прадстаўніком арганізацыі BelPol Андрэем Астаповічам....more23minPlay
December 06, 2023Ці палюбілі беларусы Лукашэнку ізноў? Вынікі апытаньня Chatham HouseЧаму беларусы хочуць большай роўнасьці? Які геапалітычны выбар паміж Эўропай і Расеяй яны робяць і чаму? Які вынік вайны інфармацыйных наратываў?Пра вынікі апошняга, лістападаўскага апытаньня Chatham House у праграме «Падзея і камэнтар» распавядае доктар палітычных навук, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага дасьледчага цэнтру Рыгор Астапеня....more24minPlay
December 05, 2023Для чаго дзяржсакратару ЗША варта званіць Лукашэнку6 сьнежня ў Вашынгтоне маюць абвясьціць пра пачатак статэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнай Беларусьсю. Цяпер у ЗША знаходзіцца прадстаўнічая дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў, у тым ліку Сьвятлана Ціханоўская, якая 5 сьнежня выступае на слуханьнях у Кангрэсе ЗША. Пра тое, што можа атрымацца з гэтага дыялёгу, кажа палітоляг, рэдактар «Беларускага штогодніка» Вадзім Мажэйка....more33minPlay
December 05, 2023Альвідас Нікжэнтайціс: «Славяне абслугоўвалі палац вялікага князя»Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Як даўно пачалося сужыцьцё славян і балтаў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага? Чаму літоўскія князі прымалі праваслаўе?Гэтыя ды іншыя пытаньні мы абмяркоўваем з дырэктарам Інстытуту гісторыі Літвы, доктарам гістарычных навук Альвідасам Нікжэнтайцісам....more22minPlay
December 04, 2023За што Лукашэнка дзякуе «вялікаму Кітаю»Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Пэкіне з кітайскім кіраўніком Сі Цзіньпінам і падзякаваў «вялікаму Кітаю». Ці можна лічыць гэты візыт надзвычайным? Ці мае Беларусь важнае палітычнае і эканамічнае значэньне для Кітаю? І ці можа Кітай у нейкай ступені ўраўнаважыць уплыў Расеі ў Беларусі?Пра гэта разважаюць дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc Анастасія Лузгіна....more22minPlay
December 01, 2023Дзеля чаго Лукашэнка паляцеў у ДубайПахваліцца «зялёнай атамнай энэргетыкай»? Дзеля чаго Лукашэнка ўдзельнічае ў саміце па зьмене клімату ў Дубаі? І як беларускія эколягі ацэньваюць рэальную сытуацыю ў экалёгіі і выхад Беларусі з шэрагу міжнародных канвэнцый у пытаньнях экалягічнай бясьпекі? Пра гэта разважаюць сузаснавальніца беларускай экалягічнай арганізацыі «Экадом» Ірына Сухій і палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі....more27minPlay
December 01, 2023«Лукашэнка хацеў уцякаць ад Пуціна праз Варшаву». Размова з аўтарам сэнсацыйнай кнігіЛукашэнка разглядаў магчымасьць уцячы праз Варшаву на самым пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне. А польскія ўлады разглядалі беларускую дыяспару як патэнцыйных дывэрсантаў у тыле беларускай арміі, калі б тая напала на Ўкраіну разам з расейскай. Пра гэта піша журналіст выданьня «Dziennik. Gazeta Prawna» Зьбігнеў Парафяновіч у сваёй кнізе «Польшча на вайне», якая днямі выйшла ў Польшчы. Ён адказаў на пытаньні «Свабоды»....more19minPlay
November 30, 2023Лінас Лінкявічус пра Макея, Лукашэнку і ЦіханоўскуюГлядзіце таксама інтэрвію з Лінасам Лінкявічуcам на youtube-канале Радыё Свабода https://www.youtube.com/watch?v=xLbMOrQmxfkЛінас Лінкявічус быў амбасадарам Літвы ў Беларусі (2012), а потым міністрам замежных справаў Літвы (2012 — 2020). Іх зьвязвала даўняе знаёмства зь беларускім калегам Уладзімерам Макеем. У інтэрвію Свабодзе Лінкявічус расказаў, што пісаў Макею ў жніўні 2020 году, чаму Макей не падтрымаў пратэст і ў якую вэрсію сьмерці міністра ён верыць. Таксама Лінкявічус расказаў як уручаў даверчыя граматы Лукашэнку і чаму Ціханоўская апынулася менавіта ў Літве....more40minPlay
November 29, 2023Колькі трэба грошай, каб адрадзіць БеларусьУ Варшаве прэзэнтавалі стратэгію нацыянальнага адраджэньня Беларусі. Яе мэта – спыніць разбурэньне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларускага народу і вярнуць беларускае грамадзтва ў стан нармальнасьці. Як гэта збіраюцца рабіць? Пра гэта ў эфіры "Свабоды Premium” расказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык....more18minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.