Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Лукашэнка паміж Пуціным і Сі: што было за зачыненымі дзьвярыма. Сьпёка забівае. Навіны 29 чэрвеня
    Лукашэнка нечакана паляцеў у Кітай да Сі Цзіньпіна пасьля двухдзённых перамоваў з Пуціным на Валдаі. Пра што насамрэч дамовіліся? Ці не дамовіліся? Эўропу накрыла рэкордная сьпёка – і Беларусь у зоне небясьпекі. Ёсьць першыя ахвяры. Раскажам пра тых, каму найцяжэй – сотні палітвязьняў за кратамі ў гэтую сьпёку. І прыемная навіна: беларускія жанчыны ўпершыню пераплылі Ля-Манш. У "ПіКу Свабоды" з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 29 чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.
    15 min
  • Алеўскі пра цяжкі час Лукашэнкі. Новыя дэталі выкраданьня Котава. Шэйман пашырае імпэрыю
    У “ПіКу Свабоды” мы падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня і тлумачым, што яны значаць. Сёньня мы пагаворым пра тое, ці дацісьне Пуцін Лукашэнку, каб Беларусь мацней дапамагала ў вайне супраць Украіны? Як Віктар Шэйман пашырае сваю бізнэс-імпэрыю. У Беларусі зьявілася новая кампанія, якая мае права гандляваць зброяй і зьвязаная яна з былымі сілавікамі. Пагаворым пра зьнікненьне Анатоля Котава. Ягоны блізкі калега Аляксандар Апейкін лічыць, што расьсьледаваньне БРЦ гэта ўсяго некалькі адсоткаў ад праўды, што насамрэч сталася з былым чыноўнікам.
    1 hr 4 min
  • Ці выканаў Лукашэнка ўльтыматум Зяленскага і што будзе далей. Навіны 25 чэрвеня
    Зяленскі кажа, што Лукашэнка выканаў ультыматум. Але Украіна рыхтуецца да новага фронту з боку Беларусі і эвакуюе памежныя вёскі. На Горадзеншчыне праводзяць мабілізацыйныя вучэньні. Палітвязень, былы добраахвотнік Верамейчык, верагодна, перанёс інфаркт за кратамі. У Беларусі зноў гараць аўтобусы. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь мы расказваем пра падзеі 25 чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.
    11 min
  • Пуцін ставіць Лукашэнку ўмовы? Новая апэрацыя КДБ. Школьнікі адмаўляюцца ад белмовы
    Калі Беларусь больш актыўна не далучыцца да вайны ва Ўкраіне, Расея пагражае абмежаваць фінансавую падтрымку, – піша Wall Street Journal. За 3 дні да заканчэньня ўльтыматуму Зяленскага галоўнакамандуючы арміі Беларусі едзе ў доўгатэрміновую камандзіроўку. Чаму ў Беларусі даражэе бэнзін і ці ўратуе беларускае паліва Расею. Усё менш выпускнікоў выбірае беларускую мову на цэнтральным тэставаньні. Як ратавацца ад сьпякоты? У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі дня і тлумачым, што яны значаць.
    11 min
  • Тры дні да канца ультыматуму. Польшча пра візы, Коўл пра палітвязьняў, Сабаленка пра вясельле
    За тры дні да заканчэньня ўльтыматуму Ўкраіны Аляксандр Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны захоўваць спакой і абвясьціў аб доўгай замежнай камандзіроўцы – з сустрэчай з Уладзімірам Пуціным. У выпуску таксама: адказ Польшчы на пытаньне пра візавыя запрашэньні для сваякоў беларусаў у эміграцыі, чаканьні ад новага візыту спэцпасланьніка Трампа Джона Коўла ў Менск і навіны пра вясельле першай ракеткі сьвету Арыны Сабаленкі.
    10 min
  • Што будзе, калі Лукашэнка ня выканае ўмовы Зяленскага
    Якім будзе адказ Лукашэнкі на ўльтыматум Зяленскага? Ці пяройдзе канфлікт у ваенную фазу, ці застанецца ў межах палітычнага ціску і кулюарнай дыпляматыі? У спэцыяльным выпуску «ПіКа Свабоды« абмяркоўваюць палітычны аналітык з Кіева Ўладзімер Фясенка і беларускі палітычны аналітык Юры Дракахруст, кіраўнік Кіраўнік агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы, былы намесьнік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук, сьпікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.
    37 min
  • Вайна прыйшла да беларусаў: дрон, Іран і страчаныя лекі
    Як поўнамаштабная вайна прыйшла ў беларускія дамы? Што стаіць за атакай на аўтобус зь беларускімі дзецьмі на Браншчыне? Хто найбольш выйграў ад падпісаньня пагадненьня паміж Іранам і ЗША і ці змогуць улады Беларусі спрычыніцца да праграмаў аднаўленьня Ірану? Чаму беларусы страцілі доступ да сучасных заходніх лекаў? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай, палітычным аналітыкам з Украіны Ігарам Тышкевічам і прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінэту доктарам Станіславам Салаўём.
    45 min
  • Беларусь уцягваюць у вайну. Масква ў агні. Як выкрадалі Котава
    Хто ўцягвае Беларусь у вайну? Што адбываецца пасьля інцыдэнту з аўтобусам у Бранскай вобласьці? Як была арганізавана спэцапэрацыя па выкраданьні былога беларускага чыноўніка Анатоля Котава. Найбуйнейшая атака дронаў на Маскву. Чаму ў Беларусі самая высокая ў рэгіёне сьмяротнасьць ад сардэчных хваробаў? Гісторыя беларускі, якая празь дзесяцігодзьдзі знайшла італьянскую сям’ю, што калісьці прыняла яе пасьля Чарнобылю. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 18-га чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.
    14 min
  • Беларускія дзеці пад ударам. Расея хоча заліць Беларусь сваім віном. Загінуў вядомы лекар
    Аўтобус зь беларускімі дзецьмі трапіў пад удар дрона ў расейскай прыфрантавой зоне. Адна жанчына загінула, Украіна адмаўляе сваю датычнасць да атакі. У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 17-га чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.
    12 min
  • Лукашэнка прабачыўся перад Зяленскім. Беларусаў затрымалі у справе аб забойстве. Балотны футбол
    Лукашэнка заявіў, што Беларусь «як на далоні» для ваенных удараў Украіны і стрымана прабачыўся перад Зяленскім. У Польшчы забілі мастака, які маляваў карыкатуры на Пуціна, Кадырава і Лукашэнку. Па гэтай справе ўжо затрымалі двух грамадзян Беларусі. Як тэлефонныя махляры падманваюць беларусаў, прыкідваючыся сілавікамі і што рабіць, каб ня стаць ахвярай падману. Што такое балотны футбол, міжнародны турнір па якім хутка пачнецца ў Беларусі. Пра гэта ды іншае ў «ПіК Свабоды. Навіны».
    15 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…