Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Зьмены ў Беларусі з 1 чэрвеня. Лукашэнка нэрвуецца. Скандалы вакол добраахвотнікаў. Навіны 1 чэрвеня
    Мы пачынаем новы фармат «ПіКа Свабоды». Расказваем пра галоўныя навіны дня і тлумачым, што яны значаць. Ад панядзелка да чацьвярга глядзіце ўвечары выпуск навінаў. У пятніцу падводзім вынікі тыдня.
    Новыя цэны і новыя грошы: што зьмянілася ў Беларусі з 1 чэрвеня. Скандалы сярод добраахвотнікаў, нэрвовая рэакцыя Лукашэнкі – наступствы візыту Ціханоўскай у Кіеў. Праз увядзеньне абавязковага падатку на жывёлаў гаспадары масава ўсыпляюць сабакаў. Кіроўца аўтадома «Краіны для жыцьця» на волі пасьля 6 гадоў турмы.
    11 min
  • Лукашэнка стаў «прасунутым юзэрам»? Штучны інтэлект, Пуцін і Астана
    Лукашэнка справаздачыцца Пуціну ў Астане і чытае лекцыі пра штучны інтэлект. Пашыньян жорстка адказвае Лукашэнку. Дэталі аўдыенцыі Бяляцкага ў папы рымскага. Саша Філіпенка пра візыт у Кіеў і жарты для Зяленскага. Невядомыя факты пра справу Бабарыкі. Усё больш беларусаў едзе вучыцца ў Расею. Падсумоўваем падзеі тыдня разам з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім, нобэлеўскім ляўрэатам Алесем Бяляцкім, пісьменьнікам Сашам Філіпенкам, прадстаўніцай «Хрысьціянскай візіі» Наталкай Васілевіч, экспэртам у навуцы, адукацыі і інавацыях Андрэем Лаўрухіным і літаратаркай Сабінай Брыло.
    48 min
  • Ціханоўская ў Кіеве: гістарычны візыт ці расчараваньне?
    Чатыры гады беларуская апазыцыя намагалася зладзіць сустрэчу з Уладзімерам Зяленскім у Кіеве. І вось яна адбылася. Але што далей? Ці ўдасца вырашыць праблемы беларусаў, якія жывуць ва Ўкраіне, беларускіх добраахвотнікаў, і што гэты візыт дасьць беларускім дэмакратычным сілам. У «ПіКу Свабоды» прымаюць удзел беларускі добраахвотнік ва Ўкраіне Мікіта Забуга і Аляксей Францкевіч, кіраўнік грамадзкага аб'яднаньня «Беларуская грамада Украіны».
    39 min
  • Званок Макрона — «ядзерны»? Пра што Ціханоўская дамаўляецца ў Кіеве? Латушка, Фрыдман, Крыжаноўскі
    Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон засьцерагае Аляксандра Лукашэнку ад далейшага ўцягваньня Беларусі ў вайну. Сьвятлана Ціханоўская сёньня ў Кіеве на запрашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Што адбываецца і наколькі сур’ёзная ваенная пагроза для беларусаў? Пра гэта ў ПіКу Свабоды кажуць: з Кіева — Павал Латушка, намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, з Бэрліну — Аляксандар Фрыдман, палітоляг і гісторык, і са Страсбуру — Яўген Крыжаноўскі, доктар паліталёгіі, дасьледчык Страсбурскага ўнівэрсытэту.
    31 min
  • Трывожныя вучэньні. Чаму Трамп «ратуе» беларускі калій? Арышт сьпевака Хлястова
    Падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня. У Беларусі і Расеі завяршыліся ядзерныя вучэньні – з імітацыяй пускаў ядзернай зброі. Што гэта значыць насамрэч? Аналізуе Валер Кавалеўскі. Таксама абмяркоўваем сытуацыю вакол беларускага калію: ЗША просяць суседзяў Беларусі разблякаваць гэтае пытаньне. Навошта гэта Вашынгтону? Камэнтуе Уладзімер Жыгар. На выбарах у Каардынацыйную раду перамагла кааліцыя Паўла Латушкі і руху «За свабоду». Што далей, тлумачыць Юры Губарэвіч. І напрыканцы – што вядома пра затрыманьне сьпевака Аляксея Хлястова ў Менску.
    58 min
  • «Я б на месцы Лукашэнкі ўстрашыўся гэтай малітвы»
    Беларускія і расейская войскі на тэрыторыі Беларусі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар. Напярэдадні Зяленскі заявіў, што Расея зноў плянуе ўдары па Ўкраіне з Беларусі. Як пратэстанцкія вернікі і прапаведнікі ўспрынялі малітву за Лукашэнку і Пуціна на «Фэстывалі надзеі» з удзелам духоўнага дарадцы Трампа Франкліна Грэма. У «ПіКу Свабоды» бяруць удзел украінскі палітоляг Яўген Магда, а таксама пратэстанцкі прапаведнік Сяргей Мельянец і пратэстанцкі вернік Анатоль Шырвель.
    44 min
  • Трамп пасылае сваіх людзей у Беларусь: пра што дамаўляюцца з Лукашэнкам
    Фрэнклін Грэм будзе маліцца за Лукашэнку. Якая місія пратэстанцкага прапаведніка ў Менску? Калі будуць вызваляць палітвязьняў? Што трэба ведаць беларусам пра хантавірус і наравірус? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем асноўныя падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. У эфіры таксама прадстаўніца «Хрысьціянскай візіі» Натальля Васілевіч і мікрабіёляг Вікторыя Дароніна. Сярод іншых тэмаў: вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду, падрыхтоўка Лукашэнкі да вайны, прапановы беларусам ад Бабарыкі.
    52 min
  • Кныровіч і Прыходзька. Выбары ў КР: Імітацыя палітыкі ці парлямэнт у выгнаньні?
    11 траўня 2026 году ўвечары пачынаюцца выбары ў Каардынацыйную раду – орган, які беларускія дэмсілы называюць альтэрнатыўным парлямэнтам Беларусі. Галасаваньне адбываецца онлайн, але яшчэ да яго старту выбары аказаліся ў цэнтры спрэчак: праз пытаньні бясьпекі, даверу да сыстэмы вэрыфікацыі і праз сумневы, ці патрэбная КР беларусам у 2026 годзе. Ці застаецца яна палітычным прадстаўніцтвам беларусаў, ці паступова ператвараецца ў структуру для саміх палітыкаў? Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» дыскутуюць былы сябра КР Аляксандар Кныровіч і кіраўніца выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька.
    51 min
  • ЧАЛЫ — пра Лукашэнку ў Пуціна, парад пад дронамі і «гульню Мацкевіча»
    Сёньня ў «ПіКу Свабоды» мы падсумоўваем падзеі тыдня. Лукашэнка прызнаў правал сваіх эканамічных ідэй, на якія зь бюджэту пайшлі мільярды даляраў. Парад у Маскве адбудзецца без многіх лідэраў дзяржаваў, але з Лукашэнкам. Больш паўсотні прадстаўнікоў беларускай апазыцыі сабраліся пад Кракавам на «гульню Мацкевіча». Што гэта было? У выніку хакерскага нападу парушаная праца найбуйнейшай у сьвеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org. Што адбылося і калі яна адновіць працу? У Вэнэцыі пачаў працу беларускі павільён выставы мастацтваў, вядомай як біенале. Што там паказваюць беларусы?
    59 min
  • «Зь яго хацелі мільён рублёў». Дэталі трагедыі ў Горадні
    Што стала прычынай трагедыі на прадпрыемстве «Гродна Азот»? Што адбываецца цяпер на прадпрыемстве? Як уплывае на бясьпеку і працоўную атмасфэру адсутнасьць незалежных прафсаюзаў? Пра абставіны сьмерці намесьніка начальніка цэха на прадпрыемстве «Гродна Азот» у «ПіКу Свабоды» гаворым з прадстаўніком«Рабочага руху» Юрыем Рававым, які раней быў лідэрам страйку на «Гродна Азот».
    22 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…