Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Трагедыя беларускага ўцекача. Чаму Беларусь трывожыць Зяленскага
    Пра якую «спэцыфічную актыўнасьць» на мяжы з Беларусьсю гаворыць прэзыдэнт Зяленскі? Ці выйшаў з комы 23-гадовы беларус, які спрабаваў учыніць самагубства праз адмову ў прытулку ў Чэхіі і пагрозу дэпартацыі. Што пра праблемы з легалізацыяй гаварылі на 5-й канфэрэнцыі беларусаў сьвету? Найважнейшыя падзеі і камэнтары ў ПіКу Свабоды разам зь вядучай Ганнай Соўсь.
    21 min
  • «Або мы будзем адзіныя, або нас ня будзе», — Севярынец пра галоўны выклік для Беларусі
    У вялікім інтэрвію Свабодзе былы палітвязень, палітык Павал Севярынец гаворыць пра тое, як можна падштурхнуць Марыю Калесьнікаву пачаць гаварыць па-беларуску ў публічнай прасторы, тлумачыць, чаму адмовіўся балятавацца ў Каардынацыйную Раду. Севярынец расказвае як сучасныя тэхналёгіі дапамаглі яму алічбоўваць напісанае за кратамі і чаму мае плён пазытыўны погляд на людзей, а ня сваркі.
    35 min
  • Пачобута абмянялі на шпіёнаў КДБ
    Пасьля 5 гадоў зьняволеньня вызвалілі палітвязьня Анджэя Пачобута, журналіста і актывіста польскай меншасьці ў Беларусі. Абмен у фармаце «пяць на пяць» адбыўся на польска-беларускай мяжы. Польскі бок перадаў афіцыйнаму Менску людзей, якія працавалі для спэцслужбаў Беларусі і Расеі. Госьці “ПіКа Свабоды” – галоўная рэдактарка праекту Plan B Вольга Лойка і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч.
    1 hr
  • Адпрацоўка ядзернага ўдару па Беларусі. «Корпус вартавых Лукашэнкі». Галоўныя рызыкі за тыдзень
    Ці ўцягне Пуцін Беларусь у вайну? Ці стварае Лукашэнка свой корпус вартавых ягонай спадчыны на ўзор іранскага? Якія радыенукліды засталіся ў Беларусі праз 40 гадоў пасьля Чарнобыля? У якую пастку зацягнула беларусаў Астравецкая АЭС? Чаму ў 20-ы пакет санкцый ЭЗ супраць Беларусі ўключаны турызм? У выніковым «ПіКу Свабоды» зь вядучай Ганнай Соўсь – палітоляг і гісторык Роза Турарбекава, украінскі палітоляг Ўладзімер Фясенка, экспэрт Інстутуту вывучэньня вайны Джордж Бэрас, радыяцыйны хімік Сяргей Бесараб і эколяг Ганна Скрыган, а таксама эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.
    51 min
  • Сьвятлана Алексіевіч: «Цемра ідзе, і ўсе бясьсільныя»
    У вялікім інтэрвію для Свабоды нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч згадвае свой дзень 16 красавіка 1986 году, расказвае пра працу над кнігай «Чарнобыльская малітва», аналізуе фэномэн брытанска-амэрыканскага сэрыялу «Чарнобыль» па матывах яе твору. Пісьменьніца праводзіць паралелі паміж чарнобыльскай катастрофай і пандэміяй COVID-19, гаворыць пра рызыкі Астравецкай АЭС, зьвязвае нявывучаныя ўрокі Чарнобыля з тым, што стала магчымая вайна Расеі супраць Украіны. Алексіевіч называе Беларусь чарнобыльскай лябараторыяй, камэнтуе папярэджаньні былога палітвязьня Міколы Статкевіча, што Расея можа нанесьці ядзерны ўдар з тэрыторыі Беларусі
    41 min
  • Сакрэт паразы ў 2020-м: бяз гэтага пратэсты не перамагаюць
    Чым «чорны рыцар» небясьпечны для пратэстаў? Калі здраджваюць сілавікі? У чым памыліўся Лукашэнка ў 2020 годзе? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае прафэсарка ўнівэрсытэту Паўднёвай Флорыды, дасьледніца аўтарытарызмаў Тацяна Кулакевіч.
    39 min
  • КДБ і расейская разьведка нешта рыхтуюць? Каму трэба КР і парэшткі Вітаўта
    У «ПіКу Cвабоды» Дзьмітры Гурневіч і ягоныя госьці Віталь Цыганкоў і Сяргей Абламейка падсумоўваюць галоўныя падзеі тыдня. Навошта Іван Тэртэль і Сяргей Нарышкін сустракаліся ў Калінінградзе? Там прайшла сустрэча кіраўніцтва КДБ Беларусі і СВР Расеі. 11–17 траўня адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду чацьвёртага скліканьня. Навошта яна патрэбная і каму? Літоўскі дасьледчык назваў месца, дзе, імаверна, знаходзяцца парэшткі князя Вітаўта. Ці можна параўнаць гэта з выяўленьнем парэшткаў Каліноўскага і хто Вітаўт у беларускай гісторыі?
    49 min
  • Пачалося паляваньне на «студэнтаў-экстрэмістаў». Што ім пагражае
    Улады Беларусі прызналі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт «экстрэмісцкай арганізацыяй». Што зараз будзе зь цяперашнімі і былымі студэнтамі і выкладчыкамі? Каго з вядомых беларусаў можа закрануць гэтае рашэньне? Ці непазьбежны масавы адток беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў з ЭГУ? Сытуацыю з так званым «экстрэмісцкім» статусам Эўрапейскага Гуманітарнага ўнівэрсытэту абмяркоўваем з гісторыкам Паўлам Церашковічам, які быў старшынём сэнату ЭГУ з 2009 па 2012 год, а таксама з юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна» Паўлам Сапелкам.
    37 min
  • Лукашэнка страціў свайго галоўнага адваката ў Эўразьвязе
    Што азначаюць вынікі выбараў у Вугоршчыне для Эўропы і для ЗША? Хто перамог у вайне ў Іране? Ці будзе Вашынгтон ціснуць на Вільню, каб адкрыць транзыт беларускіх угнаеньняў праз Клайпеду? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае амэрыканістка Аляксандра Філіпенка.
    34 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…