Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Суд у Гаазе заняўся Лукашэнкам. У Менску арыштавалі міністра. Ці заробіць Беларусь на вайне ў Іране
    Міжнародны крымінальны суд пачаў расьсьледаваньне справы супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасьці. Што гэты працэс можа азначаць для Лукашэнкі? У Беларусі па абвінавачаньні ў карупцыі затрымалі міністра. Чаму рэжым за 32 гады не перамог карупцыю, маючы паўнату ўлады? Праз вайну на Блізкім Усходзе цэны на нафту падскочылі да самага высокага ўзроўню з 2022 году. На росьце цаны нажываецца Расея, а як Амэрыка хоча гэта спыніць? Госьць «ПіКу Свабоды» - блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч.
    47 min
  • У Беларусі саджаюць за кнігі. Чаму беларускую кнігу абвясьцілі злачыннай? Філіпенка, Лукашук, Нядбай
    КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» беларускія выдавецтвы, якія друкуюць кнігі па-беларуску, і распаўсюднікаў кніг. Частка выдаўцоў цяпер за кратамі. Чым вылучаецца «справа выдаўцоў» у рэпрэсіўным канвэеры ў Беларусі? Ці выдаваць кнігі па-беларуску стала злачынствам у Беларусі? Новы віток рэпрэсіяў супраць выдаўцоў кніг і журналістаў абмяркуем зь пісьменьнікамі Сашам Філіпенкам і Аляксандрам Лукашуком, а таксама старшынёй Беларускага ПЭНу Тацянай Нядбай і дырэктарам фонду Kamunikat.org Яраславам Іванюком.
    37 min
  • Што будзе з Лукашэнкам, калі лясьнецца рэжым у Іране
    У які бок хіліцца вайна на Блізкім Усходзе? Якія наступствы для Беларусі мае і будзе мець гэтая вайна? Як адказвае Захад на пагрозу «Арэшніка» у Беларусі? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам адказвае гісторык і палітоляг Роза Турарбекава.
    34 min
  • Вайна і грошы Лукашэнкі. Плян Бабарыкі. Сэнсацыя са Скарынам
    Як па эканоміцы і па ўладах Беларусі можа ўдарыць вайна на Блізкім Усходзе? Што будзе рабіць новая партыя Бабарыкі? Ці засталіся ў беларусаў, якім пагражае арышт, магчымасьці выехаць з краіны? Знайшлі раней невядомы асобнік кнігі Францішка Скарыны. Чаму гэта сэнсацыя? Пра ўсё гэта мы пагутарым у сёньняшнім «ПіКу Свабоды», у якім возьмуць ўдзел кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі, прадстаўнік ініцыятывы BelPol Уладзімер Жыгар, палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў, прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў і выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту Аляксандар Паршанкоў.
    48 min
  • Шрайбман: «Пасьля Ірану Менск будзе асьцярожнейшы з Трампам»
    Вашынгтон без гарантый: як вайна з Іранам астуджвае Менск? Вайна і «вялікая зьдзелка»: ці абваліцца дыялёг Менску з ЗША? Чым скасаваньне санкцыяў ЭЗ 10 гадоў таму адрозьніваецца ад цяперашняга скасаваньня амэрыканскіх санкцыяў? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
    41 min
  • Зяленскі зьмяняе падыход да Беларусі? Чатыры гады вайны і новыя сыгналы
    У інтэрвію «Люстэрку» Уладзімер Зяленскі вызначыў новую палітыку адносна Беларусі. Ці можа Ўкраіна пачаць баявыя дзеяньні супраць суагрэсара? Чаго ў Кіеве чакаюць ад супрацы зь Ціханоўскай? Абмяркоўваем у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» з былым амбасадарам Украіны ў Беларусі Ігарам Кізімам
    40 min
  • Чаму збор Севярынца стаў хітом, а Ціханоўскага праваліўся. На што беларусы гатовыя данаціць
    Каму і на што беларусы гатовыя даваць грошы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць былыя палітвязьні Павал Севярынец і Юрась Зянковіч, кіраўнік каманды збораў фонду BySol Аляксандар Кухта, прадстаўніца праваабарончага цэнтру “Вясна” Сьвятлана Галаўнёва і стваральнік ініцыятывы BelAid Андрэй Стрыжак.
    44 min
  • Расея троліць Лукашэнку, «Шахеды» над Гомлем і жарсьці вакол «пашпарта Новай Беларусі»
    Аляксандар Лукашэнка наведаў Маскву і сустрэўся з Уладзімірам Пуціным – што стаіць за гэтым візытам і як ён можа паўплываць на становішча Беларусі? Палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман аналізуе палітычны сэнс сустрэчы. Тым часам над Гомлем фіксавалі ў чацьвер палёты расейскіх дронаў-камікадзэ, а «Кібэрпартызаны» заявілі пра кібэратаку на прадпрыемства «Хімвалакно», прадукцыя якога выкарыстоўваецца расейскай арміяй. Каля Крычава выявілі новыя прыкметы магчымага разьмяшчэньня ракетнага комплексу «Арэшнік» – што гэта можа азначаць для рэгіёну, тлумачаць журналіст Свабоды Андрэй Шаўлюга і ўкраінскі экспэрт. Акрамя таго, працягваюцца вострыя спрэчкі вакол «пашпарта Новай Беларусі» – гэтую тэму абмяркоўваюць Андрэй Саньнікаў і Франак Вячорка.
    59 min
  • Што зрабілі са Статкевічам у турме? Інсульт, рэанімацыя і вызваленьне
    Палітык Мікола Статкевіч дома пасьля інсульту за кратамі і амаль месяцу ў рэанімацыі. Што адбывалася з палітвязьнем за кратамі апошнія месяцы, калі ён адмовіўся пакінуць Беларусь, і стаў сымбалем нязломнасьці і ахвярнасьці. У выніковым "ПіКу Свабоды" абставіны вызваленьня Міколы Статкевіча абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім, сябрай сям’і Статкевіча і Адамовіч рэдактаркай Аксанай Колб, яго паплечнікам Яўгенам Вільскім і былым турэмным лекарам Васілём Завадзкім. Таксама ў нашым эфіры: як Коля Лукашэнка вярнуў сьвятло ў беларускія гарады; Саміт Трампа без Беларусі; Кіеў абвастрае адносіны зь Менскам.
    57 min
  • Няўзораў – беларусам: Рэвалюцыя ў вас немагчымая, бо вы - добрыя людзі
    Расейскі публіцыст Аляксандар Няўзораў у інтэрвію для «Свабоды» агучыў жорсткія і правакацыйныя ацэнкі — пра вайну ва Ўкраіне, ролю Лукашэнкі, будучыню Беларусі і правал пратэстаў 2020 году. Ён сьцьвярджае, што рэвалюцыя ў Беларусі правалілася, бо ёй «кіравалі занадта добрыя людзі». Няўзораў перакананы: лёс Беларусі вырашыцца не ўнутры краіны, а звонку — разам з крахам «рускага міру».
    34 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…