Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Фрыдман: Трамп даў Лукашэнку тое, чаго ён чакаў гадамі
    Чым стане Рада міру для Беларусі і Лукашэнкі? Чым быў адметны беларускі ўдзел у Міжнародным форуме ў Давосе? Чаго насамрэч дасягнуць улады, забараніўшы рабіць аборты ў прыватных клінках? Пра што расказала Свабодзе мігрантка з Гвінэі, якую дэпартавалі зь Беларусі, забраўшы дачку ў дзіцячы дом. Падсумоўваем падзеі тыдня з экспэртамі — палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам, старшым дарадцам Ціханоўскай Франакам Вячоркам, праваабаронцамі Настай Базар і Энірай Браніцкай.
    57 min
  • Калесьнікава ці Ціханоўская: каго будуць слухаць беларусы і Захад?
    Марыя Калесьнікава заклікала Захад да дыялёгу з Аляксандрам Лукашэнкам. Павал Латушка называе гэтай памылкай. Сьвятлана Ціханоўская пераяжджае ў Варшаву і ўжо гучаць галасы, што гэта можа парушыць адзінства ўнутры дэмакратычных сілаў, паколькі ў польскай сталіцы актыўнічае Павал Латушка
    55 min
  • Год Трампа: чаму Беларусь раптам стала важнай для Белага дому
    Ці наблізіў Трамп мір ва Ўкраіне? Навошта яму Лукашэнка? Што засталося ад NATO і эўраатлянтычнага адзінства? Як адказвае сьвет на выклік Трампа? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае амэрыканістка Аляксандра Філіпенка.
    38 min
  • Страх пратэстаў: як Лукашэнка спрабуе ўтрымаць эканоміку. Тлумачыць Лойка
    Рэдактарка праекту «Plan B» Вольга Лойка аналізуе кадравыя рашэньні Аляксандра Лукашэнкі ў эканамічным блёку, а таксама ацэньвае пляны уладаў у эканоміцы на гэты год і магчымыя наступствы гэтых крокаў. У другой частцы эфіру іраназнаўца Міхаіл Круціхін расказвае пра масавыя пратэсты ў Іране, іх гістарычны кантэкст, унутраны палітычны расклад у краіне і сцэнары далейшага разьвіцьця падзеяў.
    58 min
  • Фядута: «Трэба скончыць халодную грамадзянскую вайну». Першае інтэрвію на волі
    Чаму сучасная турма – падарожжа на іншую плянэту? Якія ўрокі вынікаюць са «змовы» Фядуты-Зянковіча? Якой бачыцца Расея былому палітвязьню? Ці магчымае паразуменьне паміж Беларусьсю Лукашэнкі і Беларусьсю яго апанэнтаў? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае літаратуразнаўца, паліттэхноляг, былы палітвязень Аляксандар Фядута.
    36 min
  • Лёс Мадура і Беларусь: палітвязьні, улада, «вялікая зьдзелка». Тлумачэньне Арцёма Шрайбмана
    Як зьменіцца беларуска-амэрыканскі дыялёг пасьля затрыманьня Мадура? Ці патрэбная дэмакратыя Трампу? Ці прыняла Эўропа «стратэгію Шрайбмана» для Беларусі? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
    37 min
  • Беларусь — у сьнезе. Мадура — у кайданках. «Год жанчыны» — у краіне турмаў
    Цыклён «Улі» ударыў па Беларусі: сотні вёсак без сьвятла, транспартны каляпс у Менску. Амаль праз тыдзень пасьля арышту Мадура Лукашэнка заявіў, што такое ў Беларусі выключана. Але што ён насамрэч зразумеў з амэрыканскай апэрацыі і чаго баіцца? У жывым эфіры "ПіКу Свабоды" з Ганнай Соўсь падсумоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з экспэртамі - грамадзкім дзеячом Мікалаем Халезіным, журналісткай Кацярынай Базанавай, былой дэпутаткай Віцебскага гарсавету, кіраўніцай “Нашага дому” Вольгай Карач і мэдыяэкспэрткай Ірынай Сідорскай.
    58 min
  • Як сканчаюць дыктатары: сыгнал для Менску
    Ці паўторыць Лукашэнка лёс Мадура? Чаму Лукашэнка асуджае ЗША – і чаго ён баіцца? Ці зрынаньне Мадура прывядзе да дэмакратызацыі Вэнэсуэлы? Беларуская апазыцыя і кейс Мадура: новыя магчымасьці ці ілюзія? Беларускі і міжнародны кантэкст амэрыканскай апэрацыі ў Вэнэсуэле абмяркоўваем у жывым эфіры «ПіКа Свабоды» з экпэртамі – палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай, амэрыканістам, дарадцам Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антонам Пянькоўскім, гісторыкам Яўгенам Красуліным, юрысткай-міжнародніцай Кацярынай Дзяйкалай і журналісткай Кацярынай Базанавай, якая спэцыялізуецца на лацінаамэрыканскай тэматыцы.
    59 min
  • Лукашэнка, Трамп, Расея і Захад: прагнозы на 2026 для Беларусі
    Колькі будзе палітвязьняў у канцы 2026 году? Ці сустрэнуцца сёлета Лукашэнка і Трамп? Што зьменіцца ў дэмакратычных сілах? На гэтыя і іншыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказваюць палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
    39 min
  • Хто і як зьменіць Беларусь у 2026 годзе? Мацкевіч — пра сілу, перамовы і новыя плыні ў апазыцыі
    Ці вызваленьне ўсіх палітвязьняў – галоўная мэта цяпер? Як дамагчыся перамоваў з Лукашэнкам? Ці паўторыцца 2020 год, але зь іншым, пераможным вынікам? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае філёзаф, мэтадоляг, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч.
    37 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…