Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Расея — так, вайна — не: парадокс беларусаў у новым апытаньні
    Як ставяцца беларусы да працоўных мігрантаў і да памілаваньняў палітвязьняў? Ці зьмянілася іх стаўленьне да вайны Расеі з Украінай? Які выбар робяць апытаныя паміж Расеяй і Эўропай? У праграме «ПіК Свабоды» пра вынікі апошняга апытаньня гараджанаў Беларусі распавядае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.
    38 min
  • Ці пасябруе Ціханоўскі з Трампам
    Ці стане Сяргей Ціханоўскі голасам беларусаў у ЗША? Ці трэба апублічваць унутраныя канфлікты ў камандзе Ціханоўскага? Ці вычарпаны канфлікт былога палітвязьня з офісам ягонай жонкі? Хто зацікаўлены ў эскаляцыі беларуска-літоўскага канфлікту? Чаму прапаганда ўчапілася за гісторыю з прылётам дрона зь Літвы, не заўважаючы сотні дронаў з боку Расеі? Пра гэта ды іншае ў жывым эфіры пагаворым з палітыкам, кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім.
    49 min
  • Мір, палітвязьні, мяжа, Ціханоўскі — размова з Вадзімам Пракоп’евым
    Што прынясе Беларусі мір ва Ўкраіне? Чым Трамп падабацца Ціханоўскаму? Ці памяняецца лідэр у дэмакратычных сілах Беларусі? Гутарка Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» з адным зь лідэраў фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай Радзе, бізнэсоўцам Вадзімам Пракоп'евым.
    55 min
  • Лукашэнка робіць крок насустрач Зяленскаму
    Што атрымаў Лукашэнка за вызваленьне ўкраінскіх грамадзянаў? Як шмат палітвязьняў сярод іх? Што рэалізацыя мірнага пляну ЗША азначала б для Беларусі? Пра гэта ды іншае пагаворым з палітолягам, прадстаўніком руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым і ўкраінскім палітолягам Яўгенам Магдам.
    59 min
  • Крытыкі Ціханоўскай зьбіраюцца на сход
    «Мірны плян» ЗША. Беларусам адкрываюць межы. Два каталіцкія сьвятары-палітвязьні на свабодзе. Новы раўнд барацьбы з «дармаедамі». «Сход неабыякавых» у Вільні. Галоўная інтрыга «Прадмовы» ў Варшаве. Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня абмяркоўваем у жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў эканамічных пытаньнях Алісай Рыжычэнкай і былым палітвязьнем Мікалаем Дзядком.
    57 min
  • Чаму камуналка стала такой высокай, -- Яраслаў Раманчук
    Ці апраўданы рост цэнаў на камунальныя паслугі? Чаму ў Беларусі падае вытворчасьць? Пра гэта ў жывым эфіры Свабоды разважае эканаміст Яраслаў Раманчук, былы кандыдат у прэзыдэнты. Таксама ў праграме чалец Асацыяцыі перавозьнікаў Літвы Віталь Гігевіч і ляўрэат прэміі Гедройця літаратар Сяргей Дубавец
    56 min
  • Ці надоўга адкрылі польскую мяжу
    У ноч на 17 лістапада ўлады Польшчы зноў адкрылі два памежныя пераходы зь Беларусьсю – Кузьніцу і Баброўнікі. Ці можна казаць, што для беларусаў адкрыліся новыя магчымасьці падарожнічаць? І ці варта чакаць нармалізацыі адносінаў паміж Беларусьсю і Польшчай? Гэта ў праграме «ПіК Свабоды» абмяркоўваюць галоўны рэдактар польскага сайту Белсату Міхал Кацэвіч і аналітык Радыё Свабода Юры Дракахруст.
    51 min
  • Аляксандар Фрыдман: Што памочнік Трампа хоча ад Лукашэнкі
    Ці вызваляць Пачобута 17 лістапада, калі плянуюць адкрыць два памежныя пераходы з Польшчай? Хто яшчэ са знакавых палітвязьняў у сьпісах на вызваленьне? Ці дапаможа Коўл адкрыць беларуска-літоўскую мяжу? Ці Лукашэнка адмяняе «бясплатную мэдыцыну»? Якая галоўная інтрыга сёлетняй прэміі Гедройця? Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня Ганна Соўсь абмяркоўвае з палітыкам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. У эфіры таксама міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч, амэрыканіст Андрэй Карабкоў, прадстаўніца АПК у эканамічных пытаньнях Аліса Рыжычэнка і старшыня Беларускага ПЭНу Тацяна Нядбай.
    57 min
  • Марк Фейгін: Ці ўдасца Трампу вырваць Лукашэнку ад Пуціна
    Што азначае для Беларусі прызначэньне спэцыяльнага пасланьніка ЗША ў справах Беларусі? Чаму для такога прагматычнага палітыка як прэзыдэнт Дональд Трамп важнае вызваленьне беларускіх палітвязьняў? Ці дапаможа Джон Коўл адкрыць беларуска-літоўскую мяжу? Пра чаканае вызваленьне палітвязьняў як вынік угоды паміж афіцыйным Менскам і прадстаўнікамі прэзыдэнта ЗША ў жывым эфіры «Піка Свабоды» Ганна Соўсь гутарыць з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.
    58 min
  • «Упершыню за 3 гады зьвярнуліся з павагай». Вялікае інтэрвію Ларысы Шчыраковай
    Былая палітзьняволеная, журналістка і праваабаронца Ларыса Шчыракова ў размове са Свабодай зьвяртаецца да спэцыяльнага пасланьніка ЗША у справах Беларусі Джона Коўла, згадвае найбольш трагічныя моманты падчас трохгадовага зьняволеньня, калі яе сына забіралі ў прытулак, і калі яна не змагла разьвітацца з маці. Шчыракова расказвае, што дапамагло выжыць і захаваць сябе за кратамі і дзеліцца ўражаньнямі пра зьняволеных жанчын і турэмнікаў.
    44 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…