Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Ці варта Эўропе ісьці за Трампам да Лукашэнкі? Спрэчка Краўцова і Ніжнікава
    Ці прывядзе да станоўчых пераменаў дыялёг Эўропы з рэжымам Лукашэнкі? Наколькі Лукашэнка самастойны гулец? Ці працуюць санкцыі? Па гэтых тэмах праграме «ПіК Свабоды» дыскутуюць сакратар Каардынацыйнай Рады Іван Краўцоў і палітоляг, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў. Мадэратар дыскусіі – Юры Дракахруст.
    55 min
  • Ці пакіне Ціханоўская Літву? Чаму выбухі ў Расеі выгадныя Лукашэнку?
    Палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман аналізуе асноўныя падзеі тыдня. Сярод іх: Літва зьменшыла ахову Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, што гэта значыць? Ці стане ідэя дыялёгу з Лукашэнкам новай стратэгіяй апазыцыі? Беларусь павялічвае пастаўкі паліва ў Расею ў сувязі з украінскімі атакамі расейскіх НПЗ. Ці заробіць на гэтым Беларусь? У Беларусі зьявіўся янот-паласкун. Хто гэта і чаму гэта важна?
    54 min
  • Халезін пра паводзіны Ціханоўскага, кейс Стрыжака і Нобэля за палітвязьняў
    Кавалер ордэну Брытанскай імпэрыі, сузаснавальнік і рэжысэр Беларускага свабоднага тэатру, драматург, грамадзкі дзяяч Мікалай Халезін у размове са Свабодай расказвае пра новыя тэатральныя і літаратурныя праекты, тлумачыць, чаму лічыць непрымальнымі паводзіны Сяргея Ціханоўскага ў Нью-Ёрку, разважае пра тое, чаму Андрэй Стрыжак мусіў сысьці з BySol, і як нобэлеўская прэмія для Дональда Трампа паспрыяла б вызваленьню беларускіх палітвязьняў.
    36 min
  • Заявы Келага, справа Ваданосавай, лёс палітвязьняў і беларускі Пантэон — вынікі тыдня са Шрайбманам
    Ці сустрэнуцца Лукашэнка і Зяленскі? Ці будуць амэрыканцы змагацца за беларускіх палітвязьняў? Хто ўратуе Кацярыну Ваданосаву і яе маці? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
    54 min
  • «Лукашэнка — Гітлер, які ня змог зьехаць з Аўстрыі». Філіпенка пра забароненыя кнігі і лёс Беларусі
    Лёс раману Сашы Філіпенкі «Слон», забароненыя ў Беларусі кнігі, учынак Статкевіча, трагедыі палітвязьняў. Пра гэта ды іншае гаворым зь беларускім пісьменьнікам і грамадзкім дзеячам Сашам Філіпенкам.
    42 min
  • Стрыжак сышоў. Дапамога беларусам разваліцца?
    Ці гатовыя беларускія арганізацыі да маштабнай дапамогі, калі вызваляць і дэпартуюць сотні палітвязьняў? Ці перашкодзяць зьмены ў фондзе BySol эвакуацыі беларусаў, які трапляюць пад пагрозу арышту? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў і кіраўніца Нарвэскага Хэльсынскага камітэту Бэрыт Ліндэман.
    34 min
  • Чаго хоча Пуцін ад Лукашэнкі, а Сяргей Ціханоўскі ад Сьвятланы?
    Навошта Лукашэнка абяцае Пуціну АЭС на ўсходзе Беларусі з разьлікам на акупаваныя Расеяй украінскія тэрыторыі? Які плён прынясе ўдзел Сьвятланы Ціханоўскай у Генасамблеі ААН? Што ня так з публічнай размовай Сьвятланы і Сяргея Ціханоўскіх у Нью-Ёрку, якая выклікала шмат камэнтароў. Як зьмены ў фондзе Bysol могуць паўплываць на эфэктыўнасьць арганізацыі, якая гадамі дапамагае тысячам беларусаў у бядзе. Гэтыя тэмы ў «ПіКу Свабоды» камэнтуе аналітык Сяргей Чалы.
    1 hr
  • Ці перахітрыў Лукашэнка палякаў
    Польшча сёньня ўначы адкрывае мяжу зь Беларусьсю. Ці ўдалося Варшаве націснуць на Менск і дамагчыся свайго, ці перамога ў гэтым двубоі на баку Лукашэнкі? Пра няпростыя суседзкія адносіны Беларусі і Польшчы Дзьмітры Гурневіч размаўляе з былым польскім паслом у Менску Лешэкам Шарэпкам.
    49 min
  • Ці надоўга адкрыюць беларуска-польскую мяжу
    Мяжа Польшчы і Беларусі будзе зноў адкрытая ў ноч на 25 верасьня. Міністар унутраных спраў Польшчы Марцін Кервіньскі ўжо падпісаў адпаведнае распараджэньне. Гэтае рашэньне абмяркоўваюць аналітык польскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі і аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст.
    41 min
  • Гісторык Фяльшцінскі: Падзеньне расейскай імпэрыі можа пачацца зь Беларусі
    Расейска-амэрыканскі гісторык Юры Фяльшцінскі сярод іншага, вядомы сваёй кнігай «ФСБ узрывае Расею» аб прыходзе да ўлады Ўладзіміра Пуціна. Ягоным суаўтарам тады быў колішні падпалкоўнік КДБ СССР і ФСБ Расеі Аляксандар Літвіненка, якога ФСБ пазьней атруціла ў Брытаніі.
    Новая кніга Фяльшцінскага – гэта біяграфія рэдактаркі сайту «Хартыя'97» Натальлі Радзінай на фоне падзей найноўшай гісторыі ў Беларусі. Юры Фяльшцінскі расказаў Радыё Свабода пра тое, адкуль можа прыйсьці канец Расейскай імпэрыі і пра тое, як ён зацікавіўся Беларусьсю.
    33 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…