Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Хто прымусіць Лукашэнку пайсьці на саступкі
    Польшча не зьбіраецца аднаўляць рух на мяжы зь Беларусьсю, прыпынены з нагоды вучэньняў “Захад-2025”. Каб вырашыць мігранцкі крызіс на мяжы зь Беларусьсю, Варшава спрабуе націснуць на Менск пры дапамозе Кітаю. Ці ўдасца прымусіць Лукашэнку адступіць? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
    57 min
  • Калі палякі адкрыюць мяжу?
    Што нечаканага адбылося на вучэньнях «Захад-2025»? Якімі будуць наступствы рашэньня Польшчы зачыніць мяжу зь Беларусьсю? Якім можа быць плён дыялёгу паміж афіцыйным Менскам і Вашынгтонам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.
    45 min
  • Блогер «Шэры Кот» і дацэнтка Дуліна пра высылку зь Беларусі
    Ці могуць улады ЗША дазволіць сабе ўльтыматумы на перамовах з рэжымам Лукашэнкі пра вызваленьне палітвязьняў? Як дамагчыся, каб рэпрэсіі ў Беларусі спыніліся? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць былыя палітвязьні – Дзьмітры Казлоў, вядомы як блогер «Шэры Кот» і выкладчыца італьянскай мовы, экс-дацэнтка МДЛУ Натальля Дуліна.
    56 min
  • Павал Мажэйка: Я разумею ўчынак Статкевіча
    Вызвалены 11 верасьня з бабруйскай каленіі журналіст Павал Мажэйка даў першае вялікае інтэрвію. У ім ён расказаў, як адбывалася вызваленьне і высылка зь Беларусі. На беларускай-літоўскай мяжы Мажэйка знаходзіўся ў адным аўтобусе зь Міколам Статкевічам, які адмовіўся выяжджаць з краіны. Ён расказаў у эфіры “ПіКа Свабоды” дэталі гэтага здарэньня.
    Яшчэ адзін госьць праграмы – гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман. Зь ім Дзьмітры Гурневіч размаўляе пра зьдзелку паміж Дональдам Трампам і Аляксандрам Лукашэнкам.
    59 min
  • Вызваляюць палітвязьняў. Зьдзелка Трампа і Лукашэнкі
    11 верасьня Лукашэнка правёў яшчэ адну сустрэчу з прадстаўніком прэзыдэнта ЗША Джонам Коўлам і прапанаваў «вялікую зьдзелку» па «закладніках». Так ён назваў палітзьняволеных. Сёньня на волю выйшло 52 зь іх. Сярод іх - 14 замежных грамадзян. 6 з іх – грамадзяне Літвы, па двое – Латвіі, Польшчы і Германіі, адзін грамадзянін Францыі і адзін – Вялікабрытаніі.
    43 min
  • Што такое Русь, русіны і Літва, літвіны для XV ст.?
    Як суіснавалі розныя канфэсійныя, моўныя і этнічныя групы ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV стагодзьдзі? Што такое Русь, русіны і Літва, літвіны для таго часу? Што было важнейшым для тагачасных людзей – вера ці мова? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з гісторыкам, дактарантам унівэрсытэту імя Францішка Палацкага ў Оламаўцы Паўлам Котавым, які займаецца гісторыяй Беларусі XV стагодзьдзя.
    41 min
  • «Лукашэнка абдумвае абмен палітвязьнямі. Пралёт расейскіх дронаў яму нявыгадны»
    Расейскія дроны сёньня ўначы ўварваліся ў Польшчу, у тым ліку празь Беларусь. Польскае войска заявіла, што частку зь іх зьбілі. Гэта адбылося напярэдадні пачатку вучэньняў «Захад-2025».
    За дзень да гэтага, фармальна з прычыны гэтых манэўраў, Польшча абвясьціла пра закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю. Гэтыя падзеі ў эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваюць польскія журналісты Міхал Патоцкі і Руслан Шошын, а таксама расейскі палітоляг Аляксандар Марозаў.
    43 min
  • Як працуе беларуская шпіёнская сетка ў Эўропе
    Ці магла сьмерць палітвязьня Андрэя Паднябеннага за кратамі быць вынікам «прафэсійнай помсты»? Што вядома пра арыштавага супрацоўніка спэцслужбаў Малдовы, якога абвінавацілі ў працы на беларускае КДБ, а таксама пра беларускага дыплямата, якога па гэтай справе высылаюць з Чэхіі? Пра гэта расказваюць чэскі журналіст Ондржэй Соўкуп і праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка.
    26 min
  • КДБ супраць Латушкі? Ці ўратуе Кітай Лукашэнку. Уцёкі рабочай сілы зь Беларусі.
    У праграме «ПіК Свабоды» размаўляем пра найважнейшыя падзеі тыдня. Працягваецца скандал з абвінавачваньнем Паўла Латушкі ў сэксуальным дамагальніцтвах. Сам палітык прэтэнзіі адмаўляе. Дэлегатка Каардынацыйнай Рады Вольга Карпушонак паскардзілася ў Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы. Ці спраўдзяцца спадзяваньні Аляксандра Лукашэнкі на Кітай, дзе ён знаходзіўся некалькіх апошніх дзён і правёў шэраг сустрэч. Зь Беларусі масава выяжджаюць высокакваліфікаваныя рабочыя кадры. Чым гэта абернецца для эканомікі краіны.
    55 min
  • «Кітай Лукашэнку міласьціны не падасьць»
    3 верасьня ў Пэкіне адбыўся грандыёзны ваенны парад, прымеркаваны да 80-годзьдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны. У парадзе таксама прынялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын. Гэтае мерапрыемства ўжо называюць альянсам супраць "заходняга дамінаваннья" і альтэрнатыўнага сусьветнага парадку на чале з Кітаем. Госьці «Піка Свабоды» - гісторык і кітаіст Яўген Красулін і супрацоўнік Радыё Свабода Яраслаў Шымаў.
    32 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…