Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Ці стала БССР падмуркам для незалежнай Беларусі
    Ці была Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка беларускай дзяржавай? Ці трэба сёньня шанаваць тых дзеячоў беларускай культуры, якія жылі ў БССР, не змагаліся з камунізмам і атрымлівалі савецкія ўзнагароды? І ці розныя гэта паняцьці – Беларусь і БССР? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, прафэсарам Уладзімерам Лобачам.
    23 min
  • Халезін пра амбіцыйныя праекты, ордэн Брытанскай імпэрыі і кнігу пра зьніклых
    Усе квіткі на прэм’еру новай пастаноўкі Беларускага свабоднага тэатру ў Варшаве ў верасьні прададзеныя. «Urząd Przyjemności» – гэта споведзі беларусаў, якія не хацелі зьяжджаць, але былі вымушаныя, а цяпер даказваюць бюракратам, што маюць права на жыцьцё. Пра новую амбітную пастаноўку і іншыя праекты Беларускага свабоднага тэатру Ганна Соўсь гутарыць з сузаснавальнікам тэатру, рэжысэрам, драматургам Мікалаем Халезіным.
    54 min
  • Ці зрабіў Корж дрэнную рэкляму беларусам? Дзе новы прэзыдэнт Беларусі?
    Ці зрабіў рэпэр Макс Корж дрэнную рэкляму беларусам у Польшчы? Дзе знаходзіцца новы прэзыдэнт Беларусі? Ці дадуць акно магчымасьцяў для беларусаў сустрэчы Трампа з Пуціным і Зяленскім? Пра гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» пагаворым з сябрам Каардынацыйнай рады, блогерам, прадпрымальнікам, былым вязьнем Аляксандрам Кныровічам.
    46 min
  • Чаму навучылі і не навучылі беларусаў падзеі 2020 году
    9 жніўня мінае пяць гадоў ад прэзыдэнцкіх выбараў 2020 і найбуйнейшых у гісторыі Беларусі пратэстаў. Якую ролю адыгралі гэтыя падзеі ў гісторыі Беларусі, чаму навучылі і не навучылі беларусаў? Якой гэтая падзея застанецца ў гісторыі: са знакам плюс ці знакам мінус? Госьці «ПіКу Свабоды» — публіцыст Сяргей Навумчык і дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька.
    52 min
  • Галоўны перамоўнік з ЗША. «Нетэлефонная размова» з Пуціным. Адказ Ціханоўскага Лукашэнку
    Навошта Лукашэнка зноў паехаў да Пуціна? Ці сапраўды Лукашэнка быў гатовы вызваліць некалькі тысячаў палітвязьняў? Што вядома пра прадстаўніка Лукашэнкі на перамовах паміж уладамі Беларусі і ЗША? Ці рэалістычная ідэя круглага стала паміж уладай і апазыцыяй пры пасярэдніцтве ЗША? Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з палітычным аналітыкам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. Таксама ў нашым эфіры былы кіраўнік канцылярыі міністра абароны Нямеччыны Ніка Лянге патлумачыць, чаму ён не сумняецца, што Беларусь выкарыстаюць для магчымага нападу Расеі на краіны NATO. Пагаворым з былымі добраахвотнікамі, а цяпер палітыкамі Вадзімам Кабанчуком і Аляксандрам Клачко пра тое, чаму здараюцца трагедыі з былымі беларускімі ваярамі ў мірным жыцьці.
    47 min
  • Якое вакно магчымасьцяў для Беларусі адкрывае ультыматум Трампа Пуціну
    У чым сутнасьць прапановаў АПК наконт дыялёгу з рэжымам? Якія рэсурсы ёсьць у дэмакратычных сілаў? Як мяняюць палітычную сытуацыю ў Беларусі другасныя санкцыі, якія рыхтуе Трамп адносна гандлёвых партнэраў Расеі? Па гэтых пытаньнях ў праграме «ПіК Свабоды» - дыскусія сьпікера Каардынацыйнай Рады Арцёма Брухана і чальца Рады Аляксандра Кныровіча. Мадэратар дыскусіі – Юры Дракахруст.
    36 min
  • «Беларусам трэба вывучаць правілы паводзінаў пры паветраных налётах»
    Вайна ў выглядзе падаючых дронаў прыйшла ў Менску. Ці рыхтуюць такім чынам Беларусь да ўдзелу ў агрэсіі супраць суседніх дзяржаваў, у тым ліку чальцоў NATO? Ці гатовая супрацьпаветраная абарона Беларусі да барацьбы з дронамі? У эфіры «ПіКа Свабоды» гаворым пра гэта з прадстаўніком аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімерам Жыгарам, украінскім палітолягам Яўгенам Магдам і кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінэту Паўлам Латушкам.
    48 min
  • Як беларускія і ўкраінскія хакеры мяняюць хаду вайны
    Расейскі «Аэрофлот» другі дзень працягвае адмяняць рэйсы пасьля хакерскага нападу беларускіх Кібэрпартызанаў і пра-украінскай хакерскай групы Silent Crow. «Слава Україні! Жыве Беларусь!», так завяршылі сваё пасланьне хакеры. У жывым эфіры «ПіКа» Свабоды Ганна Соўсь абмяркоўвае сучасныя спосабы супрацьстаяньня расейскай агрэсіі з прадстаўніцай беларускіх кібэрпартызанаў Юліянай Шаметавец і ізраільскім вайсковым аналітыкам Давідам Гендэльманам.
    38 min
  • Чаму і як распаўся СССР – гутарка зь Віталём Портнікавым
    Чаму дыктатар — адэпт СССР — Аляксандар Лукашэнка ня здолеў аддаць незалежнасьць? Ці ўспрымаюць украінцы Беларусь як незалежную дзяржаву? Ці здабудуць беларусы сапраўдную незалежнасьць? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае украінскі палітычны аналітык Віталь Портнікаў.
    33 min
  • Чаму растуць антыбеларускія настроі ў Літве?
    Кіраўнік МЗС Літвы ня бачыць падставы для ануляваньня акрэдытацыі Прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі ў Вільні, пра што хадайнічаў дэпутат літоўскага Сэйму. Сяргей Ціханоўскі апраўдваецца перад літоўцамі наконт сваёй заявы пра стварэньня «астравоў для Беларусі» за мяжой. Гаворым з палітолягам Вадзімам Мажэйкам і палітычным аглядальнікам Вітаўтасам Брувярысам пра стаўленьне ў Літве да беларускай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і ўласна беларусаў, а таксама пра непаразуменьні, якія ўзьнікаюць празь неасьцярожныя заявы і ініцыяваныя спэцслужбамі праблемы.
    45 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…