Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Разьбіраем кейс Стрыжака з палітыкам і псыхолягам
    Кіраўніка фонду BYSOL Андрэя Стрыжака абвінавацілі ў рассылцы беларускім актывісткам і праваабаронцам дыкпікаў. Ці адэкватная рэакцыя дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці на скандал? Чаму гэта выйшла ў публічную сфэру толькі цяпер? Чаму мужчыны робяць такія рэчы і чаму гэтая гісторыя насамрэч пра гвалт? У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» разам з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў гендэрных пытаньнях Юліяй Міцкевіч і псыхолягам Ганнай Матуляк абмяркоўваем прычыны і наступствы кейса Стрыжака.
    56 min
  • Беларуская мова супраць «русского мира»
    Наколькі ўстойлівай зьяўляецца беларуская культура і беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Ці магчымая іх перамога ў процістаяньні з расейскай культурай і тым, што сёньня называецца «русский мир»? Ці можа беларуская ідэнтычнасьць зьнікнуць цалкам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым дырэктарам Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Беларусі, старшым экспэртам Цэнтру новых ідэй, кандыдатам сацыялягічных навук Генадзем Коршунавым
    28 min
  • Як паўплывае скандал з дыкпікамі на працу BySol і дапамогу палітвязьням?
    Ці мусіць пайсьці ў адстаўку кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак праз скандал з дыкпікам? Ці існуе ў беларускіх дэмсілах інстытут рэпутацыі? І як паўплывае гэта пра працу BySol і гуманітарнага фонду для беларускіх палітвязьняў? Пра гэта гаворым у жывым эфіры ПіКу Свабоды з мэдыяэкспэрткай, дасьледчыцай прапаганды Ірынай Сідорскай. У нашым эфіры прагучаць меркаваньні сябра асацыяцыі сваякоў палітвязьняў і Каардынацыйнай Рады Сьвятланы Мацкевіч і блогера і сябра Каардынацыйнай Рады Аляксандра Кныровічы, сузаснавальніцы ініцыятывы «Партызанка», юрысткі Ганны Маціеўскай і прадстаўніцы міжнароднай каманды офісу Ціханоўскай Стасі Глінік.
    53 min
  • Ці дапаможа гарэлка з Лукашэнкам
    Пачаліся суды над затрыманымі ў справах так званых «дваровых чатаў», якія ўзьніклі ў 2020-м годзе. Ці можна казаць, што цяпер улады спрабуюць затрымаць як мага больш людзей пакуль ня выйшаў тэрмін даўнасьці па некаторых крымінальных артыкулах? Ці варта чакаць новых вызваленьняў і наколькі пасьпяховая асабістая дыпляматыя з тостамі за Лукашэнку і Трампа? Пра гэта ды іншае разважае Вольга Лойка – галоўная рэдактарка праекту Plan B і былая палітзьняволеная.
    39 min
  • Новыя санкцыі Эўразьвязу — удар па рэжыме ці па беларусах?
    Эўразьвяз сёньня прыняў 18-ы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Ці можна цяпер казаць пра фінансавую блякаду Беларусі? Пра што сьведчаць новыя інцыдэнты на мяжы Беларусі з краінамі Эўразьвязу? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павел Латушка.
    42 min
  • Ці магчымае нацыянальнае прымірэньне – размова з Аляксандрам Класкоўскім
    Чым тлумачыцца ўзмацненьне рэпрэсіяў напярэдадні заканчэньня тэрмінаў даўніны за ўдзел у пратэстах 2020 году? Ці перашкаджаюць Ціханоўскія амэрыканцам размаўляць з Лукашэнкам? Якія перадумовы нацыянальнага прымірэньня, да якога заклікаў Алесь Бяляцкі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
    37 min
  • Ціханоўская пра тое, як зьмяніліся яе праца і жыцьцё пасьля вызваленьня мужа з турмы
    Як зьмянілася жыцьцё Сьвятланы Ціханоўскай пасьля 21 чэрвеня? Якія хатнія і працоўныя абавязкі ў «першага джэнтэльмэна Беларусі»? Як зьмяніліся за пяць гадоў Сяргей і Сьвятлана? Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь гаворыць зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.
    37 min
  • Ігар Карней пра нечаканыя наступствы зьняволеньня
    Як былога палітвязьня Ігара Карнея зблыталі зь Сяргеем Ціханоўскім. Як праходзіць рэабілітацыя і адаптацыя да новага жыцьця? Чаго найбольш хочацца пасьля турмы? Ад якіх турэмных звычак цяжка пазбавіцца? Пра нечаканыя і чаканыя наступствы зьняволеньня і першыя тыдні на свабодзе Ганна Соўсь гаворыць з былым палітзьняволеным, журналістам Ігарам Карнеем.
    54 min
  • Чаму беларусам адмаўляюць у прытулку ў Грузіі
    Беларускаму праваабаронцу Раману Кісьляку пагражае дэпартацыя з Грузіі. Паводле яго, у Грузіі знаходзяцца больш за 14 тысяч беларусаў, якія прыехалі ў краіну пасьля падзей 2020 году. Ганна Соўсь гаворыць з праваабаронцам Раманам Кісьляком пра тое, чаму беларусам адмаўляюць у прытулку ў Грузіі, і наколькі гэтая краіна цяпер бясьпечная для беларусаў.
    43 min
  • Расчараваньні Ціханоўскага. Вячорка за працяг ціску на Лукашэнку. Два лягеры ў апазыцыі.
    Чаму расчараваны Ціханоўскі? Пра што сьведчыць яго завочная перапалка з Пазьняком. Ці адбыўся падзел дэмакратычных сілаў на два лягеры, калі адныя за перамовы, другія за працяг ціску? Як Офіс Ціханоўскай ацэньвае вынікі перамоваў адміністрацыі Трампа з уладамі Беларусі? Ганна Соўсь абмяркоўвае найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам. Таксама ў нашым эфіры старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка выкладзе свае аргумэнты на карысьць працягу ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі.
    54 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…