Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Што магло здарыцца са спікеркай Каардынацыйнай Рады Анжалікай Мельнікавай? Факты і вэрсіі.
    Якой каштоўнай інфармацыяй валодала Анжаліка Мельнікава, да чаго ў яе быў доступ? Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» разам з намесьнікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Паўлам Латушкам, а таксама Ўладзімерам Жыгарам прадстаўніком арганізацыі былых сілавікоў BelPol.
    43 min
  • Што чакае Лукашэнку; Ці ўратуе Эўропа Ўкраіну; Прэмія для Альгерда Бахарэвіча
    У выніковым тыднёвым выданьні «ПіКа Свабоды» Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі гасьцьмі пра найбольш запамінальныя падзеі апошніх дзён. З палітычным камэнтатарам Аляксандрам Фрыдманам ён закрануў інаўгурацыю Лукашэнкі. З украінскім вайсковым экспэртам Ігарам Раманенкам — пра заканчэньне вайны ва Украіне. З Альгердам Бахарэвічам — пра літаратурную прэмію Ляйпцыскага кніжнага кірмашу за кнігу «Сабакі Эўропы».
    1 hr 1 min
  • Стваральніца «Вольнага хору» раскрывае таямніцы легендарнага руху
    Праскую студыі Свабоды наведала адна са стваральніц і дырыгентка «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская. Яна расказала, чым адрозьніваецца «Вольны хор» 2020 году ад «Вольнага хору»-2025, як атрымлівалася сьпяваць у розных месцах Менску ў 2020-м, а таксама што адбываецца, калі чалавек сьпявае.
    36 min
  • «Лукашэнка незаменны для расейскай вайны», — аўтар кнігі пра Расею як імпэрыю
    Наколькі важная Беларусь для імпэрскіх плянаў Расеі? Якімі могуць быць наступныя расейскія крокі датычна Беларусі? Пра гэта ды іншае ў «Размове са Свабодай» расказвае Донаха О Бяхань, прафэсар Гарадзкога ўнівэрсытэту Дубліну, Ірляндыя. У красавіку ў яго мае выйсьці кніга «Незавершаная імпэрыя: расейскі імпэрыялізм ва Ўкраіне і блізкім замежжы» (Columbia University Press). Там ёсьць разьдзел і пра Беларусь.
    25 min
  • Ці сапраўды прычына няўдач Беларусі — яе назва?
    Ці сапраўды прычынай няўдач нацыянальнага руху беларусаў зьяўляецца няправільная назва народу і краіны? Што дапамагло балтыйскім краінам стварыць свае нацыянальныя дзяржавы і чым іх шлях адрозьніваецца ад беларускага? Гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту Вадзімам Сідаравым.
    28 min
  • Чаму Лукашэнка прымазваецца да Дня Волі
    25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі. Пра гэтую гістарычную дату і стан беларускай незалежнасьці Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі госьцьмі. Госьці эфіру: Павал Латушка, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Сяргей Шупа.
    1 hr 2 min
  • Экспэрты тлумачаць, куды коціцца эканоміка Беларусі
    Як уплывае на беларусаў падзеньне курсу даляра? Ці працягне даражэць бэнзін? У якой валюце цяпер найлепей захоўваць грошы? Чаму беларусы сталі болей пакупаць электрамабілей? Гэта ды іншае Ганна Соўсь абмярковае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды" з эканамісткай Алісай Рыжычэнкай і эканамічным блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.
    50 min
  • Абстрэлы Ўкраіны пасьля размовы Трампа з Пуціным. Ці блеф «Арэшнік»? Дзень Волі для Лукашэнкі
    Расея абстрэльвае і разбурае сацыяльную інфраструктуру Ўкраіны. Які рэальны вынік тэлефоннай размовы Трампа з Пуціным? Ці зьявіцца ў Беларусі «Арэшнік»? Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з украінскім экспэртам – палітолягам Георгіем Чыжовым і аглядальнікам Свабоды Юрыем Дракахрустам.
    32 min
  • Чаму Лукашэнка вырашыў прысягаць у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР?
    ЦВК прызначыў інаўгурацыю Лукашэнкі на Дзень волі амаль празь два месяцы пасьля выбараў. Чаму ён вырашыў правесьці гэтую фармальную працэдуру ў дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі? І чаму для гэтага спатрэбілася амаль два месяцы? І чым былі адметныя іншыя інаўгурацыі пасьля ранейшых сфальсыфікаваных выбараў. Абмяркоўваем у жывым эфіры «ПіКу Свабоды» зь палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.
    42 min
  • Што Беларусь страціць, калі зьнікне Радыё Свабода
    Пасьля ўказу Дональда Трампа і рашэньня Агенцтва глябальных мэдыя ЗША спыніць дзеяньне гранту, што фінансуе дзейнасьць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, далейшы лёс мэдыякарпарацыі застаецца няпэўным. Якія наступствы прынясе спыненьне працы Радыё Свабода. Госьці эфіру – публіцыст, былы журналіст Радыё Свабода Сяргей Навумчык, а таксама Яфім Фіштэйн, былы супрацоўнік Радыё Свабода і падпісант “Хартыі’77”
    55 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…