Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Ці прыедуць Зяленскі, Пуцін і Трамп да Лукашэнкі
    Ці прынясуць плён намаганьні Лукашэнкі быць заўважаным адміністрацыяй Трампа праз інтэрвію блогеру Наўфалю? Якая можа быць роля афіцыйнага Менску ў мірных перамовах паміж Украінай і Расеяй пры ўдзеле ЗША? Чаго чакаць ад Лукашэнкі ў 2025-м? Госьць «ПіКу Свабоды» — палітычны аналітык Ігар Тышкевіч.
    51 min
  • Як ЗША будуць змагацца за Беларусь? Меркаваньне Валера Кавалеўскага
    Ці мяняюцца падыходы ЗША да Беларусі? Ці паглыбіла новая палітыка Трампа падзел у дэмакратычных сілах Беларусі? Ці здолее Эўропа кампэнсаваць Украіне прыпыненьне амэрыканскай дапамогі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме « ПіК Свабоды» адказвае былы дыплямат, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі.
    42 min
  • Лукашэнка гуляе ў «Дзень сурка», — кіраўнік Інстытуту Буша
    Ці магчымае вызваленьне беларускіх палітвязьняў у абмен на зьняцьце амэрыканскіх санкцый? Якую палітыку будзе весьці адміністрацыя ЗША адносна рэжыму Лукашэнкі? Пра гэта разважае Дэйвід Крэймэр, выканаўчы дырэктар Інстытуту Джорджа Буша. Ён быў памочнікам дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага. Гутарка запісвалася напярэдані сустрэчы ў Вашынгтоне прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны.
    22 min
  • «Ратуюся іроніяй». Лявон Вольскі пра сваю формулу аптымізму
    Як жывецца, сьпяваецца, пішацца і малюецца ў эміграцыі культаваму беларускаму сьпеваку, мастаку, літаратару, лідэру шматлікіх музычных праектаў Лявону Вольскаму? І што трэба рабіць, калі «чаканьне дастала»? Пра гэта гаворым з самім Лявона Вольскім напярэдадні ягонага канцэрту ў Празе і Брне.
    33 min
  • Гардон адказаў за «экстрэміста». Рэдказёмы ў Гомлі. Вярхоўны камісар ААН едзе ў Беларусь?
    Што стаіць за пагадненьнем аб рэдказямельных мэталах, якое рыхтуецца паміж ЗША і Ўкраінай, і ці ёсьць падобныя карысныя выкапні ў Беларусі? Якая роля Беларусі на чацьвертым годзе вайны Расеі супраць Украіны? Як Гардон адрэагаваў на тое, што ў Беларусі ягоныя сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі»? Ці прыедзе ў Менск Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека на запрашэньне кіраўніка МЗС Рыжанкова? Пра гэта гаворым у жывым этэры з экспэртамі з Украіны і Беларусі — палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і ўкраінскім палітолягам, дырэктарам Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўгенам Магдам. Прагучыць экспэртная ацэнка навукоўца, хіміка Сяргея Бесараба пра рэдказямельныя мэталы ва Ўкраіне, Беларусі і сьвеце.
    56 min
  • Каму муляе «Пагоня»? Літоўскі і беларускі гісторыкі
    Амаль 70 грамадзкіх дзеячоў Літвы накіравалі ліст прэзыдэнту Гітанасу Наўседу, у Міністэрства замежных спраў і ў Сэйм з заклікам забараніць выкарыстаньне сымбалю Пагоня (па-літоўску Vytis) як на пашпартах, якія зьбіраецца выпускаць беларуская апазыцыя, так і ў любой іншай форме ў афіцыйным кантэксьце. Пра канфлікт на гістарычнай глебе ў эфіры Свабоды разважаюць літоўскі гісторык Русьціс Камунтавічус і беларускі гісторык Аляксандар Пашкевіч.
    54 min
  • Сувязь ДНК беларусаў з суседзямі
    Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Адкуль у іх ДНК балканскі сьлед? Якога ўплыву ў генах беларусаў больш – балцкага, паўночнага ці паўднёвага? І ці ўплывае генагеаграфія на гісторыю народу? Мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
    24 min
  • Ці вышлюць з Армэніі беларусаў у абмен на блогерку, якую вывезьлі на самалёце Лукашэнкі
    Чаму арыштаваную ў Беларусі армянскую блогерку выслалі ў Армэнію на самалёце, які выкарыстоўвае сям'я Лукашэнкі? Якая ў гэтым роля армянскага алігарха Царук'яна? Ці ёсьць небясьпека, што Армэнія цяпер выдасьць Лукашэнку беларускіх актывістаў? Пра ўсё гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Артур Сакунц, кіраўнік армянскай правабарончай арганізацыі Ванадзорскі офіс Хэльсынскай грамадзянскай асамблеі.
    29 min
  • Як зьмяніліся Беларусь і Лукашэнка за тры гады вайны
    Як зьмянілі Беларусь і сьвет тры гады поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны? Ці стала Беларусь расейскім ваенным палігонам? Што самае галоўнае зрабілі беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне? Абмяркоўваем з палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    53 min
  • Саша Філіпенка пра новы раман па-беларуску, крымінальную справу і патрабаваньне супрацы з сілавікамі
    Новы раман пісьменьніка Сашы Філіпенкі «Слон» выйдзе ў красавіку па-беларуску. На беларускую мову перакладзеныя тры раманы пісьменьніка: «Былы сын», «Крэмулятар» і «Чырвоны крыж». Цяпер яго новы раман выйдзе адразу на беларускай мове. Ганна Соўсь гутарыць зь пісьменьнікам Сашам Філіпенкам пра новы раман, ягоную крымінальную справу і дылемы, перад якімі стаяць палітвязьні, вымушаныя падпісваць паперы аб супрацы зь сілавікамі.
    27 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…