Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Чаму Лукашэнка спадзяецца на Трампа
    Галоўнай падзеяй тыдня стала завочная публічная спрэчка Дональда Трампа і Ўладзіміра Зяленскага. Ці скарэктуе палітыка новай амэрыканскай адміністрацыі стратэгію дэмакратычных сілаў Беларусі? У эфіры Свабоды разважаюць экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў і Іван Краўцоў.
    46 min
  • Пазьняк – пра перамовы з Лукашэнкам, намеры Трампа і будучыню Ўкраіны
    Лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у жывым эфіры Свабоды адказаў на пытаньні Дзьмітрыя Гурневіча пра сэнс магчымых перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, плян Дональда Трампа завяршыць вайну ва Ўкраіне і яго ўплыў на Беларусь.
    1 hr 2 min
  • Балты, вугра-фіны і ДНК беларусаў
    Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзьніклі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
    23 min
  • Ці здолее Трамп зьмяніць Беларусь
    Якія вынікі перамоваў ЗША і РФ у Савудаўскай Арабіі? Якія перавагі і хібы абмену аслабленьня санкцыяў на вызваленьня палітвязьняў? Якія пэрспэктывы мірнага пляну прэзыдэнта ЗША для Ўкраіны?
    На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі.
    40 min
  • Абмяркоўваем беларускую тэму на мюнхэнскай канфэрэнцыі
    Пра беларускі ўдзел і беларускі кантэкст мюнхэнскай канфэрэнцыі гаворым з кіраўніком Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім і дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях Дзянісам Кучынскім, якія ўдзельнічалі ў форуме ў сталіцы Баварыі.
    43 min
  • Што зразумела беларуска пасьля сотняў рамантычных спатканьняў у Нью-Ёрку
    Якія найгоршыя і найлепшыя рэчы людзі робяць на першым спатканьні? Як мяняюцца правілы спатканьняў, заляцаньняў і стасункаў у сучасным сьвеце? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Аліса Ксяневіч, магістарка псыхалёгіі, у якой нядаўна выйшла другая кніга «Дэйтынг у Нью-Ёрку».
    36 min
  • Паліна Шарэнда-Панасюк пра турму, прапагандыстаў, карную псыхіятрыю
    Як запісваюцца прапагандысцкія відэа з палітвязьнямі? Як прымушаюць падпісаць паперы аб супрацы з сілавікамі? Як вытрымаць карную псыхіятрыю? Як выціскаюць за мяжу? Пра гэта ды іншае гаворым з былой палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк.
    32 min
  • Мір ва Ўкраіне і нацыянальныя інтарэсы Беларусі
    Які мір ва Ўкраіне прапануе Дональд Трамп? У чым палягаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі адносна вайны і міру ва Ўкраіне? Якія нацыянальныя інтарэсы краінаў Захаду адносна Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае былы дыплямат, дасьледчык Цэнтру новых ідэй Павал Мацукевіч.
    50 min
  • Абмяркоўваем заявы Паліны Шарэнды-Панасюк: Ніякага гандлю з Лукашэнкам, толькі ціск санкцыямі
    Каб выйсьці на волю, палітвязьні пасьля катаваньняў мусяць напісаць прашэньне аб памілаваньні, зьняцца ў прапагандысцкім фільме і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве зь сілавікамі. Пра гэта расказала былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая заклікала да жорсткай эканамічнай блякады рэжыму Лукашэнкі. У жывым эфіры «ПіКу Свабоды» разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і галоўнай рэдактаркай «Хартыі-97» Натальляй Радзінай абмяркоўваем найважнейшыя заявы былой палітзьняволенай, а таксама пагаворым пра тое, што можа прымусіць улады вызваліць палітвязьняў, што паўплывала на тое, што Паліне ня сталі дадаваць новы тэрмін і ёй удалося пакінуць Беларусь.
    55 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…