Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Фаварыт Лукашэнкі. Зяленскі пра Беларусь. Чаму вызваляюць палітвязьняў
    У этэры «ПіКу Свабоды» мы падсумоўваем важныя падзеі тыдня. Што можа хавацца за заявамі Лукашэнкі пра новы ўрад і павелічэньне паўнамоцтваў вэртыкалі? Ці ўцягне сёлета Расея ў вайну Беларусь, як заявіў днямі Уладзімер Зяленскі? Госьці эфіру: Арцём Брухан, Міхайла Самусь і Андрэй Стрыжак
    1 hr
  • Лукашук: Усё пайшло ня так за год да прыходу Лукашэнкі
    Аляксандар Лукашук адзначае 70-гадовы юбілей. Былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода займаў гэтую пасаду 25 гадоў. У гісторыі амэрыканскага замежнага вяшчаньня гэта больш нікому не ўдалося. У інтэрвію Свабодзе ён расказвае пра сваю працу, жыцьцё і найноўшую гісторыю Беларусі.
    1 hr
  • Як сілавікі атрымалі доступ да «Беларускага Гаюна»
    Невядомыя асобы атрымалі доступ да чату з ботам праекту «Беларускі Гаюн». Як гэта стала магчымым і якія рэкамэндацыі ў лічбавай бясьпецы могуць абараніць у сучасных беларускіх рэаліях? Інтэрвію з экспэртам у лічбавай бясьпецы Мікалаем Кванталіяні.
    27 min
  • Шрайбман пра варыянты для Беларусі пасьля 26 студзеня
    Ці адбыўся байкот выбараў? Ці стане Канапацкая адзінай апазыцыяй унутры Беларусі? Ці пераасэнсоўвае Захад сваю палітыку адносна Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
    53 min
  • Як даўно Расея пачала фармаваць свой погляд на гісторыю
    Калі Расея сфармавала асноўныя пастуляты сваёй гістарычнай прапаганды? Як беларусам процістаяць гэтай прапагандзе? І як рэагаваць на заявы экс-міністра замежных спраў Украіны, які назваў Магілёў, Гомель, Пінск і Берасьце «нашымі гістарычнымі землямі», за якія змагалася яшчэ Украінская Народная Рэспубліка? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з супрацоўнікам Інстытуту гісторыі польскай Акадэміі навук, доктарам гістарычных навук Аляксандрам Грушам.
    22 min
  • «У „нізкі статус“ спэцыяльна накіроўваюць вядомых людзей»
    Празь якія выпрабаваньні і зьдзекі праходзяць палітвязьні за кратамі і па вызваленьні? Што цяпер адбываецца з Палінай Шарэндай-Панасюк? Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры з праваабаронцам і былым палітвязьнем Леанідам Судаленкам і блогерам, былым палітвязьнем Вадзімам Ермашуком.
    45 min
  • У чым фішка Канады і як яна збудаваная
    Што значыць быць канадцам? Якія гістарычныя падзеі паўплывалі на станаўленьне канадзкай дзяржавы? Ці хацелі б канадцы аб’яднацца з ЗША? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае Вольга Яноўская, якая 26 год жыве ў Канадзе і мае ступень магістра ў галіне сацыякультурнай антрапалёгіі.
    45 min
  • Што страцяць беларусы ад замарожваньня амэрыканскіх праграмаў падтрымкі
    Якія шанцы, што прыпыненае для беларускіх арганізацый фінансаваньне з боку ЗША адновіцца праз 90 дзён? Наколькі вялікая была дапамога Злучаных Штатаў у справе падтрымкі дэмакратычных пераменаў у Беларусі? Ганна Соўсь абмяркоўвае гэта з Валерам Кавалеўскім.
    54 min
  • Чаму «Настаўніца году» мусіла ўцякаць зь Беларусі
    28 студзеня ў Ляхавічах павінны былі судзіць намесьніцу дырэктара гімназіі Тацяну Крапіневіч. Прычынай справы стала «онлайн-пікетаваньне» і даносы прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Перад самым судом настаўніца выехала з краіны. Пра сваю гісторыю яна расказала каналу Свабода Premium.
    25 min
  • Ці справіўся ўрэшце Лукашэнка з траўмай 2020 году?
    Што зьмянілася, зьменіцца ў Беларусі пасьля таго, як ЦВК сёмым разам абвесьціла прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнку? Ці вызваляць палітвязьняў? Ці зьменшацца рэпрэсіі? Гэта ў эфіры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркоўвае зь сябрам Каардынацыйнай рады, блогерам, былым вязьнем Аляксандрам Кныровічам.
    45 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…