Ці памяняецца палітыка Эўропы адносна Беларусі? Ці можа Эўразьвяз замяніць амэрыканскую падтрымку Ўкраіны? Ці возьме Эўропа на сябе цяжар «мяккай сілы»? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Колькі беларускіх камэрцыйных прадпрыемстваў бяруць удзел у пастаўках зброі Расеі і абыходзе санкцыяў? Якія доказы, што рэзыдэнцыя «Краснасельскае» за дзясяткі мільёнаў даляраў з трыма дамамі на агульнай плошчы 11 гектараў сапраўды належыць Лукашэнку? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» ў жывым эфіры расказвае Ўладзімер Жыгар, прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў BelPol.
Чаму Лукашэнка зацягвае з інаўгурацыяй амаль да апошняга? Ці можна сказаць што ў сваёй прамове ў Маскве ён бараніўся ад паглынаньня Беларусі Расеяй і ад увядзеньня адзінай валюты? Як паўплываюць на Беларусь перамовы паміж ЗША і Расеяй? Разважае гісторык, палітоляг Аляксандар Фрыдман.
Якія вынікі сёньняшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна? Якая роля Беларусі ў мірных перамовах аб Украіне? Чым адказаў Крэмль на амэрыканскую прапанову аб перамір'і?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітоляг Аляксандар Марозаў.
ЗША аднавілі пастаўкі зброі Ўкраіне праз Польшчу і абмен выведнай інфармацыяй. Ці здолее Дональд Трамп прымусіць Расею да міру і якое месца пасьля такой угоды заняла б Беларусь? Госьці праграмы «ПіК Свабоды» — украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка і амэрыканіст Антон Пянькоўскі.
Якія вынікі сустрэчы ў Саудаўскай Арабіі ўрадавых дэлегацыяў ЗША і Ўкраіны? На якія саступкі дзеля міру гатовыя Кіеў і Масква? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме « ПіК Свабоды» адказвае былы дыплямат, дасьледнік Цэнтру новых ідэяў Павал Мацукевіч.
Ці існуе расейская нацыя? Якога яна тыпу і на якім гістарычным грунце будуецца? Ці патрэбная Расеі анэксія Беларусі для паўнацэннага нацыянальнага самапачуваньня? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Да чаго варта рыхтавацца беларусам пасьля прызначэньня новага прэм'ер-міністра і старшыні Нацбанку Беларусі? Ці можна чакаць зьменаў у эканамічным курсе і ці захаваецца рыначны абменны курс валют? Пра гэта разважае эканаміст, колішні кандыдат ў прэзыдэнты Беларусі Яраслаў Раманчук.
Як працуюць вялікія моўныя мадэлі, такія як ChatGPT, Claude альбо DeepSeek? Як яны могуць зьмяніць нашыя грамадзтвы ў найбліжэйшыя некалькі гадоў? Чаму яны часта ствараюць фантазіі, калі ня маюць адказу на вашыя пытаньні?
Ці будзе весьці новую палітыку новы ўрад Лукашэнкі? Ці прыедуць на мірныя перамовы ў Менск Трамп, Зяленскі і Пуцін? Якія наступствы для Беларусі прыпыненьня амэрыканскай вайсковай дапамогі Ўкраіне? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
35 min
About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
From the publisher's feed
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…