Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Пра што дамовіцца з Лукашэнкам спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША
    Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў пра прызначэньне Джона Коўла спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў Беларусі і анансаваў вызваленьне яшчэ 50 палітвязьняў. Ці схлусіў Лукашэнка, гаворачы, што адправіў амэрэканцаў на тры літары? У чым палягае сутнасьць угоды паміж аіфцыйным Менскам і ЗША? Гэта ды іншае абмяркоўваем у жывым эфіры з кіраўніком Агенства трансатлянтычнага супрацоўніцтва, палітыкам і дыпляматам Валерам Кавалеўскім.
    56 min
  • Сяргей Чалы. Як Лукашэнка хоча ратаваць эканоміку
    Дэфіцыт у замежным гандлі таварамі павялічыўся ў Беларусі да 4,5 мільярда даляраў. За месяц адмоўнае гандлёвае сальда вырасла на 700 мільёнаў даляраў. Горшымі сталі вынікі працы ў апрацоўчай прамысловасьці. Нарастаюць таксама запасы на складах. Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў. Што адбываецца з эканомікай Беларусі і што яе чакае ў найбліжэйшай будучыні? Госьць праграмы “ПіК Свабоды” - аналітык Сяргей Чалы.
    1 hr
  • Ці дазволяць «Белавіі» лятаць у Эўропу
    Злучаныя Штаты Амэрыкі зьнялі санкцыі зь «Белавіі». Таксама з санкцыйнага сьпісу прынялі самалёты і верталёт, якім карысталіся высокапастаўленыя чыноўнікі і чальцы сям'і Лукашэнкі і ён сам. Ці стане гэта першым крокам да вяртаньня беларускіх авіялініяў на эўрапейскі рынак?
    40 min
  • Хто стаіць за закрыцьцём мяжы?
    У праграме «ПіК Свабоды» Дзьмітры Гурневіч разам з палітолягам і прадстаўніком руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым размаўляюць пра асноўныя падзеі тыдня.
    Сярод іх: закрыцьцё Літвой на месяц мяжы зь Беларусьсю, пляны Польшчы адкрыць у лістападзе два пераходы на польска-беларускай мяжы, візыт у Беларусь кардынала Кляўдыё Гуджэроцьці.
    1 hr
  • Літва закрыла мяжу на месяц. Ці адкрываюцца для беларусаў новыя дарогі ў Эўразьвяз?
    Чаму Польшча вырашыла адкрыць памежныя зь Беларусьсю пераходы, у той час як літоўскі ўрад вырашыў сваю мяжу зь Беларусьсю закрыць на месяц? Ці чакаць бліжэйшым часам вызваленьня Пачобута і іншых палітвязьняў? Як зрэагуе Лукашэнка на патрабаваньне амэрыканскага боку перадухіліць інцыдэнты з аэрастатамі супраць Літвы? Якія ўмовы «вялікай ўгоды», якую намагаецца заключыць Лукашэнка? Абмяркоўваюць польскі журналіст Міхал Патоцкі і палітоляг Вадзім Мажэйка.
    46 min
  • Дзядок: Трэба было захапіць будынак і рабіць Майдан
    Якія галоўныя памылкі зроблены ў 2020-ым, паводле Міколы Дзядка? Ці прыслухваюцца да былых палітвязьняў? Чаму ўлады баяцца анархістаў? Пра гэта ды іншае Ганна Соўсь гутарыць з былым палітвязьнем, блогерам, актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком.
    43 min
  • Літва закрыла мяжу. Экс-міністар: Забудзьцеся пра Беларусь як самастойную дзяржаву
    Чаму Літва лічыць, што налёты паветраных шароў зь Беларусі інсьпіруюцца беларускімі і расейскімі ўладамі?
    Каму ўчыніць шкоду закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю? Ці спадзяецца Вільня, што гэтая мера зьменіць паводзіны рэжыму Лукашэнкі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае дэпутатка Эўрапарлямэнту, былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне.
    18 min
  • Ці Мельнікава ў сьпісе агентаў КДБ? Ці дапаможа прэмія Сахарава выйсьці з турмы Пачобуту?
    Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», «Гарызонт» – у новым пакеце санкцый Эўразьвязу. Ці закрые Літву мяжу зь Беларусьсю? Ці ёсьць Мельнікава ў здабытым «Кібэрпартызанымі» сьпісе агентаў КДБ? Хто вінаваты, што ў Менску нараджальнасьць ніжэй за ваенную Ўкраіну? Ці дапаможа прэмія Сахарава Пачобуту? Якое кіно варта зьняць пра Освальда ў Менску. Чым адметны фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» у Празе? У выніковым ПіКу Свабоды Ганна Соўсь падсумоўвае гэтыя ды іншыя падзеі тыдня разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.
    48 min
  • «Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч пра працу над памылкамі
    Былы палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч гаворыць пра памылкі, якія ён, беларускае грамадзтва, дэмакратычныя сілы зрабілі ў 2020 годзе, тлумачыць, пры якіх умовах можна было перамагчы. Мацкевіч фармулюе, што яднае беларусаў у палітычную нацыю ў 2025 годзе, і адказвае крытыкам ягонай прапановы варыянту беларускай расейскай мовы.
    56 min
  • Беларусам павышаюць падатак. Папа прыедзе ў Беларусь? Новая група палітвязьняў выйдзе на волю?
    У выніковым выпуску тыдня праграмы «ПіК Cвабоды», які вядзе Дзьмітры Гурневіч, галоўная рэдактарка праекту Plan B і былая палітзьняволеная Вольга Лойка камэнтуе асноўныя падзеі апошніх дзён.
    58 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…