Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Ціханоўская: «Калі жонка падтрымлівае мужа, у яго ўсё атрымаецца»
    Якім быў 2025 год для Беларусі і беларусаў паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Што яна лічыць перамогай, а што паразай году? Як зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні? Пра гэта ды іншае Ганна Соўсь гаворыць зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.
    29 min
  • Што задумалі Бабарыка і Калесьнікава пасьля вызваленьня?
    Якую Беларусь зьбіраецца прадстаўляць Віктар Бабарыка? Ці спраўдзіцца разьлік Лукашэнкі на канфлікт паміж Бабарыкам і Ціханоўскай? Ці ёсьць шанцы на адлігу ў Беларусі? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае журналістка, сябра аргкамітэту партыі «Разам» Яўгенія Сугак.
    33 min
  • Разнос Лукашэнкі, скандал з Бабарыкам, дзе ж «Арэшнік»
    Выступаючы на Ўсебеларускім народным сходзе, Лукашэнка адрэагаваў на расьсьледаваньне Свабоды пра лякацыю расейскага «Арэшніка». Ён зьняпраўдзіў тое, чаго мы не сьцьвярджалі. Пра гэта раскажа ў эфіры “ПіКу Свабоды” аўтар расьсьледаваньня. У нашым выпуску мы таксама пагаворым з палітолягам Аляксандрам Фрыдманам пра вызваленьне 123 палітвязьняў і з журналістам Аляксандрам Атрошчанкавым пра заявы Лукашэнкі на УНС.
    46 min
  • «Бабарыканцы» і «ціханоўцы»: ці рассварыцца беларуская апазыцыя
    Чаму Калесьнікава падзякавала за вызваленьне Лукашэнку? Хто палітычна выйграў ад «вялікай угоды»? Што зьменіцца ў Беларусі і ў дэмсілах у выніку вызваленьня знакавых герояў 2020 году?
    Па гэтых пытаньнях у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» спрачаюцца сталы прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях нацыянальнага адраджэньня Павал Баркоўскі і старшыня Рады Цэнтру новых ідэяў Антон Раднянкоў.
    39 min
  • Былыя палітвязьні ва Ўкраіне. Спэцыяльны эфір
    Што будуць рабіць дэпартаваныя палітвязьні? Чаму іх вывезьлі ва Ўкраіну, дзе ідзе вайна? Чаму не вызвалілі Пачобута? Ці скасуе Эўразьвяз санкцыі на беларускі калій? Гэта спэцыяльны эфір, прысьвечаны вызваленьню палітвязьняў, у якім мы раскажам вам самыя апошнія і правераныя навіны, і камэнтуем іх з палітычным аналітыкам Ігарам Тышкевічам і грамадзкім дзеячам і сузаснавальнікам Свабоднага тэатру Мікалаем Халезіным у жывым эфіры.
    1 hr 10 min
  • Калесьнікава, Бяляцкі і яшчэ 120 чалавек на волі. Спэцыяльны эфір Свабоды
    Працягваюцца перамовы спэцпасланьніка ЗША ў справах Беларусі Джона Коўла з Лукашэнкам пра вызваленьне палітвязьняў. Шэраг крыніцаў паведамляюць пра тое, што сёньня магчымае вызваленьне і дэпартацыя больш за 100 палітзьняволеных, у тым ліку знакавых палітвязьняў. Калі інфармацыя пацьвердзіцца, мы выйдзем у жывы эфір. Заставайцеся са Свабодай!
    47 min
  • У чаканьні вызваленьня 150 палітвязьняў
    Пра што дамовіўся Коўл з Лукашэнкам? Калі чакаць вызваленьня новай групы палітвязьняў? Як будзе арганізаваная дапамога ім? Як зьвязаныя вызваленьні палітвязьняў і дазвол Міжнароднага Алімпійскага камітэту праводзіць спаборніцтвы ў Беларусі? Абмяркоўваем у жывым эфіры з аналітыкам Свабоды Юрыем Дракахрустам. Госьці эфіру — Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольга Зазулінская, выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін, адзін зь лідэраў фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай Радзе Андрэй Ягораў.
    43 min
  • Ультыматум Лукашэнкі. Пераезд Ціханоўскай. Цэнтар Вільні ў блякадзе
    Лукашэнка патрабуе ад Літвы дыялёгу і агучыў свае патрабаваньні. Сьвятлана Ціханоўская зьбіраецца пераяжджаць зь Вільні ў Варшаву, а разам зь ёй і супрацоўнікі яе Офісу. Хто перамагае ў гібрыднай вайне Беларусі зь Літвой? Дзьмітры Гурневіч размаўляе з палітычным аглядальнікам Валерам Карбалевічам.
    41 min
  • Фуры ў закладніках, Лукашэнка ў Амане, беларусы ў разгубленасьці. Вынікі тыдня з Арцёмам Шрайбманам
    Да чаго прывядзе крызіс у адносінах паміж Беларусьсю і Літвой? Навошта Лукашэнка езьдзіў ў М'янму, Аман і Альжыр? Ці захочуць беларусы ў Эўропу? Юры Дракахруст абмяркоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам.
    49 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…