Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • «У іх няма яйцаў». Ці можа Захад даціснуць Лукашэнку? — Касьцюгова, Глод
    Ці засьведчыла Мюнхенская канфэрэнцыя ў бясьпецы аднаўленьне эўраатлянтычнага адзінства? Ці ёсьць гэтае адзінства ў палітыцы адносна Беларусі? Наколькі глыбокія пасткі як мяккай, гэтак і жорсткай палітыкі Захаду адносна Беларусі? Гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» абмяркоўваюць палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Кацярына Глод і экспэртка ў палітычнай камунікацыі, удзельніца кааліцыі за вызваленьне палітвязьняў у Беларусі Анастасія Касьцюгова.
    41 min
  • Масква пагражае трымаць Беларусь нават ядзернай зброяй. Вячорка, Мацкевіч, Алеўскі
    Служба вонкавай выведкі Расеі, а за ёю і прадстаўніца МЗС Марыя Захарава, робяць алярмісцкія заявы пра чарговыя спробы Захаду адарваць Беларусь ад Расеі. Гучаць словы пра «геапалітычную гульню», «змовы» і нават пра неабходнасьць гарантаваць бясьпеку Беларусі ўсімі даступнымі сродкамі. Ці гэта проста інфармацыйная атака? Ці падрыхтоўка глебы для яшчэ больш глыбокай вайсковай прысутнасьці Расеі? І ці ёсьць у Захаду ідэі і жаданьне гэтаму супрацьстаяць? У «ПіКу Свабоды» бяруць удзел мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка і расейскі журналіст Цімур Алеўскі.
    1 hr 1 min
  • У Крамлі загаварылі пра пераварот у Менску, – Карбалевіч і Мошас
    Сёньня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка атрымаў запрашэньне ў Нью-Ёрк на паседжаньне «Рады міру» — новай ініцыятывы Дональда Трампа. Аднак у ЗША паляціць ня ён, а міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў. Гэта выглядае як асьцярожны дыпляматычны манэўр. Бо ў той самы час расейская СВР раптоўна заявіла пра пагрозу «каляровай рэвалюцыі» ў Беларусі і «заходні сцэнар». Сыгнал з Масквы прагучаў акурат тады, калі зьявілася магчымасьць нават сымбалічнага кантакту Менску з Захадам. У «ПіКу Свабоды» пра гэта размаўляюць палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Аркадзь Мошас зь Фінскага інстытуту міжнародных адносінаў.
    39 min
  • Ці аддасьць Ціханоўская «карону»
    Якія вынікі слуханьняў у Каардынацыйнай Радзе з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай? Ці гатовая яна падзяліцца сваёй уладай? Ці магчымы кампраміс паміж непрызнаньнем Лукашэнкі і дыялёгам зь ім? Ці патрэбны дэмсілам сталы беларускі прадстаўнік у ЗША? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказваюць старшыня Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан і адзін з кіраўнікоў фракцыі «Беларусы» у Радзе Вадзім Пракоп'еў.
    36 min
  • Cацсеткі перамаглі Лукашэнку. Ці ёсьць палітычная будучыня ў Калесьнікавай. Алімпіяда — без Беларусі
    А 16:30 падвядзем вынікі тыдня зь Дзьмітрыем Гурневічам. Чаму ўлады паспрабавалі зэканоміць на вулічным асьвятленьні і чаму адступілі ўжо празm дзень? Ці здольнае анлайн-абурэньне ўплываць на рашэньні рэжыму Лукашэнкі? Абмяркоўваем з эканамістам, кіраўніком праекту «Кошт ураду» Уладзімірам Кавалкіным. Гаворым пра рэзананснае інтэрвію Марыі Калесьнікавай Юрыю Дудзю і спрэчкі вакол яго — разам з палітычным камэнтатарам Віталём Цыганковым. Напрыканцы — спорт: Алімпійскія гульні ў Італіі і беларускі спорт ва ўмовах ізаляцыі. Наш госьць — былы алімпіец Сяргей Далідовіч.
    59 min
  • КДБ Беларусі за мяжой: як вярбуюць, шантажуюць і выкрываюць
    Сярод каго КДБ вярбуе шпіёнаў і шпіёнак? Як украінскія спэцслужбы выявілі агентку Іну Кардаш, якая пад выглядам журналісцкай працы шпіёніла для КДБ Беларусі? Як можна адмовіцца ад супрацы са спэцслужбамі? І што пагражае выкрытаму агенту спэцслужбаў Беларусі ў Эўразьвязе і іншых краінах? Мэтады і працу спэцслужбаў Беларусі ў «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркоўвае з украінскім журналістам Аляксандрам Загародным, прадстаўніцай беларускай Народнай амбасады ў Славеніі Аляксандрай Мамаевай, якую спрабаваў завэрбаваць КДБ, адвакатам, экс-кандыдатам на прэзыдэнта Алесем Міхалевічам і дарадцам Ціханоўскай у юрыдычных пытаньнях Леанідам Марозавым.
    39 min
  • Вяртаньне да «нармальнасьці» ці ілюзія? Вострая дыскусія пра Беларусь пасьля 2020
    Як вярнуцца да нармальнасьці ў Беларусі? Цана вызвалення: што дапушчальна, а што — не? Пра што можна размаўляць з рэжымам Лукашэнкі? У праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» спрачаюцца прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч і палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
    40 min
  • ЧАЛЫ: беларусы зарабляюць 1000$? Кітай стаў для Беларусі важнейшым за Эўразьвяз
    У першыню ў гісторыі незалежнай Беларусі сярэдні заробак у краіне перавысіў 1000 даляраў. Як гэта стала магчымым і ці багацеюць беларусы? Кітай упершыню стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі, абагнаўшы Эўразьвяз. Што адбываецца зь беларускім рублём і ці варта баяцца інфляцыі? Глядзіце “ПіК Свабоды” з эканамічным аналітыкам Сяргееем Чалым.
    Таксама гаворым пра нечаканы паварот украінскай палітыкі да беларускіх дэмакратычных сілаў з Аленай Бабаковай, журналісткай, дасьледчыцай Atlantic Council.
    59 min
  • Як Лукашэнка хоча лячыць беларусаў
    Што зьменіцца для пацыентаў і мэдыкаў у адпаведнасьці зь дзяржаўнай праграмай «Здароўе нацыі»? Што акрамя абмежаваньня абортаў прадугледжвае новы Кодэкс аб ахове здароўя? 98 мільярдаў рублёў на мэдыцыну на пяць гадоў – гэта шмат ці мала? Абмяркоўваем з прадстаўнікамі Аб’яднага пераходнага кабінэту доктарам Станіславам Салаўём і эканамісткай Алісай Рыжычэнкай, а таксама з анколягам Надзеяй Пятроўскай.
    48 min
  • «Арэшнік» у Беларусі і асымэтрычны адказ Кіева: чаму Зяленскі сустрэўся з Ціханоўскай
    Чаму Зяленскі сустрэўся зь Ціханоўскай і запрасіў у Кіеў? Якія наступствы гэта будзе мець? Ці вярнуў Лукашэнка сабе легітымнасьць? Як Трамп памяняў Беларусь?
    На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказваюць украінскі палітоляг Яўген Магда і палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
    51 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…