Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Чаму Лукашэнку і Трампу не ўдаецца «вялікая зьдзелка»
    У праграме «ПіК Свабоды» мы падводзім вынікі тыдня і разам з экспэртамі тлумачым іх значэньне. Джон Коўл дамогся вызваленьня чарговых 25 палітвязьняў і расказаў, што стрымлівае гэты працэс. Гаворым пра гэта з палітолагам Паўлам Вусавым. Сябра Каардынацыйнай рады Яўген Караулаў расказаў, што ўжо тры месяцы КДБ тэрарызуе яго сям'ю ў Беларусі і спрабуе завербаваць яго самога. Дэталі Яўген расказаў у нашым эфіры. У Беларусі шосты раз прайшоў Дзень народнага адзінства. Што ня так з гэтым днём? Размаўляем з публіцыстам і пісьменьнікам Сяргеем Дубаўцом.
    52 min
  • 32 000 эўра для вызваленых. Былы пасол Расеі атрымаў зямлю ў Драздах. Беларуска выйшла з турмы ў ЗША
    Чым займаюцца былыя палітвязьні ў Літве і на якіх умовах могуць адбыцца наступныя вызваленьні. Прапаганда з дапамогай штучнага інтэлекту расказвае, як страшна жылося ў Заходняй Беларусі пры паляках. У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску з анкалягічнай хваробай. Якім чынам былы расейскі пасол атрымаў участак для катэджа ў Драздах. У ПіКу Свабоды з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 17 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
    11 min
  • Каго вызваляць? Лукашэнка правёў перамовы з пасланьнікам Трампа
    Пасланьнік Дональда Трампа прыехаў у Менск і правёў перамовы з Лукашэнкам. Чакаюццца вызваленьні палітвязьняў, хоць Лукашэнка чарговы раз заявіў, што палітвязьняў у Беларусі няма.
    Уначы зьнішчальнік NATO зьбіў над Літвой дрон. Літоўскі міністар замежных спраў заявіў, што бесьпілётнік заляцеў зь беларускай тэрыторыі, і таму ў Менск накіруюць ноту пратэсту.
    Колькі трэба працаваць сярэдняму беларусу, каб купіць гадзіньнікі, якія носіць старэйшы сын Лукашэнкі Віктар?
    Расказваем пра навіны 15 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
    13 min
  • Забойства ў Менску і візіт прадстаўніка Трампа: што адбылося
    Расказваем пра падзеі 14-га верасьня і тлумачым, што яны значаць. Спэцпасланьнік Трампа Джон Коўл прыбыў у Вільню, чакаецца ягоная паездка ў Менск. Лукашэнка хоча супрацоўнічаць з Ватыканам у той час, калі перашкаджае каталіцкаму касьцёлу ў Беларусі Хакейнага арбітра падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны ў Менску Расейскі Zet-сьпявак быў хэдлайнэрам Дня горада ў Менску.
    11 min
  • «Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 1: Турма, што забівае. Новыя сьмерці палітвязьняў за кратамі і пасьля вызваленьня
    У першым эпізодзе другога сэзону падкасту ”Архіпэляг БЕЛАГ” мы раскажам у дэталях пра новыя сьмерці палітвязьняў за кратамі ад лета 2024-га да цяперашняга часу. Апавядзем гісторыі палітвязьняў, якія памерлі пасьля вызваленьня альбо пры нявысьветленых абставінах.
    38 min
  • Лукашэнка ня выключыў мабілізацыю і папрасіў сустрэчы з Трампам
    Лукашэнка заявіў, што будзе трэсьці армію і ня выключыў мабілізацыю. Што ўсё гэта значыць? Ці зьменшыць атмасфэру страху ў Беларусі вяртаньне Анджэя Пачобута і ці дасьць гэта імпульс перамовам паміж Менскам і Варшавай? Пра гэта ў эфіры разважаюць журналіст польскага выданьня Rzeczpospolita Руслан Шошын і мэтадоляг, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч. На Вэнэцыянскім фэстывалі адбылася прэм’ера фільму беларускага рэжысэра Андрэя Куцілы. Трэці раз у гісторыі. У нас – размова з аўтарам фільму.
    53 min
  • Сілавікі бяруць пад кантроль дамафоны. Дактарам ускладняюць жыцьцё. Прысуд вядомаму адвакату
    Адваката Дзьмітрыя Лаеўскага, які абараняў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Алеся Бяляцкага, асудзілі да трох гадоў зьняволеньня. За што менавіта яго пакаралі? МУС атрымае больш кантролю над дамафонамі беларусаў, лекарам могуць ускладніць пераход з дзяржаўных бальніц у прыватныя клінікі, а ў сфэры адукацыі плянуюць новае ліцэнзаваньне. Таксама ў выпуску — як беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы зарабляюць на дэфіцыце паліва ў Расеі і чаму пацыенткі менскай радзільні №2 цяпер ня ведаюць, што будзе з ЭКА. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч расказваем пра галоўныя падзеі 10 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
    11 min
  • «Архіпэляг БЕЛАГ» вяртаецца. Свабода запускае другі сэзон падкаст-сэрыялу пра карную сыстэму Беларусі
    14 верасьня Беларуская служба Радыё Свабода выпускае другі сэзон візуалізаванага падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
    1 min
  • Коўл рыхтуе вызваленьне палітвязьняў. Новы кантроль за выездам беларусаў. Булінг у Баранавічах
    Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл наведае Беларусь 14 верасьня. Чаго чакаюць і чаго асьцерагаюцца праваабаронцы? Як прыезд Анджэя Пачобута ў Беларусь можа паўплываць на беларусаў, якія просяць абароны ў Польшчы? Раскажам пра новыя правілы кантролю за беларусамі, якія выяжджаюць за мяжу, пра гісторыю школьніка зь Баранавічаў, які стаў ахвярай булінгу, і пра салідарнасьць беларусаў з 11-гадовым хлопчыкам з аўтызмам. Таксама ўзгадаем прэзыдэнцкія выбары, якія прайшлі ў гэты дзень 25 гадоў таму. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 9 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
    11 min
  • «Пачобут выпрабоўвае рэжым Лукашэнкі». Кватэры падаражэлі на $10 000. Іранскі Boeing зноў у Менску
    Былы палітвязень Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Што зробяць улады? Іранскі грузавы Boeing трэці раз за некалькі тыдняў прыляцеў у Менск. Што магло быць на борце? 8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы: Аршанская бітва і 35 гадоў з дня прысягі на вернасьць Беларусі. Чаму пасьля гіпатэкі пад 1% новабудоўлі падаражэлі на $10 тысяч? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь мы расказваем пра галоўныя падзеі 8 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
    13 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…