Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Міністар за кратамі, прымус да БРСМ, Расея атакуе Кіеў з дапамогай Беларусі
    Расейскія рэактыўныя дроны атакуюць Кіеў з дапамогай рэтрансьлятараў у Беларусі. Як зрэагуле Зяленскі на парушэньне ўльтыматуму Лукашэнкам? Чаму сышоў у адстаўку дыплямат Андрэй Дапкюнас? Што адбываецца за кратамі з былым міністрам прыродных рэсурсаў? Чаму Латвія ўзмацніла кантроль за беларускім збожжам? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 29 верасьня і тлумачым, што яны значаць
    10 min
  • Сьцяпан Пуціла на «Канапе». Ці будзе NEXTA каардынаваць новыя пратэсты ў Беларусі?
    Сьцяпан Пуціла тлумачыць, чаму NEXTA больш не зьбіраецца каардынаваць пратэсты, калі беларусы зноў масава выйдуць на вуліцы, і адказвае на прэтэнзіі да ролі каналу ў падзеях 2020 году. У вялікай размове на «Канапе» — пра абвінавачаньні ў магчымым уплыве расейскіх спэцслужбаў, Рамана Пратасевіча, беларускіх палітыкаў, будучыню NEXTA і магчымыя сцэнары пераменаў у Беларусі. Глядзіце поўную размову са Сьцяпанам Пуцілам на YouTube-канале Радыё Свабода. У інтэрвію ён таксама расказвае пра абвінавачаньні ў сувязях з расейскімі спэцслужбамі, працу Нехта ў 2020 годзе і тое, як мэдыя сёньня прыцягвае і ўтрымлівае аўдыторыю.
    1 hr 7 min
  • Сілавік з «Масквой у галаве». Як Зельцар застрэліў афіцэра КДБ. Статкевіч паказаў свой «катэдж»
    Сілавік, які прапаноўваў «прарубіць калідор зь Беларусі да Балтыкі», стаў намесьнікам старшыні Адміністрацыі Лукашэнкі. 5 гадоў таму ў перастрэлцы ў менскай кватэры загінулі супрацоўнік EPAM і афіцэр КДБ. Узгадваем справу Андрэя Зельцара. Мікола Статкевіч расказаў, чаму ня можа пераехаць у гарадзкую кватэру. Беларуса з Ізраілю разам з жонкай затрымалі на мяжы праз падпіскі ў YouTube. Ён прыдумаў ноў-хаў для іншых, каб ня трапілі ў падобную сытуацыю.
    11 min
  • «Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 3: «Лукашэнка ня будзе мне ўказваць». Як Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь.
    Трэцяя частка другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная ўчынку Міколы Статкевіча, які зламаў сцэнар уладаў, калі адмовіўся пакінуць Беларусь, і стаў сымбалем нязломнасьці і ахвярнасьці.
    31 min
  • Шрайбман пра вынікі тыдня: Вязьні на волі, Ціханоўскі супраць Ціханоўскай, калій для ЗША
    Ці вызваленьне яшчэ 15 вязьняў ёсьць вынікам перамоваў Лукашэнкі з спэцпасланьнікам Трампа? Якія галоўныя вынікі ўдзелу дзьвюх беларускіх дэлегацый на Генасамблеі ААН – афіцыйнага Менску і дэмсілаў Беларусі? На якіх умовах Эўразьвяз можа зьняць санкцыі зь беларускага калію? Чаго дамогся Сяргей Ціханоўскі, выступаючы публічна супраць жонкі? У “ПіКу Свабоды” Ганна Соўсь падсумоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам, дыпляматычным дарадцам Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім і паліталягіняй Тацянай Чуліцкай.
    54 min
  • Ціханоўскі не спыняецца. Кубракоў канчаткова разьвязвае рукі міліцыі. Lady Gaga і беларус
    Кіраўнік МУС Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам дзейнічаць без санкцыі пракурора. Да чаго гэта можа прывесьці? Тлумачыць былы выкладчык Акадэміі МУС Аляксандар Азараў. Беларусы, якія працуюць за мяжой, пералічылі ў Беларусь больш за 1 мільярд даляраў. Ці шмат гэта? Расказвае эканамістка Анастасія Лузгіна. Ці можа Беларусь вярнуцца на амэрыканскі рынак калійных угнаеньняў? Дэталі Свабодзе растлумачылі экспэрты з ЗША Джозэф Глаўбэр і Джош Лінвіл.
    11 min
  • Ціханоўскі адказаў жонцы, 30 рублёў за двухпакаёўку, новы будынак амбасады Польшчы
    Беларусы ў сацсетках зьняпраўджваюць заяву Лукашэнкі пра 30 рублёў у месяц за арэнднае жытло ў абласных цэнтрах. Міністар замежных справаў Польшчы анансаваў адкрыцьцё новага будынку амбасады ў Менску. Як намер Коўла вызваляць і расейскіх палітвязьняў паўплывае на працэс вызваленьня беларускіх палітзьняволеных. Ціханоўскі рэзка зрэагаваў на расповед жонкі пра нябачную жаночую працу. У "ПіКу Свабоды" з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 23 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
    14 min
  • Чаму Трампу можа не дастацца калій зь Беларусі
    Трамп разьлічвае на вялікую дамову па закупцы беларускіх угнаеньняў. Але ці атрымаецца разьвязаць праблему з транзытам і ці ёсьць у Беларусі што прадаваць?
    У Швайцарыі зноў судзяць беларускага спэцназаўца, які прызнаўся ў выкраданьні апазыцыйных палітыкаў Захаранкі і Ганчара
    У Варшаве затрымалі паляка, якога падазраюць у нападзе на беларуску.
    На Гомельшчыне кожная восьмая проба паказала заражэньне радыяактыўным цэзіем у грыбах і ягадах
    Машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Знайшліся людзі, якія гатовыя ахвяраваць грошы на рэстаўрацыю, але з адной умовай
    Пра гэта ды іншае ў ПіКуСвабоды, дзе мы расказваем пра навіны 22 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
    12 min
  • 17 «пераемнікаў Лукашэнкі». NEXTA назваў самага мэдыйнага палітыка. Арыштавалі «аналітыка Сахашчыка»
    Расказваем пра падзеі 21 верасьня і тлумачым, што яны значаць. Лукашэнка прыняў у сябе Шэймана з тоўстымі папкамі. Пра што гаварылі? Віцэ-губэрнатар Магілёўскай вобласьці ў «амэрыканцы». Яго арыштавалі па карупцыйнай справе. Хто самыя ўплывовыя людзі ў атачэньні Лукашэнкі. Выйшаў вялікі аналіз сувязяў унутры сыстэмы. Расейскі футбаліст паспрабаваў сказаць па-беларуску тры словы. Вымаўленьне многіх павесяліла.
    11 min
  • «Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 2: Свабода зь мехам на галаве: як палітвязьняў вывозілі зь Беларусі паводле ўгоды Лукашэнкі з ЗША
    Другая частка другага сэзону падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная дэпартацыям вызваленых палітвязьняў зь Беларусі ў чэрвені і верасьні 2025 году. Невядомыя раней дэталі, рэканструкцыя падзеяў, ацэнка адпаведнасьці беларускаму і міжнароднаму заканадаўству.
    33 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…